Ҁ, ҁ (ко́па) — стары кірылічны знак, які наўрад варта лічыць літарай.
Выкарыстоўваўся ў стараславянскім пісьменстве выключна ў якасьці лікавага знака 90, што ў дакладнасьці паўтарала сярэднявечны грэцкі запіс лікаў: у якасьці знаку копа (Ϙ) выйшла з ужытку да пачатку «клясычнага» пэрыяду старажытнагрэцкай літаратуры (а таму й не ўключаецца ў склад стандартнага 24-знакавага грэцкага алфабэту), але дагэтуль захоўваецца ў якасьці лікавага знака (з тым жа значэньнем), бо звычайныя альфабэтныя знакі ў грэкаў ня цалкам выцесьненыя арабскімі лічбамі: часам ёю перадаюцца «лікі» кіраўнікоў, напрыклад Φίλιππος Β = Піліп II.
Літара кірыліцы копа | |
Ҁ ҁ | |
Выява | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | ; |
Кадаваньне | |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter koppa cyrillic small letter koppa |
Юнікод | Ҁ: U+0480 ҁ: U+0481 |
HTML | Ҁ: Ҁ, Ҁ |
UTF-16 | Ҁ: 0x480 ҁ: 0x481 |
URL-код | Ҁ: %D2%80 ҁ: %D2%81 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
У глаголіцы знак-адпаведнік копы адсутнічае.
У кірыліцы ж знак Ҁ даволі рана стаў успрымацца як знак падобнай на яго Ч, так што ў царкоўнаславянскім пісьменстве лікавым знакам 90 стаў гэты знак.
Зьмешваньне знака Ҁ і знаку Ч можна ўгледзець і ў адваротным напрамку: так, шрыфты беларускага першадрукара Францішка Скарыны мелі характэрны копападобны знак Ч. Пазьней, у пачатку XX ст. часопіс «Крывіч» у сваіх шрыфтах зьмяняў літару Ч на Ҁ і ў афармленьні выглядаў як «Крывїҁ».
Назва «копа» для кірылічнага знака Ҁ — умоўная, нядаўна ўведзеная па падабенстве з грэцкаю. У цяперашніх падручніках і слоўніках стараславянскае азбукі часам уключаецца ў сьпіс знакаў кірылічнай азбукі, як і ў Стараславянскім слоўніку М. 1994 табліца на стар 56—57 зьмешчана паміж О і П.
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах мае значэньне лічбы — 90.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ҁ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.