Пастэрызацыя

Пастэрызацыя — працэс аднаразовага награваньня ў асноўным вадкіх прадуктаў або рэчываў да 60 °C на працягу 60 хвілін або пры тэмпэратуры 70-80 °C на працягу 30 хвілін.

Тэхналёгія была вынаёдзеная ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя францускім мікрабіёлягам Люі Пастэрам. Ужываецца для абеззаражаньня харчовых прадуктаў, а таксама для падаўжэньня тэрміну іх захоўваньня.

Пастэрызацыя
Люі Пастэр
Пастэрызацыя
180 літраў малака ў ваньне праходзяць пастэрызацыю

Пры такой апрацоўцы ў прадукце гінуць вэгетатыўныя формы мікраарганізмаў, аднак споры застаюцца ў жыцьцяздольным стане і пры ўзьнікненьні спрыяльных умоў пачынаюць інтэнсіўна разьвівацца. Таму пастэрызаваныя прадукты (малако, піва і інш.) захоўваюць пры паніжаных тэмпэратурах на працягу абмежаванага пэрыяду часу. Лічыцца, што харчовая каштоўнасьць прадуктаў пры пастэрызацыі практычна не зьмяняецца, бо захоўваюцца смакавыя якасьці і каштоўныя кампанэнты (вітаміны, фэрмэнты).

У залежнасьці ад віду і ўласьцівасьцяў харчовай сыравіны выкарыстоўваюць розныя рэжымы пастэрызацыі. Адрозьніваюць працяглую (пры тэмпэратуры 63-65 °C на працягу 30-40 хвілін), кароткую (пры тэмпэратуры 85-90 °C на працягу 0,5-1 хвілін) і імгненную пастэрызацыі (пры тэмпэратуры 98 °C на працягу некалькіх сэкундаў).

Пастэрызацыя ня можа ўжывацца пры кансэрваваньні прадуктаў, бо гермэтычна закрытая тара зьяўляецца спрыяльным асяродзьдзем для прарастаньня спор анаэробнай мікрафлёры (гл. батулізм). У мэтах доўгачасовага кансэрваваньня прадуктаў (у асаблівасьці забруджаных першапачаткова зямлёй, напрыклад, грыбоў, ягад), а таксама ў мэдыцынскіх і фармацэўтычных мэтах ўжываюць дробную пастэрызацыю — тындалізацыю.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Люі Пастэр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Маладэчна.cv193956Салатная цыкорыя.afЧарнобыльская катастрофаБеларуская грэка-каталіцкая царкваДанія1999.gtЯмайка.ilХрыстос прызямліўся ў Гародні.hk1993.vgРасейская моваМансаро19071814Вадзім Саранчукоў.shПрытчаЖалейка (зборнік)Дыялект.caСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР.iq.uzЗлучнік.vcСмаленскВасіль Быкаў2007.gpСьцяг БеларусіМагдэбурскае праваСавушкін прадуктАравічыМікалай ЧаргінецГАЗ-53Урад Эстоніі ў эміграцыіНямецка-савецкая вайнаАлесь СавіцкіІгуменЛюблінская унія.sjАзёры (Гарадзенская вобласьць)Аркадзь Куляшоў.tp.cfПрэсьбітэрыянства.rsВашынгтон (акруга Калюмбія).myВыказьнікЭкспрэсіянізм23.pr30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Аральны сэксРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022).suМікола Папека.fk.peBlack SabbathЭрнэст РэзэрфордРымская імпэрыя1997Марк ШагалМеста🡆 More