Скрыгалаў: вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Скрыга́лаў — вёска ў Беларусі, на правым беразе Прыпяці.

Цэнтар сельсавету Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 747 чалавек. Знаходзіцца за 33 на захад ад Мазыру, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Гомель — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Петрыкаў.

Скрыгалаў
лац. Skryhałaŭ
Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага
Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага
Першыя згадкі: 1552
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Мазырскі
Сельсавет: Скрыгалаўскі
Насельніцтва: 625 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2351
Паштовы індэкс: 247761
СААТА: 3235836036
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°6′0″ пн. ш. 28°48′48″ у. д. / 52.1° пн. ш. 28.81333° у. д. / 52.1; 28.81333 28°48′48″ у. д. / 52.1° пн. ш. 28.81333° у. д. / 52.1; 28.81333
Скрыгалаў на мапе Беларусі ±
Скрыгалаў
Скрыгалаў
Скрыгалаў
Скрыгалаў
Скрыгалаў
Скрыгалаў
Скрыгалаў: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Скрыгалаў — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Выяўленыя археолягамі два курганныя могільнікі X—XIII стагодзьдзяў (11 насыпаў, за 2 км на поўдзень ад Скрыгалава і 13 насыпаў, за 2 км ад вёскі, ува ўрочышчы Забуклявеччы) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Упершыню Скрыгалаў упамінаецца ў XIII ст. 7 траўня 1497 году крымскія татары забілі тут мітрапаліта кіеўскага і Ўсяе Русі Макарыя (у 1897 годзе ў ягоны гонар збудавалі капліцу, ува ўрочышчы Падселішчы — абэліск).

На 1590 год у Скрыгалаве было 14 дымоў. З XVII ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Аскеркаў. Знойдзены тут у 1925 годзе манэтны скарб (каля 200 манэтаў Рэчы Паспалітай) датуецца 3-й чвэрцю XVII ст. і сьведчыць пра значныя гандлёвыя зьвязкі.

З 1702 году побач з Скрыгалавам працавала рудня К. Аскеркі. 28 траўня 1782 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку прывілей на 2 кірмашы штогод і штотыднёвыя таргі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Скрыгалаў: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Струнны гурток у школе, 1930-я гг.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Скрыгалаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. На 1795 год у мястэчку было 70 двароў, з 1799 году дзейнічала царква (згарэла ў 1872 годзе). Праз Скрыгалаў праходзіў гасьцінец з Мазыра ў Давыд-Гарадок. Існавала паштовая станцыя. У XIX ст. непадалёк існавала сяло Скрыгалаўская Слабада (65 двароў на 1816 год), якое пазьней злучылася зь мястэчкам.

На 1847 год Скрыгалаў знаходзіўся ў валоданьні Тышкевічаў, тут было 109 двароў, дзейнічалі прыстань і пераправа на рацэ Прыпяць. У 1858 годзе ў мястэчку адкрылася школа. На 1859 год у Скрыгалаве было 115 двароў. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе каля мястэчка дзейнічалі паўстанцкія аддзелы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Скрыгалаве было 137 двароў, дзейнічалі царква і малітоўны дом, працавалі народная вучэльня, 8 крамаў, карчма, сельская лякарня і паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 год у мястэчку было 204 двары. З 1910 году працавала пільня. На 1917 год — 314 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Скрыгалаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Скрыгалаў: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Выпуск сельскагаспадарчай школы, 5.07.1934 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Скрыгалаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе ў 1924 годзе стаў цэнтрам сельсавету. На 1925 год тут было 359 двароў. У канцы 1930-х гадоў статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1996 год у Скрыгалаве было 364 двары, на 2000 год — 336 двароў, на 2001 год — 338 двароў, на 2004 год — 313 гаспадарак. У 2018 годзе Скрыгалаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVI стагодзьдзе: 1552 год — 31 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 609 чал.; 1880 год — да 1 тыс. чал.; 1897 год — 816 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 1284 чал. у мястэчку Скрыгалаве, 12 чал. у маёнтку Скрыгалаве; 1917 год — 1908 чал.; 1959 год — 1294 чал.; 1996 год — 900 чал.; 2000 год — 801 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 808 чал.; 2004 год — 747 чал.

Інфраструктура

У Скрыгалаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Забудова

Плян складаецца з 2 падзеленых каналам частак: паўночнай (простая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад) і паўднёвай (дугападобная вуліца шыротнай арыентацыі). Забудова двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 1987—1995 гадох узводзіліся цагляныя дамы на 110 радзінаў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС (1986 год). Новым вуліцам перасяленцы далі назвы сваіх былых вёсак Белы Бераг і Белабярэская Рудня.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Скрыгалаўскі этнаграфічны музэй.

Славутасьці

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Скрыгалаў ГісторыяСкрыгалаў НасельніцтваСкрыгалаў ЗабудоваСкрыгалаў Турыстычная інфармацыяСкрыгалаў КрыніцыСкрыгалаў ЛітаратураСкрыгалаў Вонкавыя спасылкіСкрыгалаўАграгарадокБеларусьГомельГомельская вобласьцьЛунінецМазырМазырскі раёнПетрыкаўПрыпяцьПцічСкрыгалаўскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

7 (лік)HTMLКойданаўПаветранае суднаСэксВячаслаў АдамчыкЗнак бядыСыкхізмФранцішак СкарынаСуботнікіАнтонімыСэкс-турызмІгар СідарукGMTПаўднёва-Ўсходняя АзіяТожабеларусБеларусыВікіслоўнікMauzerДзень ПерамогіПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўСабакаЛоша24 красавіка2012Добасна (рака)ГодАлег ЛойкаТаварыства беларускай школыДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьКрывічыСтанаПоліцкі статутJavaАпавядальны сказКаханьне без пранікненьняВасіль ЗуёнакЛацінкаПапова ГараЛРамэнКаскадныя табліцы стыляўСалатная цыкорыяМіхал Вітушка2020МарыянэткаВалянцін АкудовічТэрарыстычны акт у менскім мэтроТадзіяна КляшторнаяПарнаграфія ў БеларусіНікатынУнітарная дзяржаваМы выйдзем шчыльнымі радаміЭразм ЦёлакАнатоль БутэвічМарат МаркаўАтлянтычны акіянСьпіс стагодзьдзяўІсьляндзкая кронаАкцябарскі (Башкартастан)РагуляПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуНа ростаняхПрыродаУсходнія могілкіВасіль БыкаўMozilla FirefoxВінцэнт СарагоскіHonda JazzЗінаіда БандарэнкаЛявон Вашко🡆 More