Безьдзеж

Бе́зьдзеж — вёска ў Беларусі, каля Спораўскага возера.

Цэнтар сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1058 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Дарагічына, за 130 км ад Берасьця, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Дарагічын (лінія Берасьце — Гомель).

Безьдзеж
лац. Bieździež
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Першыя згадкі: 1409
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Дарагічынскі
Сельсавет: Безьдзескі
Насельніцтва: 1058 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225848
СААТА: 1220804006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′0″ пн. ш. 25°18′25″ у. д. / 52.31667° пн. ш. 25.30694° у. д. / 52.31667; 25.30694 25°18′25″ у. д. / 52.31667° пн. ш. 25.30694° у. д. / 52.31667; 25.30694
Безьдзеж на мапе Беларусі ±
Безьдзеж
Безьдзеж
Безьдзеж
Безьдзеж
Безьдзеж
Безьдзеж
Безьдзеж Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Безьдзеж — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваліся царква Сьвятой Тройцы ў стылі барока (пацярпела ад маскоўскай перабудовы), касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму і мэмарыяльная калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Безьдзеж складаецца з каранёвай часкі -дзед- (-дзеж-) і прэфіксу без- і, адпаведна, мае выразную этымалёгію ('безь дзядоў').

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Безьдзеж  Безьдзеж 
Інвэнтар Безьдзежу 1677 году: першая старонка (налева) і плян маёнтку (направа)

Першы пісьмовы ўпамін пра Безьдзеж датуецца 1409 годам, калі вялікі князь Вітаўт перадаў аднайменную воласьць касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Новых Троках. У 1495 годзе паселішча значыцца ў даравальнай грамаце княгіні Марыі Алелькавіч і яе сына князя Васіля намесьніку пінскаму Фурсу.

У дакумэнтах за 1517—1518 гады ўпамінаецца маёнтак Безьдзеж, уладаньне канонікаў касьцёла ў Троках, прыводзяцца ягоныя межы. У 1561—1566 гадох Безьдзеж атрымаў статус мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад 1662 годам упамінаецца царква ў Безьдзежы. Да 1744 году ўтварылася рымска-каталіцкая парафія, якая ў 1781 годзе налічвала 510 вернікаў. 8 верасьня 1771 годзе прыхільнікі Барскай канфэдэрацыі пад камандаю гетмана вялікага Міхала Казімера Агінскага у бітве пад Безьдзежам прымусілі расейскі аддзел скласьці зброю. У 1784 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Сьвятой Тройцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Безьдзеж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці ў Кобрынскім павеце, Слонімскай губэрні (з 1797 году ў Літоўскай, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні). Пад 1806 годам значыцца як места, якое было цэнтрам ключа. У 1818—1820 гадох у Безьдзежы вялося будаваньне касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы. У 1825 годзе ў мястэчку адкрылася школа, якая знаходзілася ў юрысдыкцыі Віленскага ўнівэрсытэту. Паводле рэвізіі 1857 году, Безьдзеж быў цэнтрам сельскай грамады. На 1886 год у мястэчку быў 121 двор, дзеялі 2 царквы, працавалі школа, заезны двор, 2 крамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Безьдзеж занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Безьдзеж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Пінскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Безьдзеж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Дарагічынскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час у мястэчку было 254 двары. У 1930-я гады працавалі паштовая агенцыя, прадпрыемства вырабу мэталу.

У 1939 годзе Безьдзеж увайшоў у БССР. У гэты час тут было 365 двароў, працавалі школа, млын, каапэратыў. 12 кастрычніка 1940 году статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету Дарагічынскага раёну. З 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году Безьдзеж знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1970 год у вёсцы было 479 двароў, працавалі сярэдняя школа, лякарня, аптэка, атэлье.

На 1995 год у Безьдзежы было 495 гаспадарак. 17 студзеня 1999 году ў вёсцы адкрыўся музэй народнай творчасьці «Безьдзескі фартушок». Пры доме культуры дзее ансамбль народнай песьні і музыкі «Сваякі». У 2000-я гады Безьдзеж атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 176 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 169; 1886 год — 1116 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1360 чал.; 1921 год — 1248 чал., зь іх 1113 праваслаўных; 1959 год — 1638 чал.; 1970 год — 1780 чал.; 1995 год — 1442 чал.; 1999 год — 1260 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1220 чал.; 2010 год — 1058 чал.

Інфраструктура

У Безьдзежы працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Калгасная вуліца Зьдзітаўская (?) вуліца
Савецкая вуліца Опальская (?) вуліца

З урбананімічнай спадчыны Безьдзежу да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Дарагічынская, Паштовая і Хомская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Турыстычная інфармацыя

Безьдзеж 
Траецкая царква па руйнаваньні барокавых купалоў-банькаў і надбудове маскоўскіх цыбулінаў

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Званіца касьцельная (XIX ст.)
  • Капліца могілкавая (XIX ст.)

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Безьдзеж НазваБезьдзеж ГісторыяБезьдзеж НасельніцтваБезьдзеж ЗабудоваБезьдзеж Турыстычная інфармацыяБезьдзеж ЗаўвагіБезьдзеж КрыніцыБезьдзеж ЛітаратураБезьдзеж Вонкавыя спасылкіБезьдзежБезьдзескі сельсаветБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьВёскаДарагічынДарагічынскі раёнСпораўскае возера

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МаёмасьцьАпавядальны сказПрыназоўнікНаваполацакРэжым ЛукашэнкіЭякуляцыяГісторыя СалігорскуДзікВасіль ЦяпінскіМутКунілінгусЮрась СьвіркаЗлучокСьпіс вялікіх князёў літоўскіхЛямбардЛюцыян ЖалігоўскіПарнаграфія ў ЧэхііТаварыства філярэтаўВалянцін АкудовічТрыялетКатэхізісКлёд МанэМаршы недармаедаўСям’яФранцішак СкарынаЯн ГляўбіцСэрбіявозСаргоўдІнвэстыцыйны фондЗямля пад белымі крыламіЕсьманГалоўная старонкаАрцём АрашонакEBayІван ШамякінСонечная энэргіяУніфікаваная назва рэсурсуІнфармацыйныя тэхналёгііСкідзельУладзімер Аляксеевіч АрлоўКірыл РадзівонаўСлуцкі збройны чынАскеменHromadske.TVГрызуныБеларуская моваВадзім СаранчукоўМасей СяднёўЛюдміла СільноваПацук шэрыУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)МольТарпэда-БелАЗ ЖодзінСтаражытны РымРэспубліка КарэяЯлоўкаЧарнобыльская АЭС2008АўстраліяДанута БічэльБярозаўкаСтрахаваньнеЗ воўчым білетамВікіЗьміцер🡆 More