Фёдар Цютчаў

Фёдар Іванавіч Цютчаў (па-расейску: Фёдор Иванович Тютчев; 5 сьнежня 1803 — 27 ліпеня 1873) — расейскі паэт, дыплямат, цэнзар.

Фёдар Цютчаў
Фёдар Цютчаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 лістапада (5 сьнежня) 1803
Памёр 15 (27) ліпеня 1873 (69 гадоў)
Пахаваны
  • Новадзявочыя могілкі[d]
Бацькі Іван Цютчаў[d]
Yekaterina Tolstaya[d]
Сужэнец Элеанора Цютчава[d] і Эрнэстына Пфэфэль[d]
Дзеці Іван Цютчаў[d], Марыя Цютчава[d], Ганна Цютчава[d], Дар’я Цютчава[d], Фёдар Цютчаў[d] і Yekaterina Tyutcheva[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, дыплямат, філёзаф, палітык, перакладнік, публіцыст
Гады творчасьці з 1813
Жанр лірыка
Мова расейская мова
Узнагароды
ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені

На беларускую мову вершы пераклалі Алег Бембель, Васіль Вітка, Леанід Дранько-Майсюк, Хведар Жычка, Васіль Зуёнак, Аляксей Каўка, Пятро Макарэвіч, Яўген Міклашэўскі, Юрась Сьвірка, Іван Чыгрын.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і царскага чыноўніка Івана Мікалаевіча Цютчава (1776—1846) і ягонай жонкі Кацярыны Львоўны Талстой (1776—1866). Меў чатырох братоў і сястру. Жыў у Мюнхэне, Турыне, быў знаёмы з Гайнэ ды Шэлінґам. Удзелу ў літаратурным жыцьці ня браў і ніколі сам сябе ня зваў літаратарам. Захавалася каля 400 ягоных вершаў, некаторыя радкі зь якіх вельмі часта цытуюцца ў Расеі.

Ягоныя раньнія вершы належаць паэтычнай традыцыі XVIII стагодзьдзя. У 1830-х гадох у іх асабліва моцныя традыцыі эўрапейскага, асабліва нямецкага, рамантызму. Гэта збольшага філязофская, мэдытатыўная лірыка, асноўныя тэмы якое — разважаньні аб сьветабудове, чалавечым лёсе, натуры. У 1840-я гады ён піша некалькі палітычных артыкулаў, прысьвечаных праблеме ўзаемаадносінаў Расеі ды Заходняй цывілізацыі. У 1850-х гадох Цютчаў стварае шмат пранізьлівых любоўных вершаў, у якіх каханьне асэнсоўваецца як трагедыя. Пазьней яны былі аб’яднаныя ў гэтак званае «Дзянісьеўскае кола», г. зн. цыкл вершаў, прысьвечаных палюбоўніцы паэта Алене Дзянісьевай. У 1860-я ды 1870-я гады ў творчасьці Цютчава пераважаюць палітычныя вершы.

Найбольш знакаміты ягоны верш — «Silentium!» («Маўчаць»), горкі заклік да маўчаньня, шкадаваньне аб тым, што адзін чалавек ніколі ня можа цалкам зразумець іншага. Радок «Мысль изреченная есть ложь» («Думка сказаная ёсьць хлусьнёю») — адзін з тых афарызмаў Цютчава, што цытуюцца часьцей за іншыя, таксама як «Умом Россию не понять» («Розумам Расею не зразумець») ды «Нам не дано предугадать, как слово наше отзовется» («Нам ня дадзена прадбачыць, як адгукнецца наша слова»).

Пераклад

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Фёдар Цютчаў  Фёдар Цютчаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Фёдар Цютчаў БіяграфіяФёдар Цютчаў ПеракладФёдар Цютчаў КрыніцыФёдар Цютчаў Вонкавыя спасылкіФёдар Цютчаў1803187327 ліпеня5 сьнежняРасейская моваРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леанід ТышкоМагілёўКампутарЧорны кот (арганізацыя)ГорадЮрась ШамецькаВялікабрытаніяМольЖыгімонт КейстутавічІдэя БанкДыялектызмЛітваКаса (фрызура)Mozilla FirefoxІнфармацыйныя тэхналёгііБугар5 кастрычнікаДваранстваАшмяныЗаходняя БеларусьБДСММікалай МатукоўскіМаладосьць (часопіс)ВадкасьцьВаяводзіна Новы СадБеньІгумен1632Аляксей ПысінСельская гаспадарка БеларусіСьпіс гарадоў БеларусіАндрэй ЛявончыкШвэрынскі замакПамяць (энцыкляпэдычнае выданьне)ГарбатаАзартная гульняГалоўная старонкаНаркотыкАляска (штат)СаматэвічыПраўнік (часопіс)Беларускі альфабэтЛесьбійская эротыкаЭдзі АгняцьветПастава на каленяхДыялекты беларускай мовыМэлятанінАльжбета ВасілеўскаяДжэймз Нокс ПолкЭрэкцыяВінцэсь МудроўБелая РусьКлеапатраКойданаўская самастойная рэспублікаСям’яЗлучаныя Штаты АмэрыкіПарнафільмДрама (аповесьць)Анатоль Сыс10 красавікаУладзімер Арлоў (гісторык)Царкоўнаславянская моваБавоўнаПярнуская затокаАтрад (біялёгія)Багдан БянюкВымяСалігорскІван МележБірнейкаДавыд Гарадзенскі🡆 More