Ѳ

Ѳ, ѳ (тэ́та ці кірылі́чная тэ́та) — перадапошняя літара стара- і царкоўнаславянскай кірыліцы, апошняя (пасьля выхаду з ужытку ў канцы XIX стагодзьдзя іжыцы) літара дарэвалюцыйнага расейскага альфабэту.

Ѳ
Ѳ
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

Да 1897 году выкарыстоўвалася ва ўдмурцкім альфабэце.

Гісторыя

Паходзіць ад грэцкай літары тэта (Θ, θ), якая мае лікавае значэнне — 9. У кірыліцы выглядае як Ѳ  (у некаторых почырках і шрыфтах гарызантальная рыса перасякае авал прыкметна ніжэй за сярэдзіну ці нават тычыцца яго зьнізу, што можа прыводзіць да зьмешваньня гэтай літары з Д). У першапачатковай глаголіцы, як мяркуюць, тэта адсутнічала; у пазьнейшай сустракаецца запазычаны ці то непасрэдна з грэцкага, ці то нават з кірыліцы знак Ѳ  (Ⱚ), які ня мае лічбавага значэньня.

Літара Ѳ (тэта) пазначала гук, блізкі да ангельскага глухога th. У царкоўнаславенскіх тэкстах украінска-беларускага зводу чыталася як [т], а царкоўнаславенскіх тэкстах расейскага зводу як [ф] і прыкладна да сярэдзіны XVII ст. выкарысталася як варыянт літары Ф (хверт), безадносна этымалёгіі.

Пазьней розначытаньні паўплывалі на сучаснае адрозьненьне чытаньня словаў у беларускае і расейскае мовах:

Арыґінал Чытаньне і перадача ў беларускай мове Чытаньне і перадача ў расейскай мове
Ѳеодоръ Тэадор — Тодар, Хвеадор — Хведар Феодор — Федор — Фёдор
Ѳеклѧ Тэкля Фекла — Фёкла
Миѳъ Міт Миф
Орѳографіѧ Артаграфія Орфография
Каѳедра Катэдра Кафедра

Крыніцы

Tags:

ІжыцаКірыліцаРасейскі альфабэтСтараславянская моваЦаркоўнаславянская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорная дзіркаСьпіс гарадоў БеларусіМіс СусьветСусьветнае павуціньнеКойданаўПінгвіныБраўзэрНіл ГілевічЮры БеленькіШвайцарыяКампутарЭўфрасіньня ПолацкаяЖазэф Люі Гей-ЛюсакМухаедыЭнцыкляпэдыя гісторыі Беларусі24 красавікаВугоршчынаMemento moriБлогСэксуальныя пазыцыіКанадаІсьляндзкі коньSQLАляксей ПысінДразды (гурт)29 красавіка26 красавікаХарэйПершая сусьветная вайнаРаскіданае гняздо (п’еса)Зьмітрок БядуляМагіла льва (паэма)СтраўнікРусіфікацыяКові (рэжысэр)ДзікАзіяМіхась ЗарэцкіГорадняВіктар ШніпВялейкаПадвойнае пранікненьнеМастацтваВільняДрысьвяты (вёска)ЛаскаценьВыказьнікМаладняк (часопіс)ЛічэбнікМаксім ТанкРаманБуценьЛіпеньГенадзь Валер’евіч ШутаўБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтРужанецZuzana (зброя)ЦмокСьцяг ЛібііВерасеньРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Чарнобыльская катастрофаЯн ЧыквінРыекаПаўлінка (п’еса)ПтушкіДрапежныя птушкіНямецкая мова🡆 More