Дакудава 2: вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Даку́дава 2 — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана.

Уваходзіць у склад Трацьцякоўскага сельсавету Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ліды.

Дакудава 2
лац. Dakudava 2
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Лідзкі
Сельсавет: Трацьцякоўскі
Насельніцтва: 283 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1561
Паштовы індэкс: 231313
СААТА: 4236854025
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°47′52″ пн. ш. 25°30′17″ у. д. / 53.79778° пн. ш. 25.50472° у. д. / 53.79778; 25.50472 25°30′17″ у. д. / 53.79778° пн. ш. 25.50472° у. д. / 53.79778; 25.50472
Дакудава 2 на мапе Беларусі ±
Дакудава 2
Дакудава 2
Дакудава 2
Дакудава 2
Дакудава 2
Дакудава 2
Дакудава 2: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дакудава — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Докудовъ (1553 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Дакудава датуецца 1392 годам, калі князь Карыбут Альгердавіч запатрабаваў у вялікага князя Вітаўта вярнуць яму Ліду. Каля паселішча адбылася бітва паміж іхнымі войскамі. Адпаведная вытрымка зь Віленскай хронікі:

Дакудава 2: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  Князь Корбут Олгирдович начя в непослушонстве быти у великого князя Витовта. и начат збирати вои свои, и поиде противу. Князь же великий Витовт посла вои свои Василя Беренковича и Кгнивила противу ему, и ступишася вои на место на Недокудовь, и побежени быша вои князя Корбута, и почата бити, и побито их много. Сам же князь.. Корбут бежи в Новьгородок и ополчися, ту же бе и княгини его и дети. Князь же великий Витовт сбра вои и сам пойде к Новогродку и Новогродок озма и князя Корбута и княгиню его и дети е княцтво посла. Дакудава 2: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 

Пад 1436 годам Дакудава ўпамінаецца як вёска, уладаньне Кучукоў. У пачатку XVI ст. маёнткам валодалі Юшкі. Каля 1513 году, паводле тэстамэнту Барбары Кішчанкі, маёнтак Дакудава атрымаў яе муж, гарадзенскі староста Юры Радзівіл. Каля 1533 году тут збудавалі касьцёл. У 1669 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. У XVII—XVIII стагодзьдзях тут дзеяў кальвінскі збор. На 1763 год у мястэчку было 37 двароў.

Пад уладай Расейская імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дакудава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, пазьней Вітгенштэйнаў. На 1809 год тут было 34 двары, дзеяла царква. На 1886 год у мястэчку было 28 двароў, дзеяла царква, працавалі школа і карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дакудава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дакудава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадох Дакудава займалі бальшавікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дакудава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дакудава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Лідзкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 153 двары, на 1995 год — 334, на 1997 год — 318. 18 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Дакудаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Трацьцякоўскага сельсавету.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 316 чал. у мястэчку Дакудаве і 119 чал. у фальварку Дакудаве; 1886 год — 378 чал.; 1897 год — 781 чал. у вёсцы Дакудаве, у тым ліку бесьперапынна пражывалі 771 чал. (375 муж. і 396 жан.) і 571 чал. у сяле Дакудаве, у тым ліку бесьперапынна пражывалі 543 чал. (261 муж. і 282 жан.)
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 566 чал.; 1970 год — 375 чал.; 1995 год — 770 чал.; 1997 год — 723 чал.; 1999 год — 408 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 283 чал.

Інфраструктура

У Дакудаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Помнікі археалёгіі: 2 селішчы VI—VIII і XI—XII стагодзьдзі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дакудава 2 НазваДакудава 2 ГісторыяДакудава 2 НасельніцтваДакудава 2 Турыстычная інфармацыяДакудава 2 КрыніцыДакудава 2 ЛітаратураДакудава 2 Вонкавыя спасылкіДакудава 2БеларусьВёскаГарадзенская вобласьцьЛідаЛідзкі раёнНёманТрацьцякоўскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лацінская моваКлаўдзі Дуж-ДушэўскіМастаЭратычнае кіноПрыназоўнікАглядІсьляндзкі коньКракадзілыКінарэжысэрЧэске-БудзеёвіцыМінейка (імя)БаркэмпВольныя матэрыялыЗьмітрок БядуляТэрыторыяЗарэчны (Пензенская вобласьць)Віньніцкая вобласьцьVerbumСьпіс стагодзьдзяўПанкрэатытТэзэ (Сона і Люара)ХімэраАтамны рэактарСанькова-МядзьвежжаМікалай Казак (мастак)ВілаВагінальны сэксБайструкПлоцевы акт27 сакавікаСпліт-альбомКарльскірхэРусіфікацыя БеларусіПарнаграфіяРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуГердзень (імя)Крыштаф КанановічСлуцкі збройны чынВялікабрытаніяКаласы пад сярпом тваімКутнічнае выйсьцеДзед ТалашГенадзь ПашкоўКіева-Пячэрская лаўраВасіль Цяпінскі1771ВікіВялікдзеньМіжгорскі раёнАсыАлегТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніГроўлінгУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамРэфэрэндум у Беларусі 2004 годуВіленскі Духаўскі манастырРада Беларускай Народнай РэспублікіМіхал БаброўскіУнівэрсальны каардынаваны часНямецкая хваляНапалеон IIIP-адрасДубМілян (футбольны клюб)Кукуруза🡆 More