Ві́цьба — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны.
Цячэ ў Віцебскім раёне. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 275 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 ‰.
Віцьба | |
Віцьба ў гістарычным цэнтры Віцебску | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Паддуб’е |
Вусьце | Дзьвіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 33 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,8 м³/с |
Плошча басэйну | 275 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,9 ‰ |
Пачынаецца за 3 км на ўсход ад вёскі Паддуб’я, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. У ніжняй плыні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебску, дзе і ўпадае ў Дзьвіну.
У яе сутоках зь Дзьвіной, паводле Віцебскага летапісу, у 974 годзе заснавалі места.
Каб папоўніць Віцьбу чыстай вадой, з 1991 году ствараецца водная сыстэма дзеля перакідваньня вады з кар’ераў вытворчага аб′яднаньня «Даляміт».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Віцьба, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.