Ѣ, ѣ (яць) — літара гістарычнай кірыліцы і глаголіцы, сёньня ўжываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове.
У стараславянскай мове пазначала галосны: йэ, або йа.
Літара кірыліцы яць | |
Ѣѣᲇ | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; |
Кадаваньне | |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter yat cyrillic small letter yat cyrillic small letter tall yat |
Юнікод | Ѣ: U+0462 ѣ: U+0463 ᲇ: U+1C87 |
HTML | Ѣ: Ѣ, Ѣ |
UTF-16 | Ѣ: 0x462 ѣ: 0x463 ᲇ: 0x1C87 |
URL-код | Ѣ: %D1%A2 ѣ: %D1%A3 ᲇ: %E1%B2%87 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Так што кірылічныя напісаньні «ѣзва», «ѣрость», «ѣсли» перадаюцца там з пачатковага знаку яць; гэтак жа тлумачыцца й назва знаку: мяркуюць, што стараслав. «ѣть» есьць скажонае «ѣдь» «ежа»). У сучаснай беларускай мове ніколі не выкарыстоўваўся. У Расеі «яць» заставаўся ва ўжываньні да зьменаў правапісу 1918 году, хаця ўжо да канца XIX стагодзьдзя ў пераважнай большасьці расейскіх гаворак яго вымаўленьне практычна не адрозьнівалася ад вымаўленьня галоснай «е» (хоць, у адрозьненьне ад апошняй, гістарычны «яць» у расейскай мове пад націскам, як правіла, не пераходзіць у «е» і не чаргуецца з нулем гука). У кірыліцы «яць» звычайна лічыцца 32-м знакам (займае месца ў азбуцы пасьля знаку Ь), у глаголіцы па парадку 33-і, лікавага значэньня ня мае.
У невялікім ліку самых старажытных кірылічных помнікаў сустракаецца таксама адмысловая літара «ётаваны яць».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ѣ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.