Беразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Глыбокае
Каардынаты 55°09′53.33″ пн. ш. 27°40′21.1″ у. д. / 55.1648139° пн. ш. 27.672528° у. д. / 55.1648139; 27.672528 27°40′21.1″ у. д. / 55.1648139° пн. ш. 27.672528° у. д. / 55.1648139; 27.672528
Архітэктурны стыль віленскае барока
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Заснавальнік Язэп Корсак
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1970
Статус Ахоўная зона
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Беразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Глыбокім. Знаходзіцца ў прадмесьці Беразьвеччы (гістарычным мястэчку), паміж азёрамі Падлазным і Вялікім. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Беразьвецкі базылянскі манастыр быў адным з найлепшых узораў, шэдэўрам віленскага барока. Комплекс складаўся з царквы, цёплай капліцы, манастырскага корпуса, школы, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам з брамамі. У 1939 годзе савецкія ўлады разьмясьцілі ў манастыры турму НКВД, а ў 1949—1958 гадох зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1643 годзе ў мястэчку Беразьвеччы з фундацыі ваяводы і старосты амсьціслаўскага Язэпа Корсака збудавалі драўляны манастыр базылянаў. Пры манастыры дзейнічала школа, у якой выкладаліся прыродазнаўчыя навукі і замежныя мовы.

У 1756—1763 гадох паводле праекту архітэктара Яна Глаўбіца на месцы драўляных збудавалі мураваныя царкву і манастырскі корпус. У 1766—1776 гадох да царквы прыбудавалі цёплую капліцу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Беразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў 
Плякат з выявай царквы, 1921 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Беразьвечча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзейнічаць як уніяцкі. Па гвалтоўнай ліквідацыі Берасьцейскай уніі расейскія ўлады адабралі манастырскія будынкі ў Сьвятога Пасаду і ў 1847 годзе перадалі іх мужчынскаму манастыру Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), які існаваў да 1874 году.

З 1901 году тут разьмясьціўся жаночы манастыр. У гэты час загінулі каштоўныя дакумэнты і бібліятэка.

Найноўшы час

Беразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў 
Малюнак Я. Драздовіча, 1926 г.

Па заняцьці Глыбокага польскімі войскамі ў 1919 годзе царкву перадалі рыма-каталікам, а ў манастырскім будынку разьмясьціўся Корпус Аховы Памежжа. У 1930-я гады праводзілася рэстаўрацыя помніка архітэктуры, а таксама яго абмеры і фотафіксацыя. Актыўны ўдзел у гэтым бралі Ф. Рушчыц, Я. Булгак, Ю. Клос, А. Ромер і іншыя.

Па далучэньні Глыбокага да БССР з канца 1939 году да ліпеня 1941 году ў манастырскім мурах разьмяшчаўся сталінскі лягер НКВД, а па Другой сусьветнай вайне — турма строгага рэжыму, цяпер — папраўчая калёнія №13. 11 красавіка 1949 году савецкія ўлады пастанавілі зруйнаваць царкву, што паступова зьдзейсьнілі за наступныя 10 гадоў.

Архітэктура

Царква

Царква — 3-нэфавая базыліка з трансэптам і 2-вежавым галоўным фасадам. Будынак меў нетрадыцыйную арыентацыю на поўнач, што дазваляла з дапамогай сонечнага асьвятленьня падкрэсьліць хвалістую плястычнасьць галоўнага фасаду. Шырокі цэнтральны нэф з паўкруглым алтарным завяршэньнем пасярэдзіне перасякаўся роўным зь ім вышынёй трансэптам з закругленымі тарцамі. Плян царквы ў верхнім сечыве адпавядаў форме роўнаканцовага грэцкага крыжа, што было данінай усходнехрысьціянскай традыцыі. 2-схільны дах на закругленых тарцах завяршаўся пукатымі франтонамі з плястычным 3-пялёсткавым абрысам. Галоўны паўднёвы фасад меў выгляд хвалістай, струменістай, шматплянавай тэатральнай кулісы, што закрывала ад гледача агульную тэктоніку сьвятыні. Канструкцыйна структура фасаду адпавядала нартэксу, роўнаму шырынёй чацьверыкам вежаў, сымэтрычна разьмешчаных з бакоў. Калёны і пілястры разгортваліся восямі пад кутом 45 градусаў да роўніцы фасаду, што надавала яму ілюзорную прасторавую пуката-ўвагнутую будову. 3-ярусныя вежы мелі тэлескапічную структуру, асаблівую стройнасьць і ўзьнёсласьць. На царкоўнай вежы быў вялікі гадзіньнік, які званіў праз кожныя 15 хвілін і праз гадзіну. Надзвычайная ўвага надавался вытанчанаму малюнку франтонаў, завяршэньням вежаў, валют, капітэляў.

У інтэр’еры маленькія бакавыя нэфы кампазыцыйна падпарадкоўваліся кароткаму, але шырокаму цэнтральнаму нэфу, які завяршаўся мураванай алтарнай перагародкай. Перагародка складалася з двух ярусаў дынамічна згрупаваных калён, злучаных падзеленым антаблемэнтам. Існавалі сем стукавых алтароў, фрэскі.

Манастыр

Манастырскі корпус — 2-павярховы будынак, злучаны з двума царкоўнымі будынкамі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Беразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000363

Tags:

Беразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў ГісторыяБеразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў АрхітэктураБеразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў ГалерэяБеразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў ЗаўвагіБеразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў КрыніцыБеразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў ЛітаратураБеразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў Вонкавыя спасылкіБеразьвечча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГеалёгіяСяргей ДавідовічАнатоль СербантовічІтальянская моваРыекаУкраінскі правапіс 1928 годуПрыдатак (мовазнаўства)ПінгвіныЧорны замак Альшанскі (фільм)ГішпаніяГалерэяАртур ВольскіФранцішак БагушэвічТутэйшыя (фільм, 2007)Дрысьвяты (вёска)ВалошкаПесьня пра зубраЛетувісыКазахстанКірыл СтаселькаВячаслаў ЧамярыцкіПарнаграфія ў ВугоршчынеПарнаграфія ў ЗША.aq15 красавікаОкельСельская гаспадаркаАдлігаЯн ЧыквінМікола МятліцкіАнатоль СысКампутарная сеткаФара Вітаўта (Горадня)ЧарнобыльКурдзкая моваСусьветнае павуціньнеПалешукіНаша ўскраінаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПолымя (часопіс)Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняNokia 5140Маршы недармаедаўБеларускі нацыяналізмЛетувіская моваВалерыя КуставаГабрэіАпавядальны сказСпадчына (верш)ПасталыСэрбская моваАнгельшчынаКастрычніцкі пераваротМарыя МартысевічІгар БабкоўГолас Часу (1945)Сямён ПадокшынСахалінская вобласьцьСтанкевіцаРажава (Беларусь)Мадэль OSIАлегорыяТацяна СапачБеларускае ПалесьсеПадвойнае пранікненьнеЮры Сабалеўскі25 красавікаДуброўнаФрыдрых ШылерМаладняк (часопіс)Берасьце🡆 More