Ельск: горад у Беларусі

Ельск — места ў Беларусі, на рацэ Млынку.

Адміністрацыйны цэнтар Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 9046 чалавек. Знаходзіцца за 177 км на паўднёвы захад ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Каленкавічы — Оўруч. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Мазыром, Нароўляй, Оўручам.

Ельск
лац. Jelsk
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Ельск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Ельск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Ельску Сьцяг Ельску
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Горад з: 1971
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Плошча: 11,07 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 9046 чал.
шчыльнасьць: 817,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2354
Паштовыя індэксы: 247831 (247872, 247873)
СААТА: 3214501000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′38″ пн. ш. 29°9′11″ у. д. / 51.81056° пн. ш. 29.15306° у. д. / 51.81056; 29.15306 29°9′11″ у. д. / 51.81056° пн. ш. 29.15306° у. д. / 51.81056; 29.15306
Ельск на мапе Беларусі ±
Ельск
Ельск
Ельск
Ельск
Ельск
Ельск
Ельск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ельск, або Каралін, — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятой Тройцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.

Назва

Паводле папулярнага меркаваньня, у аснове тапоніму Ельск найменьне дрэва — елка. Аднак гэтую вэрсію крытыкуюць з тае прычыны, што елка здаўна ўтварала лясы толькі паблізу паўночных ускраінаў Палесься, і ў наш час места атачае хваёвы лес. Апроч таго, суфікс -ск, як правіла, не фармаваў геаграфічныя найменьні ад пазначэньняў розных расьлінаў, дрэваў. Звычайна назвы населеных пунктаў на -ск утвараліся ад найменьняў водных аб’ектаў — рэк, азёраў, на берагах якіх узьнікалі адпаведныя паселішчы. Таму больш абгрунтаваным выглядае, што тапонім Ельск пайшоў ад назвы зьніклай да нашага часу рэчкі. Тым часам гідронім, імаверна, меў фінска-вугорскае паходжаньне.

Паводле Аляксандра Ельскага, у даўнія часы Ельск быў цэнтрам тэрыторыі, падуладнай «вараскім» князям. Нашчадкі гэтых валадароў — выхадцаў зь зямлі прыбалтыйска-палабскіх ці паморскіх славянаў называліся «князямі Ельскімі». Ад назвы мястэчка ўтварылася прозьвішча шляхецкага роду Ельскіх (іхны родавы герб «Пелеш» — у аснове сучаснага гербу Ельску). Тапонім Каралін узьнік у канцы XVIII стагодзьдзя і паходзіць, відаць, ад імя ўладальніка паселішча — Караля. Тым часам паводле народнага паданьня, у аднаго з Аскеркаў нарадзілася дачка Караліна, у гонар якой нібыта і пераназвалі населены пункт.

5 лютага 1931 году мястэчка Каралін афіцыйна перайменавалі ў Ельск. Існуюць зьвесткі, што раней, яшчэ па перайменьні паселішча расейскімі ўладамі ў Мікалаеў у 1915 годзе, местачкоўцы зьвярталіся з просьбай вярнуць яму назву Ельск.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Ельск упамінаецца ў XVI стагодзьдзі як вёска ў складзе Мазырскага павету, уладаньне францускіх эмігрантаў Спадаў. У канцы XVII стагодзьдзя паселішча перайшло да Аскеркаў.

У канцы XVIII стагодзьдзя назву Ельску зьмянілі на Каралін. Пад 1784 годам гэтае мястэчка ўпамінаецца ў зьвязку з увядзеньнем грашовага збору для праезду празь яго. У 1775 годзе на сродкі Казімера Аскеркі ў Караліне збудавалі драўляную царкву Сьвятой Тройцы, будынак якой складаўся з сыстэмы зрубаў (пастаўленых на крыжы) і шатровай званіцы над уваходам; апроч таго, у мястэчку дзейнічалі касьцёл і юдэйскі малітоўны дом.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Ельск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Вуліца мястэчка, да 1918 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каралін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Міхалкаўскай воласьці Мазырскага павету. На 1795 год тут было 24 двары. У 1842 годзе ўладальнікі маёнтку Горваты збудавалі новы будынак царквы, у ёй захоўваўся абраз Божай Маці. Празь мястэчка праходзіў тракт з Рагачова ў Валынь, дзейнічала паштовая станцыя (8 экіпажаў).

На 1886 год у Караліне або Ельску (значыцца пад абедзьвюма назвамі) было 44 двары, працавалі вінны завод, тры крамы, школа; дзейнічала царква. У 1873 годзе адкрылася чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Оўруч. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 45 двароў, царква, капліца, юдэйскі малітоўны дом, народная вучэльня, паштовая станцыя, 9 крамаў, карчма. На 1908 год — 167 двароў. У 1915 годзе расейскія ўлады перайменавалі паселішча ў Мікалаеў, але назва не прыжылася.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым — сьнежні 1918 году мястэчка займалі войскі Нямецкай імпэрыі. У гэты час местачкоўцы зьвярнуліся з просьбай вярнуць паселішчу назву Ельск.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каралін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. На 1921 год тут было 400 двароў, станцыя, цагельня, кравецкая, шавецка-футравая і дрэваапрацоўчая майстэрні, лесапільня, паравы млын з крупарушкай. У 1924 годзе Каралін стаў цэнтрам раёну. 5 лютага 1931 году назву мястэчка зьмянілі на Ельск. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У Другую сусьветную вайну з 23 жніўня 1941 да 11 студзеня 1944 году Ельск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1953 годзе каля мястэчка атрымалі першы прыток нафты ў колькасьці 16,5 тон і 945 м³ газу. У 1954 годзе Ельск увайшоў у склад Гомельскай вобласьці. 5 ліпеня 1971 году паселішча атрымала статус места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Ельск: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 300 чал.; 1866 год — 422 чал.; 1897 год — 600 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 910 чал.; 1917 год — 1132 чал. у мястэчку Караліне, 273 чал. у маёнтку Караліне, 61 чал. на чыгуначнай станцыі Караліне; 1938 год — 3878 чал.; 1954 год — 4,8 тыс. чал.; 1970 год — 6,5 тыс. чал.; 1971 год — 6,7 тыс. чал.; 1992 год — 10,6 тыс. чал.; 1994 год — 11,1 тыс. чал.; 1997 год — 11,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 10,1 тыс. чал.; 2006 год — 9,8 тыс. чал.; 2008 год — 9,6 тыс. чал.; 2009 год — 9725 чал. (перапіс); 2016 год — 9262 чал.; 2017 год — 9084 чал.; 2018 год — 9046 чал.

Адукацыя

У Ельску працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзейнічаюць кінатэатар, дом культуры, бібліятэкі.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Народны голас».

Забудова

Паводле генэральнага пляну ва ўсходняй частцы Ельску ўтварыўся мікрараён, забудаваны 3—5-павярховымі жылымі дамамі. У паўднёвай і заходняй частках места разьмяшчаецца 1-павярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўночным сэктары.

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці.

  • Ельская мэблевая фабрыка
  • КДУП «Ельскі кансэрвавы завод»

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Ельскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескім гатэлі.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл

Асобы

  • Мікалай Анцукевіч (1882—1971) — пэдагог і філёзаф

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ельск НазваЕльск ГісторыяЕльск НасельніцтваЕльск ЗабудоваЕльск ЭканомікаЕльск Турыстычная інфармацыяЕльск АсобыЕльск КрыніцыЕльск ЛітаратураЕльск Вонкавыя спасылкіЕльскБеларусьГомельГомельская вобласьцьГорадЕльскі раёнКаленкавічыМазырМлынок (рака)НароўляОўруч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПарнаграфіяНазоўнікВінцэнт Дунін-МарцінкевічКаханьне без пранікненьня701БеларусізацыяГаіціІнтымная лірыкаЦытрусСярэднебеларускія гаворкіВікіманіяБеларуская ПалічкаАдольф ГітлерУладзімер КонанЯнка КупалаМаршы недармаедаўВойшаАлесь РазанаўВольнае аўтарскае праваМіхал ВітушкаВісігерМіхал Клеафас АгінскіСэкс па тэлефонеАрмянеБісэксуальнасьцьНямецкая моваСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіНемцыНавукаКітайУсяслаў ЧарадзейВагінальны сэксПрыдатак (мовазнаўства)КанадаЮдаізмМіхась ДаніленкаСьпіска капітулаАркадзь КуляшоўРэпАдлігаВалянцін ЗубАльгімонт1530АлтайКрама (гурт)Францішак ПяткевічЗямля (неадназначнасьць)Стараўкраінская моваМікола ЕрмаловічДзіцяКандрат КрапіваФрыдрых ШылерЛічэбнікАкторы парнафільмаўШвайцарыяДзед ТалашАлесь СавіцкіВялікае Княства ЛітоўскаеJavaScriptРобэрт ФішэрСэм’юэл Тэйлар КолрыджРамантызмГрошыБацькаўшчынаСтарабеларуская мова1992Зыгмунт ЛазінскіРэжым ЛукашэнкіМіжзем’еГомасэксуальнасьць🡆 More