Юрась Мікалаевіч Сьвірка (6 траўня 1933, в.
Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць — 31 жніўня 2010) — беларускі паэт.
Юрась Сьвірка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Банадысь Кастрыца, Гарчыца |
Нарадзіўся | 6 траўня 1933 в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць |
Памёр | 31 жніўня 2010 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт, журналіст |
Жанр | паэт |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | «Новы крок» // «Піянер Беларусі» (1952) |
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Мікалая Іванавіча, удзельніка грамадзянскай вайны, і Акуліны Пятроўны. У сям’і было восем дзяцей, Юрась — малодшы. У 1953 скончыў Бягомльскую сярэднюю школу, у 1959 аддзяленьне журналістыкі філфака БДУ. Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі», у 1959—1961 гг. літсупрацоўнік рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена», з 1961 старэйшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчаньня Беларускага радыё. 3 1975 загадчык аддзела прозы і паэзіі газэты «Літаратура і мастацтва». Член Рады Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (1961).
Узнагароджаны мэдалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Летувіскай ССР. Літаратурная прэмія імя А. Куляшова (1993, за зборнік паэзіі «Узаемнасьць»).
Першы верш Ю. Сьвіркі «Новы крок» надрукаваны ў газэце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» (1959) шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам зь першымі кнігамі маладых паэтаў.
Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасьць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасьць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасьць» (1983), «Паўшар'е блакіту» (1986), «Шлях да сябе» (1986, на расейскай мове), «Кружка зь пясчаным дном» (1990). Малюнкі прыроды, жыцьцё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць зьмест паэтычных кніг.
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Браўна, Я. Сьмелякова, М. Луконіна, М. Дудзіна, А. Жыгуліна, вершы ўкраінскіх, летувіскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азэрбайджанскіх, армянскіх (А. Шыраз), узбэцкіх, татарскіх, асэтынскіх, чуваскіх паэтаў. Многія яго творы перакладзены на расейскую, украінскую, летувіскую, грузінскую, таджыцкую, польскую, ангельскую мовы.
Песьні на яго вершы напісалі М. Аладаў, Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка і інш.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Юрась Сьвірка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.