Безьдзеж Царква Сьвятой Тройцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква і званіца, аўтэнтычны выгляд
Траецкая царква і званіца, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Безьдзеж
Каардынаты 52°18′59.95″ пн. ш. 25°18′24.99″ у. д. / 52.3166528° пн. ш. 25.3069417° у. д. / 52.3166528; 25.3069417 25°18′24.99″ у. д. / 52.3166528° пн. ш. 25.3069417° у. д. / 52.3166528; 25.3069417
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзахат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Безьдзеж Царква Сьвятой Тройцы Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Безьдзежы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Хомскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Безьдзеж Царква Сьвятой Тройцы 
Званіца па замене сонцакрыжоў на маскоўскія

Першую драўляную царкву ў Безьдзежы збудавалі ў першай палове XVII ст. У 1776 годзе для яе адлілі звон, які цяпер захоўваецца ў браме-званіцы. У 1784 годзе на падмурку папярэдняй збудавалі новую драўляную царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Безьдзеж Царква Сьвятой Тройцы 
Царква і званіца па надбудове купалоў-цыбулінаў

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Безьдзеж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). На загад гарадзенскага генэрал-губэрнатара, у 1865 годзе на вылучаную расейскімі ўладамі суму ў 1000 рублёў царкву рэканструявалі згодна з канонамі Маскоўскай царквы паводле праекту архітэктара М. Барташэўскага. У 1872 годзе для царквы выканалі іканастас з разнымі царскімі варотамі.

Найноўшы час

У 2000-я гады званіцу перад царквой перабудавалі ў стылі дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы, купалы-бані над царквой замянілі на маскоўскія купалы-цыбуліны.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Кампазыцыя будынка складаецца з двух прастакутных у пляне зрубаў рознай шырыні. Асноўны зруб і апсыдны прыруб маюць аднолькавую вышыню і агульны дах, апярэзаны карнізам зь вялікім вынасам, які над апсыдай пераходзіць у трыкутныя застрэшкі. 2-схільны кроквенны дах завяршаецца трыма вальмамі над апсыдай і паўвальмай на галоўным фасадзе. Над фасадам узвышаюцца дзьве чацьверыковыя вежы, завершаныя купаламі-банямі. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку, шчыты франтонаў запаўняе дэкаратыўная шалёўка з нашчыльнікамі. Прастакутныя аконныя праёмы аздабляюцца разнымі ліштвамі. Уваход вылучаецца вялікім ганкам з разнымі калёнамі і балясінамі.

Інтэр’ер зальны, з чатырма слупамі ў сярэдзіне, над уваходам хоры. Захаваліся абразы XVII—XVIII стагодзьдзяў, а таксама іканастас з разнымі царскімі варотамі.

Перад царквой стаіць брама-званіца: два ярусы-чацьверыкі пад 2-схільным дахам (да перабудовы). Яны мацуюць «забраную ў слупы» канструкцыю, гарызантальна ашаляваныя. Брама мае выгляд аркавага праёму. Верхні чацьвярык званіцы мае невялікія здвоеныя праёмы на тарцах. Мастацкім рарытэтам лічыцца падпісны звон 1776 году.

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Безьдзеж Царква Сьвятой Тройцы  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000186

Tags:

Безьдзеж Царква Сьвятой Тройцы ГісторыяБезьдзеж Царква Сьвятой Тройцы АрхітэктураБезьдзеж Царква Сьвятой Тройцы КрыніцыБезьдзеж Царква Сьвятой Тройцы ЛітаратураБезьдзеж Царква Сьвятой Тройцы Вонкавыя спасылкіБезьдзеж Царква Сьвятой Тройцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гімн БеларусіВарняныПахлаваApple Inc.Максім БагдановічРэспубліканская партыя ЗША1xbetСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСтудэнцкая думка (ЗБС)Зебра (кінастудыя)Гердзень (імя)Ас (імя)ВоінПарыжБаварыяХрапунскі сельсаветБеларуская літаратураРобін ЎільямзЖанна д’АркЛяндаМабільны тэлефонЭйтаКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)АлегСярэднебасьнійскі кантонҐАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)Кіева-Пячэрская лаўраМастацтва (часопіс)Радыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуBet365Карлес ПудждэмонСмаленская рэспублікаЧэрвеньКаскадныя табліцы стыляўКіляграмУладзімер Пуцін27 сьнежняКанфлікт у Паўночнай Ірляндыі1992Эканоміка ТурэччыныНью-МэксыкаМарат МаркаўХэрсонАгінскіяСтральба з лукаПолацкае ваяводзтваУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамГадзьМіжнародны стандартны кніжны нумарАсыЧэске-Будзеёвіцыg3zvnАляксандар I (расейскі імпэратар)1655РасеяДашкаўкаБеларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаўЗьміцер ХведарукЧорны замак АльшанскіЗнак плюс-мінусУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціПаўночная МакедоніяФара Вітаўта (Горадня)Алесь РазанаўТэнісСьнярдвыАньТэракт у «Крокус Сіці Холе»Вэб-сайтУнівэрсальны чалавекТэхналёгія🡆 More