Летувіская Кірыліца: кірылічная азбука летувіскае мовы

Летувіская кірыліца (першасна: жамойцка-летувіская кірыліца; лет.

Абецеле летувишка) — кірылічная азбука летувіскае мовы.

Летувіская Кірыліца: кірылічная азбука летувіскае мовы
Другі выпуск малітоўніка «Стары залаты алтар». Выдадзены ў 1866 г.і быў ўхвалены расейскім ўрадам і аплачаны ўрадам.

Выкарыстоўваецца здаўна. Сярод творцаў азбукі можна назваць:

  • Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі,
  • Л. Івінскі,
  • Й. Крэчынскі,
  • Філіп Фёдаравіч Фартунатаў,
  • В. Мілер,
  • Іпаліт Ёсіфавіч Лютастанскі,
  • Й. Грабаўскас і інш. 

Кожны зь іх па розных поглядах стварыў вельмі блізкую да гутарковае мовы азбуку.

У 19 ст. С. П. Мікуцкі стварыў азбуку, якую ўрад узяў за аснову для выданьняў на жэмойцкае мове. На аснове тае азбукі былі выдадзеныя ў 1864 годзе летувіскі буквар «Абецеле жемайтишкай лѣтувишка».

а б в г д е е̂ ж з и и̂ й і к л м н о о̂ п р с т у ў ц ч ш щ ь ѣ э ю я ʼ (знак апострофа)

Па словах С. П. Мікуцкага, 28 кірылічных знакаў былі дастаткова прымальнымі для летувіскага вымаўленьня без усялякіх зьменаў, і толькі для некаторых гукаў і двухгукавых спалучэньняў трэба было ўвесьці асобныя абазначэньні:

ė — е̂,
для доўгага y — и̂,
для доўгіх o, uo, ua — о̂,
для двагукаў ei, ij, ie — ѣ,
j перад o, uo — і, и,
u у двагуках au, eu, iau — ў.
Апострафам абазначалася скарочанае заканчэньне або выдзяляліся прыстаўкі, напрыклад: эйн’ (эйна), атʼіоти.

У азбуцы С. Мікуцкага было 34 знакі (без уліку апострафа), і ў ім не было знакаў: «ы», «ф», «х» и «ъ».

Ставаральнікі «Абецеле жемайтишкай лѣтувишка» — С. Мікуцкі і Л. Івінскі — не зьвярталі ўвагі пры перадачы летувіскае мовы на доўгія насавыя гукі, таму на пісьме яны абазначаліся як: «а», «е», «и», «я», «ю» або «у».

36-знакавая азбука І. Крэчынскага, у адрозьненьне ад азбукі С. Мікуцкага, мела ў сваім складзе знакі «ф», «х», «ы», «ѳэта» і «ѵжыца»:

а б в г д е ж з и і й к л м н о п р с т у ф х ц ч ш щ ъ ы ь ѣ э ю я ѳ ѵ

Яшчэ адну азбуку І. Крэчынскага выкарыстоўвалі ў кнізе «Діевишка літургіја Швэн́то Јо́но Аӯксобу́рніо» в 1887 году:

а а̄ б б́ ц д д́ э е̇ е іе і́е г г̀ і і̄̀ і́ ј к к̀ л љ м м̀ н њ н̨ о п п̀ р р̀ с с̀ ш т т́ ч у ӯ у̊ з ж дж в

Сьпіс кнігаў летувіскае мовы на кірыліцы, якія былі выдадзеныя ў XIX ст.:

  • Евангеліесъ антъ недѣліос денунъ иръ китунъ швенчю, куріос Ира скайтомасъ бажниціосњ швентосѣ паръ иштисусъ метусъ пагалъ Рима иредима. — Вильнюс, 1865 (Л. Ивинский)
  • Трумпасъ катехизмасъ, аукщяусей крашта виреснибей лійпантъ, парашитасъ дѣл каталику яунуменесъ, и мокслусъ лейдамосъ. — Вильнюс, 1865 (И. Кречинский)
  • J. Krečinskis. Русишкай летувишкасисъ календорюсъ антъ 1868 (прибувимасъ) мѣту. — Вильнюс, 1867 (И. Кречинский)
  • Моксласъ скайтима рашта летувишка дѣль мажу вайку… — Вильнюс, 1867 (И. Кречинский)
  • "Діевишка літургіја Швэн́то Јо́но Аӯксобу́рніо. 1887 (Й. Кречинский)
  • Л. Н. Толстой. Кауказа невальникасъ. — Вильнюс, 1891 (И. Лютостанский)
  • J. Grabauskas. Укишкасис календорюс 1902 метамс. — Сувалки, 1902 (Й. Грабаускас)

Крыніцы

Tags:

Жамойцкая моваКірыліцаЛетувіская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў сецівеIP-адрасМэдыяВікіРасейская моваПаэзіяАршанскі чыгуначны вузел.aqБісэксуальная парнаграфіяТып (біялёгія)Франц КафкаПробашчБДСМАнатоль Івашчанка16 красавікаСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіКітабыУладзімер ПуцінМаркетынгФартэпіянаРэгіёнВершаваны памерЯн ЦывінскіЖывапісУладзімер ЛенінВіктар ЖыбульРусіны (гістарычны этнонім)ПрыметнікУладзімер КарватВікіпэдыяБазыліка Сьвятога ЭгідыяРожаваЭўропаЯнка БрыльВайшнорыяДрама (аповесьць)ГрамадзянінМіхась ЧаротПагоня (песьня)Ахоўны статусГарнастайМадэль OSIГрэбляРусіфікацыя БеларусіЧорны замак Альшанскі (фільм)ПтушкіГрудзіЖывіляВялейкаМухаеды2008Леанід ГалубовічДуброўнаЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Прыдатак (мовазнаўства)Каханьне без пранікненьня1996У краіне райскай птушкіГісторыя БеларусіКірыл СтаселькаКампутарУсевалад ІгнатоўскіАкторы парнафільмаўБеларуская АЭСКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Уладзімер КараткевічГабрэіОкельАлесь АркушДжылі🡆 More