Ґ, ґ (ґе; курсіў: Ґ ґ) — пятая літара беларускага клясычнага кірылічнага альфабэту, а таксама ўкраінскага, урумскага й альфабэту дыялекту расейскіх цыганоў.
У беларускім альфабэце роўная літары г. Азначае ў гэтых мовах выбухны гук [g]. У старабеларускай мове гэты гук перадаваўся яе спалучэньне дзьвюх літараў «Кг», прызначанае да трансьлітарацыі лацінскай літары ⟨G⟩.
Літара кірыліцы Г з загінам дагары | |
Ґґ | |
Выява | |
◄ Ә Б В Г Ґ Д Ђ Ѓ Е ► | |
Беларускі альфабэт: | |
---|---|
◄ А Б В Г Ґ Д Дж Дз Е ► | |
Іншыя назвы | ґе гэ з гачкам гэ з гаплікам |
У лацінцы | G · g |
Зьвесткі | |
Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
Гук | [g] |
Кадаваньне | |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter ghe with upturn cyrillic small letter ghe with upturn |
Юнікод | Ґ: U+0490 ґ: U+0491 |
HTML | Ґ: Ґ, Ґ |
UTF-16 | Ґ: 0x490 ґ: 0x491 |
URL-код | Ґ: %D2%90 ґ: %D2%91 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Афіцыйная назва літары ⟨Ґ⟩ — «ґе», народная назва — «гэ з гачкам» (з гаплікам).
Ґ / ґ, кап.: ґ лац.: G / g · бел. араб.: غ | |
---|---|
Назва | па-беларуску: ґе |
Пазыцыя | 4 (у беларускім альфабэце; роўная літары г) |
Гук | зычны |
МФА | [g] |
Прыклад | арґанізацыя |
Спроба дыфэрэнцаваць на пісьме перадачу гукаў [ɣ] і [g], выкарыстоўваючы побач зь літарай г адмысловую літару Ґ, якая адрозьнівалася памерамі й абрысам, мела месца і ў гісторыі старабеларускай мовы. Гэты гук таксама перадавалі праз кг (Кгирдивидъ), гк або к (Кирдимонътъ).
У публікацыі Аляксандра Ельскага 1895 году ўводзілася новая літара дзеля пазначэньня [γ] фрыкатыўнага, уласьцівага беларускай мове ў адрозьненьне ад расейскага выбухнога [g]. Новая літара г̑ паводле абрысах адрозьнівалася ад літары Г наяўнасьцю дыякрытычнага знака ў выглядзе скобкі, загнутай уніз. У выданьні фальклёрна-этнаграфічнай працы Аляксандра Сержпутоўскага 1911 году з той жа мэтай прапаноўвалася літара Ґ з загнутай уверх гарызантальнай лініяй. Гэтая ж літара выкарыстоўвалася ў альфабэце зборніка Янкі Купалы 1908 году і ўвайшла ў склад альфабэту, зацьверджанага першай нарматыўнай граматыкай беларускай мовы Браніслава Тарашкевіча, толькі зь іншым прызначэньнем — дзеля перадачы выбухнога [g]. Але вымаўленьне [g] выбухнога ў беларускай мове (сярод уласнабеларускіх словаў) абмяжоўваецца вузкім колам словаў, таму спэцыяльная літара не знайшла пашырэньня ў выдавецкай практыцы і яе прыбралі з альфабэту ў перапрацаваным выданьні «Беларускай граматыкі» 1929 году.
Паводле зробленай у 2005 годзе сучаснай нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу:
§ 61. G Пры асваеньні іншамоўных уласных імёнаў выбухны [g] можа перадавацца празь літару ґ («ґе»): Аґра, Аґюст, Анґола, Арґентына, Арлінґтан, Аўґуст, Аўґсбурґ, Біґ-Бэн, Буґацьці, Бэкінґгэм, Бэрґгоф, Бэльґрана, Вашынґтон, Віктор Юґо, Вюртэмбэрґ, Гааґа, Гайдэльбэрґ, Ґай, Ґас, Ґаза, Ґабрыеля, Ґалац, Ґалюа, Ґамбія, Ґаўс, Ґасконь, Ґарыбальдзі, Ґалґота, Ґаяна, Ґейл, Ґелера, Ґервяты, Ґент, Ґёбэльс, Ґётэ, Ґгаты, Ґібральтар, Ґіём, Ґітлін, Ґотлянд, Ґоццы, Ґоя, Ґэлап, Ґэртын, Ґэры, Ґрандэ, Ґрэнобль, Ґрэнляндыя, Ґрэйвэз, Ґлазґа, Ґудўін, Ґянджа, Ірвінґ, Кіплінґ, Кройцбэрґ, Лэнґлі, Лонґ-Айлэнд, Люксэмбурґ, Майнінґен, Мэґі, Ніяґара, Пітаґор, Пітсбурґ, Пэдынґтан, Ролінґ Стоўнз, Руґен, Рэдынґ, Рэґенсбурґ, Турынґія, Тыніс Мяґі, Сіґітас Ґяда, Сійґ, Фоґель, Хэнэраль-Бэльґрана, Уґанда, Эбінґгаўз ды інш.
У літаратурнай беларускай мове выбухны гук [g] (і яго мяккі адпаведнік [gʲ]) вымаўляецца ва ўласнабеларускіх словах у каранёвым спалучэньні [z̪g], [d͡z̞g], [d͡ʐg]: анэк(ґ)дот, вак(ґ)зал, пак(ґ)гаўз, во[зґ]ры, ма[зґ’]і, ро[зґ’]і, абры[зґ]лы, бра[зґ]аць, пляву[зґ]аць, вэ[дзґ]аць, [джґ]аць, эк(ґ)замэн, эк(ґ)сгумацыя і ў шэрагу пазычаньняў: [ґ]анак, [ґ]арсэт, [ґ]валт, [ґ]зымс, [ґ]онта, [ґ]узік, а[ґ]рэст, [ґ’]ер[ґ’]етаць, цу[ґ]лі, шва[ґ’]ер ды інш. Гэта дало падставу аднавіць у ХХ ст. ужываньне літары ґ, якая выкарыстоўвалася яшчэ ў старабеларускай мове.
Ува ўласных назовах зь неславянскаю лексычнай асновай этымалягічны выбухны [g] традыцыйна вымаўляецца па-беларуску як фрыкатыўны [ɣ]; пры гэтым захаваньне [g] у вымаўленьні не кваліфікуецца як парушэньне артаэпічнае нормы: [Г]арыбальдзі й [Ґ]арыбальдзі, [Г]рэнляндыя й [Ґ]рэнляндыя, [Г’]ётэ й [Ґ’]ётэ, [Г’]ібральтар і [Ґ’]ібральтар.
§ 6. Літара Ґ
Літара «ґ» перадае ззаду зачыненую зычную:
§ 122. Гукі [g], [h]
Таксама літара Ґ, ґ трансьлітэруюцца на лацінскі альфабэт як G, g, а літара Г, г трансьлітэруюцца як H, h. (Х, х як дыграфы Kh kh)
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ґ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.