Віцебскія Замкі

Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Віцебскія замкі
Віцебскія замкі, 1664 г.
Віцебскія замкі, 1664 г.
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′38″ пн. ш. 30°12′10″ у. д. / 55.19389° пн. ш. 30.20278° у. д. / 55.19389; 30.20278 30°12′10″ у. д. / 55.19389° пн. ш. 30.20278° у. д. / 55.19389; 30.20278
Віцебскія замкі на мапе Беларусі
Віцебскія замкі
Віцебскія замкі
Віцебскія замкі
Віцебскія Замкі Віцебскія замкі на Вікісховішчы

Віцебскія замкі — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Віцебску. Складаліся з Горнага, Ніжняга і Ўзгорскага замкаў. Існавалі ў XIV—XVIII стагодзьдзях.

Гісторыя

Віцебскія Замкі 
Руіны Віцебскага замка. Н. Орда, 1875—1876 гг.

Раньнія часы

Паводле паданьня зь Віцебскага летапісу, у 974 годзе княгіня кіеўская Вольга заснавала першы драўляны замак (горад) пры ўтоку Віцьбы ў Дзьвіну.

Вялікае Княства Літоўскае

Па далучэньні Віцебску да Вялікага Княства Літоўскага ў XIV ст. вялікі князь Альгерд узьвёў мураваныя фартыфікацыі вакол Горнага і Ніжняга замкаў. Адно з найзначнейшых выпрабаваньняў Віцебскіх замкаў адбылося ў 1393 годзе пры аблозе вялікім князем Вітаўтам, калі ўпершыню ў Вялікім Княстве Літоўскім былі ўжытыя гарматы. У 1396 годзе Вітаўт ізноў мусіў браць штурмам фартыфікацыі места. У спробе здабыць вялікакняскі тытул Віцебск двойчы ў 1435 і 1437 гадох браў у аблогу Міхал Жыгімонтавіч. Тройчы ў 1516, 1519, 1568 гадох яго беспасьпяхова штурмавалі маскоўскія захопнікі.

У 1614 годзе адбыўся вялікі пажар, у выніку якога большая драўляная частка Ніжняга і Горнага замкаў ушчэнт згарэла. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Віцебскія замкі пратрымаліся даўжэй за іншыя вялікалітоўскія фартыфікацыі: іхныя абаронцы здаліся 22 лістапада 1654 году па ўпартай 14-тыднёвай аблозе. Захапіўшы замкі, маскоўцы спрабавалі іх падрамантаваць, аднак стары мураваны замак Альгерда так і не аднаўляўся: замест мураваных сьценаў і вежаў ставілі драўляныя зрубы.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) 28 верасьня 1708 году на загад маскоўскага гаспадара Пятра I, а пазьней у 1752 годзе ізноў жа праз расейцаў драўляныя замкі былі спаленыя, па чым іх закінулі і больш не аднаўлялі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, рэшткі фартыфікацыяў зруйнавалі, а тэрыторыі замкаў паступова забудавалі.

Найноўшы час

У 1970 годзе на тэрыторыі Віцебскіх замкаў прайшлі археалягічныя дасьледаваньні (кіраўнік — Міхась Ткачоў).

У 2007 годзе тут збудавалі рэпліку Духаўскага кругліка, дзе разьмясьціўся музэй.

Архітэктура

Для Альгерда Віцебск меў выняткова вялікае значэньне ў правядзеньні актыўнай усходняй палітыкі (ваенных паходаў на Маскву), таму ня дзіўна што вялікі князь загадаў збудаваць на месцы драўлянага старога гроду комплекс магутных мураваных фартыфікацыяў, які складаўся з Горнага і Ніжняга замкаў.

Горны замак меў пяць абарончых вежаў, лінія ягонай абароны дасягала 392 сажань (800 мэтраў), тым часам сьцяна Ніжняга замка дасягала 585 ½ сажань (1256 мэтраў) і ўмацоўвалася 13 вежамі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віцебскія Замкі ГісторыяВіцебскія Замкі АрхітэктураВіцебскія Замкі ГалерэяВіцебскія Замкі КрыніцыВіцебскія Замкі ЛітаратураВіцебскія Замкі Вонкавыя спасылкіВіцебскія Замкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэч ПаспалітаяЯўхім КарскіГенрыхСьнярдвыGoogle searchЗборная Расеі па футболеАнтон ЛуцкевічАдольф ГітлерАўкштотаЧорная дзіркаЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуАнры СальвадорАтамны рэактарЁган КройфГарвардзкі ўнівэрсытэтНаваградзкі паветНацыянальны банк МалдовыУ капцюрох ГПУАнгельская моваСмаргоньПлаешцьТэнісАлесь ГарунГлеб ЛабадзенкаРод (біялёгія)СподакГаляктыка АндрамэдыРобін ЎільямзАглядАлесь СавіцкіРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)СССРКупал-цыбулінаВілаБераЦмокGoogle ChromeПавал ШрубВусякіБел-чырвона-белы сьцягСпліт-альбомНікола ТэслаПалешукіЗянон ПазьнякПарнаграфія ў ІталііІнспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыПартэнонМіхась СтральцоўЮзэф ЯмантМіжгорскі раёнПіццаАрцём ДоўбікУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьці9 кастрычнікаСэксуальныя цацкі1xbetЗенькаўскі раёнКастусь КаліноўскіРайт (браты)КапіталізмБанкаўскі рахунакГірстолтСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамМаргарэт ТэтчэрЛітваОрдэн Пагоні1918Анальны сэксСымпсаныБайт25 сакавікаЯўген Глебаў🡆 More