Мазырскія Малочныя Прадукты

29°14′6″ у. д. / 52.04667° пн. ш.

29.235° у. д. / 52.04667; 29.235

«Мазы́рскія мало́чныя праду́кты» («ММП») — прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе ў Мазыры (Гомельская вобласьць).

«Мазырскія малочныя прадукты»
Мазырскія Малочныя Прадукты
Тып унітарнае прадпрыемства
Дэвіз Здароўе людзей — наш клопат
Заснаваная 1944
Краіна Сьцяг Беларусі Беларусь
Разьмяшчэньне Сьцяг Гомельскае вобласьці Гомельская вобласьць
Адрас Сьцяг Мазыру Мазыр, Пралетарская вул., д. 114
Ключавыя фігуры Алена Касуха, Аляксандар Патапаў
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя біфітат, ёгурт, кефір, малако, масла, пражанка, сьмятана, тварог
Матчына кампанія «Гомельская мяса-малочная кампанія»

На 2022 год выпускала пад уласнымі таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» такія малочныя вырабы, як вяршкі і ёгурты, кісламалочныя напоі, малако і масла, сьмятану і тварог. У Беларусі пастаўкі ажыцьцяўлялі пераважна ў межах Гомельскай вобласьці. Замежныя пастаўкі ў асноўным накіроўвалі ў суседнія Маскоўшчыну й Ўкраіну, а таксама ў Казахстан. Фірмовы гандаль улучаў 9 крамаў, павільёнаў і шапікаў «Вясёлка смаку» ў Мазыры, а таксама адпаведныя крамы ў Гомлі і Ельску.

Вырабы

На 2022 год «Мазырскія малочныя прадукты» выпускалі пад таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя»:

  • пастэрызаванае і стэрылізаванае малако тлустасьцю 1,5, 1,6, 2,5, 3,2, 3,6 і 3,8 % у літровых кардонных і плястыкавых пакунках з тэрмінам прыдатнасьці 6 і 15 содняў ды 9 месяцаў;
  • біфітат тлустасьцю 2,5 % з тэрмінам прыдатнасьці 5 содняў ў кардонным і плястыкавым пакунку па 450 і 200 грамаў;
  • кефір тлустасьцю 1,2 і 2,7 % у літровых кардонных пакунках з тэрмінам прыдатнасьці 10 дзён;
  • пражанку тлустасьцю 2,5 % у пакунку па 320 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 10 дзён і кісламалочны напой тлустасьцю 0,5 % з малінай у пакунку па 450 грамаў;
  • сьмятану тлустасьцю 12, 18, 20 і 24 % у пакунках па 180, 350 і 370 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 16, 18 і 23 дні;
  • тварог тлустасьцю 1, 3, 5 і 9 % у пакунках па 200, 300, 400 і 450 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 18 і 31 дзень;
  • салодкую тварожную масу тлустасьц 4,5 % па 250 і 400 грамаў з прыдатнасьцю да 3-х дзён, а таксама 45%-вы плаўлены сыр па 150 грамаў;
  • масла тлустасьцю 65, 72,5 і 82,5 % па 170 грамаў з прыдатнасьцю да 35 дзён у лядоўні;
  • ёгурты тлустасьцю 1,5 % з пэрсікамі і чарніцамі пры тэрміне прыдатнасьці 10 дзён і пудынгі тлустасьцю 6 % па 175 грамаў з прыдатнасьцю 10 дзён;
  • тварожныя дэсэрты тлустасьцю 3 і 5 % па 140 і 150 грамаў з прыдатнасьцю 21 дзень;
  • сухое малако як абястлушчанае, гэтак цэльнае тлустасьцю 26 % у папяровых мяшках па 25 кг;
  • малочную сыроватку з ананасным, апэльсінавым і мангавым сокам у літровых пакунках з прыдатнасьцю 10 дзён.

Мінуўшчына

У 1944 годзе ў Мазыры заснавалі «Мазырскі малаказавод». У 1946 годзе малаказавод наладзіў выпуск казеіну, сыроватачанага квасу, марозіва, масла і нятлустага тварагу. Сэпаратарныя пункты заводу працавалі ў 8 вёсках: Бібікаў, Слабада, Прудок, Мялешкавічы, Скрыгалаў, Бокаў, Міхалкі і Каменка. За 1946 год перапрацавалі 1012 тонаў малака і вырабілі 24,4 тонаў масла, 12,1 тоны топленага масла, 5,7 тоны марозіва і 4,9 тоны сухога казеіну. У 1950 годзе выпускалі ацыдафільнае малако і вяршкі, абястлушчаны кефір, сьмятану, сыраквашу, сырковую масу і тварог. Пачалі разьліў вырабаў у шкляныя пляшкі. У 1979 годзе закрылі ўчастак масла праз скарачэньне сыравіннай зоны, частку якой аддалі запушчанаму «Каленкавіцкаму заводу заменьніка цэльнага малака». У студзені 1990 году ўзьвялі корпус з цэхам вырабаў зь нязьнятага малака і перабудавалі кампрэсарны ўчастак. У ліпені 1991 году пусьцілі кампутарызаваную лінію стэрылізаванага малака для доўгага захоўваньня. У 1994 годзе ў старым корпусе пасьля перабудовы пусьцілі цэх марозіва і кампутарызаваны цэх дзіцячага харчаваньня для дзяцей груднога ўзросту, у тым ліку тварагу з ультрафільтраванай сыроваткі для захаваньня бялку.

У 2001 годзе аднавілі цэх масла, якое сталі фасаваць у пачкі па 200 грамаў. Нефасаванае масла ў скрынях па 20 кг пачалі адгружаць у Расею. У 2003 годзе цэх дзіцячага харчаваньня пачаў выраб ёгуртаў. У ліпені 2003 году да «Мазырскіх малочных прадуктаў» далучылі «Нараўлянскі малочны завод», які зачынілі праз 2 месяцы ў сувязі радыяцыйным забруджаньнем малака ў Нараўлянскім раёне пасьля Чарнобыльскай катастрофы. У выніку нараўлянскае малако сталі перапрацоўваць у тэхнічны казеін на Ельскім вытворчым участку магутнасьцю 100 тонаў малака для пастаўкі ў Польшчу, Нямеччыну, ЗША і Сынгапур. У 2004 годзе пачалі выпуск лекавых кісламалочных вырабаў у цэху дзіцячага харчаваньня. У 2005-м тамсама наладзілі выпуск тварагу з садавіной і тварожных пудынгаў. У ліпені 2005 году запрацаваў цэх тварагу «Волат» і «Несьцерка». У 2007 годзе ўсталявалі аўтарасфасовачнік ёгуртаў і тварожных дэсэртаў у полістыролавыя кубкі з залітаваным вечкам. У 2009-м набылі пастэрызатар-ахалоджвальнік, абсталяваньне для кацельні і 2 аўтаразьлівачнікі малака. Дзіцячае харчаваньне для «Мазырскіх малочных вырабаў» распрацоўваў «Інстытут мяса-малочнай прамысловасьці» НАНБ.

У 2013 годзе 70 % вырабаў збылі за мяжу, зь якіх большасьць у Расею. Таксама «Мазырскія малочныя прадукты» занялі 3-е месца сярод беларускіх малаказаводаў на рынку Ўкраіны. Пераважна пастаўлялі малако, кефір, сьмятану і тварог. На люты 2014 году фірмовая гандлёвая сетка прыватнага УП «Мазырскія малочныя прадукты» налічвала 16 крамаў, павільёнаў і шапікаў у Гомлі, Мазыры, Петрыкаве і Ветцы. Сыравіннай базай прадпрыемства былі сельскія гаспадаркі Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласьці Беларусі. Пад таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» выпускалі звыш 70 найменьняў малочных вырабаў, у тым ліку малако і кісламалочныя напоі, сьмятану і вяршкі, тварог і тварожныя дэсэрты, масла, марозіва і дзіцячае харчаваньне, у тым ліку ёгурты. Перапрацоўка складала 180 тонаў малака ўзімку і 220 тонаў улетку. У 2014 годзе ўсталявалі аміячную лядоўню, што дазволіла зьнізіць выдатак электраэнэргіі на 38 % заашчаджаць 1,5 млрд рублёў за год, а таксама зьменшыць выкарыстаньне аміяку зь 15 тонаў да 934 кг. Гомельскі абласны выканаўчы камітэт вылучыў 23 млрд рублёў на пераабсталяваньне тварожнага ўчастка, што дазволіла выпускаць буйназярністы тварог з 30-дзённай прыдатнасьцю замест 5-дзённай.

У 2016 годзе запусьцілі ўчастак сухога малага магутнасьцю 10 тонаў за содні. На люты 2018 году «Мазырскія малочныя прадукты» штодня перапрацоўвалі 250 тонаў малака. Гандлёвая сетка налічвала 14 фірмовых крамаў у Мазыры, Гомлі і Нароўлі. Таксама вытворчасьць пашырылі за кошт біфітату, які прызначаўся для харчаваньня пры алергіі і для адновы мікрафлёры страўніка пасьля лячэньня антыбіётыкамі ад інфэкцыі. Урэшце пастаўкі сталі ажыцьцяўляць у краіны Азіі: Армэнію і Казахстан, Кітай, Марока, Пакістан і Турэччыну. У 2020 годзе большасьць вырабаў адгрузілі ў Расею, Казахстан, Узбэкістан і Ўкраіну. У 2020 годзе ініцыятыва «Умовы для мовы», якую распачаў Ігар Случак, распачала кампанію зваротаў «Беларускаму малаку — беларуская мова», у ходзе якой «Мазырскія малочныя прадукты» дадалі беларускую мову на этыкеткі сваіх вырабаў. На верасень 2021 году прадпрыемства штодня перапрацоўвала 300 тонаў малака і выпускала больш за 80 відаў вырабаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мазырскія Малочныя Прадукты ВырабыМазырскія Малочныя Прадукты МінуўшчынаМазырскія Малочныя Прадукты КрыніцыМазырскія Малочныя Прадукты Вонкавыя спасылкіМазырскія Малочныя ПрадуктыГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГарнастайМарат КазейРодныя гоні (1927)24 красавікаПрыродаахоўная тэрыторыяУладзімер КараткевічБеларуская Народная РэспублікаДамоваЯленскіяАлег ЖданМы выйдзем шчыльнымі радаміВікісховішчаСакуныЯкасныя прыметнікіЛацінкаМінятБабёрСям’яУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціВялікае Княства ЛітоўскаеAndroidФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуТумаРаман СкірмунтСабакаСтаніслаў ВалодзькаПарнаграфія ў ВугоршчынеСяргей ДавідовічМураўёўкіПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўМіл (імя)Лявон ВольскіЭлектронікаПэнсіяМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваАлег ЛойкаЭдуард Валасевіч2014Фундацыя «Вікімэдыя»ІмбрычакЛетувізацыяЗагляне сонца і ў наша аконцаЛошаБел-чырвона-белы сьцягСаньнікаваПарнафільм у ФранцыіКаўкаскі ЭміратВусаў (вёска)Старабеларуская моваКобрыньСтолінПЗнак бядыСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаАтлянтычны акіянПратакол перадачы гіпэртэкстуБеларуская ВікіпэдыяТаксіАндрэй СаньнікаўТожабеларусЦукровы буракАкінчыцыУладзіслаўВештартГукТутэйшыя (п’еса)Nokia 2600🡆 More