Іванаўская Вобласьць

Іва́наўская во́бласьць (па-расейску: Ива́новская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Іванава. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Уладзімерскай, Ніжагародзкай, Кастрамской і Яраслаўскай абласьцямі. Колькасьць насельніцтва на 2010 год складала 982 тысячы чалавек. Утворана 11 сакавіка 1936 году.

Іванаўская вобласьць
Ивановская область
Іванаўская Вобласьць
Герб
Іванаўская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Іванава
Дата ўтварэньня 11 сакавіка 1936
Губэрнатар Міхаіл Мень
Насельніцтва (2010)
1 062 629 (48-е месца)
Шчыльнасьць 49,6 чал./км²
Плошча 21 437 км² (72-е месца)
Месцазнаходжаньне Іванаўскай вобласьці
Іванаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-IVA
Код аўтам. нумароў 37
Афіцыйны сайт
Іванаўская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі. Большая частка ляжыць у міжрэччы Волгі й Клязьмы. Паверхня вобласьці — нізінная, слаба ўзгорыстая раўніна, прыпаднятая над узроўнем мора на 130—150 мэтраў. Невялікія ўзвышэньні сустракаюцца на паўднёвым захадзе, каля ўскраіны Маскоўскага ўзвышша, а на поўначы знаходзіцца ўчастак Галіцкага ўзвышша, тут на высокіх вучастках разьмешчаны гарады Фурманаў, Прыволск і Плес. Найвышэйшы пункт вобласьці — 196 мэтраў над узроўнем мора знаходзіцца ў Заволскім раёне.

Карысныя выкапні

Іванаўская вобласьць бедная на карысныя выкапні. Распаўсюджаныя выкапні маюць ападкавае паходжаньне.

Расьліннасьць

Вобласьць разьмешчана на стыку дзьвюх зонаў: эўрапейскай тайгі й зьмешаных лясоў. Усяго лясы займаюць 48% тэрыторыі вобласьці, а лугі каля 10%. Асабліва гэта датычыцца лясістых Заволскага, Юскага й Цейкаўскага раёнаў. У 1972 годзе флёра вобласьці ўключала амаль тысячу відаў дзікарослых і культурных расьлінаў.

Насельніцтва

Па стане на 2008 год колькасьць насельніцтва складала 1079,6 тысяч чалавек, зь якіх у гарадох пражывала 80% насельніцтва. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы. Сярод нацыянальных меншасьцяў ёсьць украінцы, татары, армяне, азэрбайджанцы, беларусы, мардва, чувашы, малдаване й іншыя.

Эканоміка

Валавы рэгіянальны прадукт на 2006 год склаў 52,5 млрд расейскіх рублёў. Гэты паказчык на душу насельніцтва традыцыйна зьяўляецца самымі нізкім у Цэнтральнай фэдэральнай акрузе й па выніках 2009 году быў амаль у тры разы ніжэйшы за сярэдні па Расеі.

Структуру эканомікі адрозьнівае высокая доля сэктара дзяржаўных паслугаў (17,6% ВРП у 2006 годзе). У прамысловасьці фармуецца каля 34,1% ВРП, зь іх 20,1% былі здабыты ў апрацоўчых вытворчасьцях, перш за ўсё лёгкай прамысловасьці, энэргетыцы й машынабудаваньні, 3,9% — у будаўнічым комплексе. У аграпрамысловым комплексе ствараецца 8,0% СУП.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Іванаўская Вобласьць  Іванаўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Іванаўская Вобласьць ГеаграфіяІванаўская Вобласьць НасельніцтваІванаўская Вобласьць ЭканомікаІванаўская Вобласьць КрыніцыІванаўская Вобласьць Вонкавыя спасылкіІванаўская Вобласьць11 сакавіка19362010Іванава (Іванаўская вобласьць)ВобласьцьКастрамская вобласьцьМестаНіжагародзкая вобласьцьРасейская моваРасеяУладзімерская вобласьцьЦэнтральная фэдэральная акругаЯраслаўская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Карл Фрыдрых ГаўсБярозка (часопіс)Андрэй ФедарэнкаАдвечным шляхамСавецкія рэпрэсіі ў Беларусі1996Узвышша (часопіс)ДзяржаваОйча нашВыказьнікБелавеская пушча24 красавікаЯўгенія ПфляўмбаўмМіхась ПазьнякоўСьпіс гарадоў БеларусіАндрэй ХадановічПаўночна-Заходні крайЧарнобыльская катастрофаСавушкін прадуктДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Марыя МартысевічПаўлюк ТрусТрыбуна працыРасейская моваМіхаіл ГуцарыеўПрыназоўнікМакс ШчурНаша ўскраінаСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЮрась ШамецькаМіраслаў ЛазоўскіАндрэй ДынькоГорадняПлоцевы актДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Юрась СьвіркаДзьмухавецДаніла ЖульпаЖанна Некрашэвіч-КароткаяГейтартВіктар ЖыбульСтраўнікПолымя (часопіс)Дзень ПерамогіВэб-дызайн633НаркотыкСонечная энэргіяЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Кастрычніцкі пераваротВерасеньNokia 5140НаваполацакПятрусь Броўка1923ЧалавекВялікабрытаніяЛізаньне похвыСамасейКірыл СтаселькаВольга Караткевіч10 студзеняМенская вобласьцьРэгіёнЛінкарВагінальны сэкс🡆 More