Карыбут

Карыбу́т Альге́рдавіч (у праваслаўі Дзьмітры; каля 1358 — па 1404) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.

Карыбут
лац. Karybut
Уяўны партрэт Карыбута, 1675 г.
Уяўны партрэт Карыбута, 1675 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1350(1350)
1404
Памёр 1404
Род Гедымінавічы і House of Korybut[d]
Бацькі Альгерд
Ульяна Аляксандраўна[d]
Дзеці Фёдар Карыбутавіч[d], Жыгімонт Карыбутавіч, Алена Карыбутаўна[d] і Марыя Карыбутаўна[d]

Ад нашчадкаў Карыбута паходзяць роды Збараскіх, Карыбут-Вішнявецкіх, Карыбут-Варанецкіх, Порыцкіх.

Імя

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае германскае паходжаньне імя Карыбут (Korybut) — ад нямецкага імя Hariboth (Harboth). Адзначалася гістарычнае бытаваньне імя Карыбут у Польшчы: Mathias Coributh… vicarius perpetuus in ecclesia Gneznensi (1440 год); domino… Coributh (1451 год); Koributh… Kuriboth (1495 год).

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Карыбут складаецца з асноваў -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымунт, Карыят; германскія імёны Caroman, Karmunt, Cariatto), якая паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі', і -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut), якая паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель'). Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань». Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Karibaudis (Kari-baudis).

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Cariebut (31 кастрычніка 1382 году); Caribut (31 кастрычніка 1382 году); Coribut (14 жніўня 1385 году); Се язъ великии князь Дмитрии Олгирдовичь; Nos Demetrius, alias Korybuth, dux Litwanie, dominus et heres de Nowogrodek (23 кастрычніка 1386 году); Coributh Nowogrodensi (20 лютага 1387 году); Corybutho Novogrodensi, Coriboto Nouogrodensi (17 лютага 1387 году); Coributo Novogrodensi (22 лютага 1387 году); Karibut (1387 год); Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Новгородьскии и Северскии (26 красавіка 1388 году); Мы Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Литовскии (18 траўня 1388 году), Karobud (10 жніўня 1388 году); Мы, княз Дмитрий Олгердович (16 сьнежня 1388 году); зять мой князь Корибутъ (1393 год); Koributh (Ян Длугаш).

Біяграфія

Карыбут 
Пячаць Карыбута з Пагоняй і рускім надпісам, 1385 г.

Трэці сын вялікага князя літоўскага Альгерда і яго другой жонкі, цьвярской князёўны Ўльляны. Упершыню ўпамінаецца ў 1382 годзе, калі разам з братамі Ягайлам, Скіргайлам ды іншымі падпісаў на рацэ Дубісе ўмову з крыжакамі.

У 1386 годзе ў Луцку прысягнуў польскаму каралю Ягайлу, прытым назваў сябе гаспадаром і спадкаемцам Наваградку. Ахвяраваў Лаўрышаўскаму манастыру вёску і возера Морына, у прыпісцы на першым аркушы Лаўрышаўскага эвангельля называецца вялікім князем. У 1390 годзе дапамог Ягайлу пры аблозе Горадні, за гэта атрымаў у дзяржаньне Ліду. Адмовіўся прысягаць Вітаўту як вялікаму князю літоўскаму, у 1392 годзе разьбіты яго войскам каля Дакудава, зачыніўся ў Наваградку, па штурме якога трапіў у палон з жонкай і дзецьмі. Адпушчаны дзякуючы заступніцтву цесьця, разанскага князя Алега Іванавіча, але страціў Наваградзкае княства. Неўзабаве замірыўся зь Вітаўтам, браў удзел у яго выправах. Апошні раз упамінаецца ў 1404 годзе як удзельнік выправы на Смаленск.

Ажаніўся з Настасьсяй, дачкой разанскага князя Алега Іванавіча, у шлюбе меў дзяцей:

  • Іван (? — па 1431)
  • Жыгімонт (? — 1435)
  • Хведар (? — па 1440)
  • Настасься, м. — ад да 1400 Васіль ІІІ Цьвярскі (? — 1426)
  • Алена (? — па 2 сакавіка 1449), да 16 студзеня 1407 году выйшла замуж за Ёгана ІІ Фэрэя (1375—1424), князя Тропава
  • Марыя, м. — Фёдар Варатынскі (? — па 1455)

У гістарыяграфіі часта блытаюць Карыбута і яго брата Дзьмітрыя Альгердавіча. Некаторыя дасьледнікі лічаць Карыбута князем Ноўгараду Северскага (сучасная Ўкраіна).

Мова і культура

Карыстаўся пячацьцю з гербам Пагоняй і рускім надпісам «ПЕЧЯТЬ КНЯЗЯ КОРИБУТА».

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Карыбут ІмяКарыбут БіяграфіяКарыбут Мова і культураКарыбут КрыніцыКарыбут ЛітаратураКарыбутВялікае Княства ЛітоўскаеНаваградак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АстраноміяБеларусьЛацінская моваМарт (імя)ВульканКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)МанЛязо ОкамаІндуізмІндаэўрапейскія мовыАляксандар фон ГумбальтГрэгар МэндэльЧула-ВістаХэрсонская вобласьцьIron MaidenПастава 69Суахілі28 сакавікаПадуанскі ўнівэрсытэтДраўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўАльтэнаГітанас НаўседаБарыс СавінкаўМікалай АладаўВінцук ВячоркаСтакгольмПэдагогДарагічынскі раёнВартан ГунанянКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)ЧалавекСядзібаАльфрэд Лётар ВэгенэрСмаргоньАляксандар ВіхорГіпэртаніяКунілінгусСпадарЧорны замак АльшанскіХвояАнальны сэксКазімер ЛышчынскіЧэрвеньEBayСтарабеларуская моваГодУсяслаў ЧарадзейПарнаграфія для жанчынВялікае Княства ЛітоўскаеЗянон ПазьнякЛіцьвіныМарат МаркаўАгенцтва нацыянальнай бясьпекіАляксандар ЛукашэнкаКурганская вобласьцьМіхась ЧаротВэнэсуэлаФрансіска ФранкаВостраў ПасхіМерчыцкі сельсаветМасевіцкі сельсавет (Пінскі раён)Міхаіл БулгакаўКапычынцыБіпалярны транзыстарАзэрбайджанСымбаль драмуВалейболТамаза КампанэльляАстравы КукаБраціславаГаналулуГорадня🡆 More