Фобас

Фо́бас (па-грэцку: φόβος — страх, адгэтуль мэдыцынскі тэрмін фобія) — адзін з двух спадарожнікаў Марса.

Фобас
спадарожнік Марса
Здымак Фобаса, зроблены апаратам «Марс-экспрэс»
Здымак Фобаса, зроблены апаратам «Марс-экспрэс»
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Асаф Гол
Дата адкрыцьця 18 жніўня 1877
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс 9377,2 км
Эксцэнтрысытэт 0,0151
Арбітальны пэрыяд 7 г 39,2 хвіл
Нахіл арбіты 1,093° (да экватара Марса)
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 22,2 км
Плошча паверхні ~6100 км²
Маса 1,07×1016 (10 721 016) кг
Шчыльнасьць 1,85 г/см³
Паскарэньне вольнага падзеньня 0,0084—0,0019 м/с²
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі супадае з арбітальным, г. з. Фобас зьвернуты да Марса адным бокам
Нахіл восевага кручэньня
Альбеда 0,07
Тэмпэратура паверхні ~233 К
Атмасфэра адсутнічае

Быў адкрыты амэрыканскім астраномам Асафом Голам у 1877 годзе.

Фобас разьмешчаны на адлегласьці 2,77 радыюсу Марса ад цэнтра плянэты, і робіць адно абарачэньне за 7 г 39 хвіл 14 с, што хутчэй абарачэньня Марса вакол восі. У выніку, на марсіянскім небе Фобас узыходзіць на захадзе і заходзіць на ўсходзе.

Фобас круціцца вакол сваёй восі з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды зьвернуты да плянэты адным і тым жа бокам. Яго арбіта знаходзіцца ўсярэдзіне мяжы Роша, і спадарожнік не разьдзіраецца толькі за кошт сваёй унутранай трываласьці. Такое разьмяшчэньне арбіты прыводзіць да таго, што з Фобаса зрываюцца камяні, якія часта пакідаць прыкметныя разоры на паверхні спадарожніка. Прыліўнае ўзьдзеяньне Марса паступова запавольвае рух Фобаса, і ў будучыні прывядзе да яго падзеньня на Марс.

Фобас
Разоры на паверхні Фобаса

Памеры Фобаса складаюць 26,6×22,2×18,6 км, яго паверхня ўсеяная кратэрамі, самы буйны зь якіх — Сьцікні — мае дыямэтар 8 км. Будзь удар, які спарадзіў яго, ледзь мацней, Фобас, хутчэй за ўсё, проста раскалоўся бы. З кратэрам зьвязаныя сыстэмы разломаў і расколін.

У 1988 годзе былі запушчаныя дзьве аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі «Фобас» для дасьледаваньня Марса і яго спадарожнікаў. Адзін з апаратаў быў страчаны праз 2 месяца пасьля запуску, другі пасьпяхова дасягнуў Марса і пасьпеў выканаць частку дасьледчай праграмы да таго, як кантакт зь ім спыніўся.

Чарговая экспэдыцыя да Фобаса вызначаная на 2009 год у рамках праграмы «Фобас-грунт» Расейскага касьмічнага агенцтва.

Прадказаньне Джонатана Сўіфта

У трэцяй частцы разьдзела 3 «Вандраваньняў Гулівэра» (1726), якая апісвае якая лётае выспу Лапута, гаворыцца, што астраномы Лапуты адкрылі два спадарожніка Марса на арбітах, роўных 3 і 5 дыямэтрам Марса з пэрыядам кручэньня адпаведна 10 і 21,5 гадзін. Рэальна Фобас і Дэймас знаходзяцца на адлегласьці 1,4 і 3,5 дыямэтра Марса ад цэнтра плянэты, а іх пэрыяды — 7,6 і 30,3 гадзіны. Гэтае супадзеньне вельмі дзіўна.

Адметнасьці

На фатаздымках NASA на паверхні Фобаса была знойдзеная загадкавая маналітная структура (паўкруг дыямэтрам 15—20 мэтраў), вельмі незвычайная для паверхні Фобаса. Сярод вэрсіяў разглядаецца вэрсія аб застрэглым астэроідзе.

Глядзіце таксама

  • Дэймас — другі спадарожнік Марса
  • «Фобас» — сэрыя савецкіх аўтаматычных станцыяў, дасьледвалых спадарожнікі Марса

Крыніцы

Tags:

Фобас Прадказаньне Джонатана СўіфтаФобас АдметнасьціФобас Глядзіце таксамаФобас КрыніцыФобасГрэцкая моваСпадарожнікі Марса

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Грыгорыюс V (папа рымскі)23 красавікаБДСМЦмокРыфмаЛізаньне похвыОйча нашУ краіне райскай птушкіЯн ЧэрскіПарнаграфія ў сецівеВалянцін АкудовічМікола ГусоўскіНямецкая моваПаўстаньне 1863—1864 гадоўГабрэіТутэйшыя (п’еса)Бітва пад ВоршайГейтартВэб-сайтРод (біялёгія)Ігар БабкоўЖанна Некрашэвіч-КароткаяЛацінкаДзейнікПрыметнікПаўлінка (п’еса)Павал ДураўАмонімЭразм ЦёлакФрыдрых ШылерВалошкаВікісховішчаГісторыя МенскуЛаскаценьРадаўніцаРаманБеларускі нацыяналізмХарвацкая моваЛюдвік ЗьвяждоўскіСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануДарога Р6 (Беларусь)Мікола ПракаповічНіна МацяшБабруйскСтатусбанкВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)СырвідДзяржаваАлесь Пісьмянкоў1891Кові (рэжысэр)Сан-ФранцыскаВагінальны сэксГісторыя БеларусіГалоўная старонкаЛяндвароваФартэпіянаVPNGoogleМужчына зьверхуГадзьІгнат ДамейкаХарэйСтарабеларуская моваДзень ПерамогіЭнэргіяЛекі-адпаведнікіНародны АльбомСельская гаспадаркаКантынэнтСябарВэб-сэрвэрРэспубліка Сэрбская Краіна🡆 More