Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі

Белару́скі рэспубліка́нскі саю́з мо́ладзі (БРСМ) — арганізаванае моладзевае аб’яднаньне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

У структуру БРСМ ўваходзіць піянэрская(ru) арганізацыя БРПА.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі
Абрэвіятура БРСМ
Папярэднік ГА «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» і ГА «Беларускі саюз моладзі»
Дата ўтварэньня 6 верасьня 2002 (21 год таму)
Тып маладзёвае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Штаб-кватэра Менск, вул. К. Маркса, д. 40, каб. 79
Сяброўства Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
1-ы сакратар ЦК Ігар Бузоўскі
Кіроўны орган Цэнтральны камітэт
Бюджэт 14 784 мільёны рублёў (2010 год; 4938 тысячаў $)
Колькасьць валянтэраў 500 000
Сайт www.brsm.by

Мэты

Дэкляраваныя мэты БРСМ — стварэньне ўмоваў для ўсебаковага разьвіцьця моладзі, раскрыцьця яе творчага патэнцыялу, садзейнічаньне разьвіцьцю ў Рэспубліцы Беларусі грамадзянскага грамадзтва, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасьцях беларускага народу.

Утварэньне

6 верасьня 2002 г. супольны аб’яднаўчы Зьезд БСМ і БПСМ абраў 1-м сакратаром Аляксандра Нахаенку, які дагэтуль быў дырэктарам дэпартамэнта па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паводле 1-га артыкула Статуту, «Грамадзкае аб’яднаньне „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“ створана шляхам зьліцьця ГА „Беларускі патрыятычны саюз моладзі“ і ГА „Беларускі саюз моладзі“, зьяўляецца правапераемнікам Ленінскага камуністычнага саюзу моладзі Беларусі — Саюз моладзі Беларусі».

Удзел і структура

Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі 
Рэкамэндацыя БРСМ

Сябрам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусі, асоба без грамадзянства і замежныя грамадзяне, якія стала жывуць у Рэспублікы Беларусь, калі ім больш за 14 і менш за 31 год, калі яны прызнаюць Статут і праграмныя дакумэнты ГА «БРСМ».

Найвышэйшым органам ГА БРСМ зьяўляецца Зьезд. Ён прымае рашэньні па любых пытаньнях дзейнасьці арганізацыі. Кіроўным органам зьяўляецца Цэнтральны камітэт, які каардынуе дзейнасьць паміж зьездамі. У склад Цэнтральнага камітэта ўваходзяць бюро і сакратарыят. Найвышэйшым кантрольным органам зьяўляецца Цэнтральная кантрольная камісія, якая кантралюе выкананьне Статуту, рашэньняў Зьездаў, канфэрэнцый, выбарных органаў і ажыцьцяўляе штогадовую праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасьці арганізацыі. Узначальвае Цэнтральную кантрольную камісію старшыня, кіруючы орган Цэнтральнай кантрольнай камісіі — бюро. Аналягічную структуру маюць абласныя, раённыя ды гарадзкія арганізацыі, у якіх найвышэйшым органам зьяўляюцца адпаведныя канфэрэнцыі. У менскі гарадзкі камітэт таксама ўваходзяць галіновыя камітэты ГА «БРСМ».

Сымболіка

Сымболікай ГА «БРСМ» зьяўляюцца двухбаковы сьцяг і эмблема. На іх залатымі літарамі пішуць назву арганізацыі. У якасьці фону выкарыстоўваюць чырвоны і зялёны колеры адпаведна дзяржаўнаму сьцягу Рэспублікі Беларусі. Часткова лагатып і структура паўтарае Камсамол.

Дзейнасьць

Дзейнасьць БРСМ галоўным чынам падобная да дзейнасьці Савецкага Камсамолу. Большасьць акцый БРСМ накіравана на папулярызацыю беларускага патрыятызму. Яны заключаюцца ў цырымоніях ускладаньня вянкоў на помніках і мэмарыялах па ўсёй краіне. Сябры БРСМ таксама дораць кветкі вэтэранам Вялікай Айчыннай вайны ў Дзень перамогі, у знак падзякі за іхнюю службу. Сябры БРСМ таксама ўдзельнічаюць у акцыі «За Беларусь!». БРСМ удзельнічае ў спаборніцтвах па футболе, хакеі і плаваньні. Бярэ ўдзел у лёгкаатлетычных кросах. Таксама арганізуюцца спартовыя спаборніцтвы паміж самімі сябрамі арганізацыі і з удзелам сяброў аналягічных арганізацыяў з-за мяжы. БРСМ арганізуе канцэрты, брала ўдзел у арганізацыі конкурсу прыгажосьці «Міс Беларусь-2004». БРСМ арганізуе будаўнічыя атрады, якія ўпершыню зьявіліся яшчэ ў Савецкім Саюзе.

Фінансаваньне

13 студзеня 2003 г. Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўнай падтрымцы ГА «БРСМ», якім прадугледжваліся:

  1. улучэньне яго кіраўнікоў у склад калегіяў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
  2. рамонт будынку сядзібы аб’яднаньня за кошт урадавых сродкаў;
  3. утрыманьне мясцовых аддзяленьняў БРСМ коштам выдаткаў каштарысаў мясцовых органаў улады.

3-і пункт указу прызначаўся «для службовага карыстаньня» і не публікаваўся.

Асноўнае фінансаваньне БРСМ атрымлівае зь дзярж.бюджэта, але падтрымку БРСМ аказваюць і зь мясцовых бюджэтаў. Падрабязнай інфармацыя аб тым, на што трацяцца ўсе гэтыя грошы БРСМ не падае. Аднак можна з упэўненасьцю сказаць: выхад на самафінансаваньне БРСМ у аглядным будучым не пагражае. Хаця яшчэ ў сакавіку 2009 году А.Лукашэнка ставіў перад БРСМ задачу пераходу на самаакупальнасьць да 2010 году.. У 2011 годзе БРСМ атрымае фінансаваньне 20,5 млрд руб. (6,6 млн даляраў ЗША) — гэта 98% усіх грошай, прызначаных на моладзевую палітыку ў краіне.

Фінансаваньне БРСМ зь дзяржаўнага бюджэту:

  • 2005 год — 5,26 млрд руб.
  • 2006 год — 7,74 млрд руб.
  • 2007 год — 10,15 млрд руб.
  • 2008 год — 13,12 млрд руб.
  • 2009 год — 17,54 млрд руб.
  • 2011 год — 20,5 млрд руб.

Міжнароднае супрацоўніцтва

Краіна Арганізацыя
Беларусь Камуністычная партыя Беларусі
Расея ЛКСМ РФ(ru)
Расея Маладая гвардыя Адзінай Расеі(ru)
Расея Расейскі саюз моладзі(ru)
Украіна Маладыя рэгіёны(ru)

Крытыка

Ня рэдкія выпадкі прымусовага «загону» ў БРСМ.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі  Беларускі рэспубліканскі саюз моладзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі

Tags:

Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі МэтыБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі УтварэньнеБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі Удзел і структураБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі СымболікаБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі ДзейнасьцьБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі ФінансаваньнеБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі Міжнароднае супрацоўніцтваБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі КрытыкаБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі Глядзіце таксамаБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі КрыніцыБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі Вонкавыя спасылкіБеларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзіru:Пионерское движениеБРПАБеларусьРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Клеапатра4 траўняПастава 69Плоская хваляGTA VВалійская моваПрыслоўеРасейская моваЭнтрапія (неадназначнасьць)Будучы часТалакаГінцейкаБеларускі альфабэтВенаЛязьбійская парнаграфіяБеларусыЯн ГляўбіцПрыдатак (мовазнаўства)Янка СіпакоўМайсей8-я брыгада РХБАГаляктыка АндрамэдыУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціФінляндыяМар’ян ДуксаЭнэргіяЛічэбнікЎКойданаўДзед ТалашКрэдытКропка (знак прыпынку)WordPressШпакІксвідэаЯтвідСяргей ДарожныВікіманіяМікола ЛупсякоўEnejКаханьне без пранікненьняДывізіяАлесь БадакПрыродаЮлі ТаўбінЖалейка (зборнік)АрктыкаВікікрыніцыСлуцкі збройны чынБлакітная гадзінаМінэтЖурналістМядзьведзевыяПрымакі (п’еса)ПалестынаСунізмМікіта КрыўцоўАлесь СавіцкіАнатоль ДзятлаўРаскіданае гняздо (п’еса)ЛібанМенск (футбольны клюб)Злучаныя Штаты АмэрыкіВісігерСтаніслаў Булак-БалаховічБальшавікіБіскупАральны сэксVirusTotalАтлянтычны гандаль🡆 More