Міхаіл Васільевіч Зімя́нін (нар.
21 лістапада 1914 году ў Віцебску, пам. 3 траўня 1995 году ў Маскве) — савецкі партыйны дзяяч, кіраўнік ЦК КПБ у 1953 годзе.
Міхаіл Васільевіч Зімянін | |||||||
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
12 чэрвеня 1953 — 25 чэрвеня 1953 | |||||||
Папярэднік: | Мікалай Патолічаў | ||||||
Наступнік: | Мікалай Патолічаў | ||||||
Сакратар ЦК КПСС | |||||||
1976 — 1987 | |||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: | 8 (21) лістапада 1914 Віцебск, расейская імпэрыя | ||||||
Памёр: | 1 траўня 1995 (80 гадоў) Масква, Расея | ||||||
Партыя: | КПСС | ||||||
Дзеці: | Натальля, Уладзімер | ||||||
Адукацыя: | Магілёўскі пэдагагічны інстытут | ||||||
Узнагароды: | |
Міхаіл Зімянін нарадзіўся 21 лістапада 1914 году ў Віцебску ў сям’і працоўнага. Пачаў працаваць у 1929 годзе працоўным паравознага дэпо. У 1934—1936 г.г. працаваў настаўнікам у сярэдняй школе, а ў 1936—1938 г.г. служыў у Чырвонай Арміі. З 1938 году пачаў працаваць у Камсамоле. З 1939 году стаў сябрам ВКП(б) і ў гэтым жа годзе скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут. Адразу быў прызначаны сакратаром ЦК Камсамола Беларусі. У 1940—1946 г.г. займаў пасаду першага сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. Пад час Другой сусьветнай вайны займаўся стварэньнем камсамольскага падпольля і падпольных камсамольскіх органаў. У 1942 годзе, у якасьці сябры Паўночна-Заходняй апэратыўнай групы ЦК КП(б)Б быў закінуты на тэрыторыю БССР акупіраваную нямецкімі войскамі, дзе вёў працу па разьвіцьцю савецкага партызанскага руху.
У 1946 годзе быў прысьвечаны міністрам асьветы БССР. З 1947 году стаў сакратаром, а потым другім сакратаром ЦК КПБ. З 1952 да 1956 і з 1966 году — сябра ЦК КПСС (у 1956—1966 г.г. — сябра Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі КПСС).
У чэрвені 1953 году па прапанове Лаўрэнція Бэрыі быў прызначаны першым сакратаром ЦК КПБ, але пасьля арышту Бэрыі яго пераводзяць у цэнтральны апарат МЗС СССР. У 1956 — 1958 г.г. быў паслом СССР ў Віетнаме, з 1960 да 1965 году ў Чэхаславаччыне. У 1965 годзе стаў намесьнікам міністра замежных справаў СССР, але хутка быў пераведзены на пасаду галоўнага рэдактара газэты «Праўда», на якой працаваў да 1976 году.
З 1966 да 1976 году Зімянін быў кіраўніком праўленьня Саюзу пісьменьнікаў СССР. 5 сакавіка 1976 году стаў сакратаром ЦК КПСС і разам з М. Суславым займаўся ідэалягічнымі пытаньнямі, а таксама навукай, адукацыяй і культурай у СМІ.
У кастрычніку 1980 году прадстаўляў Палітбюро ЦК КПСС на пахаваньні П. Машэрава.
З 1987 году на пэнсіі.
Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.
Дачка — Натальля, расейскі музычны крытык. Сын — Уладзімер, расейскі дыплямат.
Папярэднік Мікалай Патолічаў | Першы сакратар ЦК КП(б)Б 12 чэрвеня 1953—25 чэрвеня 1953 | Наступнік Мікалай Патолічаў |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Міхаіл Зімянін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.