Чырвоная Зьмена: беларускае выданьне

«Чырвоная зьмена» (таксама «Чырвонка»; наркам.

Чырвоная змена) — беларускамоўная моладзевая газэта Беларусі, заснаваная ў красавіку 1921 году.

«Чырвоная зьмена»
Тып двутыднёвая
Уладальнік Газэта «Зьвязда»
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактар Алесь Карлюкевіч
Заснаваная 21 красавіка 1921 (103 гады таму)
Палітыка урадавая
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск, Савецкі раён, вул. Б. Хмяльніцкага, д. 10а
Наклад 14,8 тыс. (І.2021)
Афіцыйны сайт zviazda.by/be/inside/chyrvonaya-zmena

З 2002 году дадатак да газэты «Зьвязда».

Гісторыя

Першы нумар газэты выйшаў 21 красавіка 1921 году ў дні работы ІІ зьезду камсамола Беларусі. Перадавы артыкул абвяшчаў: «Сёньня выходзіць першы нумар газэты рабоча-сялянскай моладзі „Красная смена“. Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы, у якіх знаходзіцца Савецкая рэспубліка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае становішча, моладзь Беларусі мае свой орган». Да 1925 году выходзіла на расейскай мове пад назвай «Красная смена». У 1925—1926 гадах — на беларускай і расейскай мовах. У 1920-30-х гадах газэта распавядала аб маладзёжных будоўлях падчас сацыялістычнага станаўленьня грамадзтва.

У гады Вялікай Айчыннай вайны «Чырвоная змена» (са студзеня 1943 году) выходзіла ў падпольлі на базе партызанскай брыгады на востраве Зыслаў у Любанскім раёне Менскай вобласьці, расказваючы аб барацьбе з фашыстамі. Рэдагаваў газэту былы выпускнік менскага Камуністычнага інстытуту журналістыкі (КІЖ) Міхаіл Барашкаў, выхадам газэты кіравала рэдакцыйная калегія, у якую ўваходзілі сакратары ЦК ЛКСМБ Міхаіл Зімянін, Кірыл Мазураў, сакратары Палескага, Менскага і Магілёўскага падпольных абкамаў камсамолу М. Пінязік, Я. Канаплін, П. Валожын. У сакавіку 1944 году «Чырвоная змена» пачала выходзіць у вызваленым Гомелі. Рэдактарам яе замест загінуўшага ў час блякады М. Барашкава стаў таксама прафэсійны журналіст Іван Матыль.

Касьцяк рэдакцыйнага калектыву ў першыя пасьляваенныя гады склалі прафэсійныя газэтчыкі, былыя партызаны, франтавікі-пісьменьнікі Мікола Аўрамчык, Алесь Астапенка, Мікола Гамолка, Алесь Асіпенка, Хведар Бачыла і іншыя. Пры газэце працавала літаратурнае аб’яднаньне, у розныя гады яго чальцамі былі Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законьнікаў, Васіль Зуёнак, Юрась Сьвірка, Уладзімер Паўлаў, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка, Іван Чыгрынаў. Тут адбылося адкрыцьцё таленту і Яўгеніі Янішчыц. З «Чырвонай зменай» ахвотна супрацоўнічаў Уладзімер Караткевіч, тут апублікаваны многія яго вершаваныя творы і эсэ: «Сплятайце рукі», «У тую ноч», «Як стажары ў небе зазьзялі», «Твой зорны шлях». На старонках газэты была апублікавана і аповесьць Васіля Быкава «Жураўліны крык».

У красавіку 1971 году «за мабілізацыю моладзі на выкананьне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва» «Чырвоная змена» ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага сьцяга.

У 1989 годзе стала адным зь першых беларускіх брэндаў, які пераўвасобіў менскі трамвай пад візуальную рэкляму. Захавалася імя кіроўцы трамвая — адзінай беларускамоўнай трамвайніцы на той час — Надзея Іванова.

У пачатку 1990-х на старонках газэты друкавалася шмат матэрыялаў, прысьвечаных гісторыі Беларусі, а таксама палітычным падзеям у краіне.

Сучаснасьць

З красавіка 2002 выходзіць у якасьці дадатку да газэты «Звязда» раз на два тыдні па чацьвяргах. Заснавальнікамі сёньня зьяўляюцца газэта «Звязда» і грамадзкае аб’яднаньне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (рэгістрацыйны № 12).

Галоўным героем на яе старонках застаецца моладзь, практычная дзейнасьць маладзёжных арганізацыяў. У газэце зьмяшчаюцца інтэрвію з маладзёжнымі лідэрамі вучэбных устаноў і працоўных калектываў. На старонках выданьня публікуюцца матэрыялы з аўдыторыяў вядучых вучэбных устаноў краіны, расказы аб навучальным працэсе, аб падрыхтоўцы да тэставаньня, выніках ўступных іспытаў, аб дасягненьнях беларускіх студэнтаў на міжнародных алімпіядах і конкурсах, ідзе размова аб вакансіях на рынку працы, аб правах выпускнікоў школ і ВНУ на працаўладкаваньне, аб сацыяльнай падтрымцы маладых сем’яў.

Галоўныя рэдактары

Крыніцы

Tags:

Чырвоная Зьмена ГісторыяЧырвоная Зьмена СучаснасьцьЧырвоная Зьмена Галоўныя рэдактарыЧырвоная Зьмена КрыніцыЧырвоная ЗьменаГазэтаМоладзьНаркамаўка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бродзка-Пасаўская жупаніяПорнгабПастава 69Mozilla FirefoxГанцавіцкі раёнДругая сусьветная вайнаКаталіцкая ЦаркваМіжнародны стандартны кніжны нумарКірыліцаЯн Казімер ПашкевічГаяо МіядзакіБучачБеларускі клясычны правапісКалаўротБезьдзежДжэймз ГардэнАдэльбэрт фон ШамісаМанГаўрыла ПрынцыпКаскадныя табліцы стыляўЗянон ПазьнякКатынь (вёска)Карляс ТэвэсЖабінкаўскі раёнБарычавіцкі сельсаветСтаніслаў Вільгельм РадзівілСпадарМальтыйскі ордэнСакрамэнтХэрсонская вобласьцьІталіяСымбаль драмуПаршавіцкі сельсаветІндаэўрапейскія мовыВінцэнт ДмахоўскіБеларусыЗлучаныя Штаты АмэрыкіШатляндыяУйгурыҐТрынідад і ТабагаЧыгункаСтэфан III (папа рымскі)МанастырыскаДорсэтХрысьціянстваДзьвінскФранцуская рэвалюцыяБацьвіньнеВільняІван ШамякінБутлегТаталітарызмАмэрыканскі далярОрдэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаўКосаўВольга ГаварцоваФрыт’яф НансэнАляксандар ВіхорАдзёрАўгустынТокіёКаталёнская ВікіпэдыяАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыМіхаіл ГарбачоўЛеў XВікіманіяВысокаеФутбол🡆 More