Фабіян Ярэміч

Фабіян Ярэміч (20 студзеня 1891, вёска Дуляўцы, Ваўкавыскі павет — 29 чэрвеня 1958, Вільня) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

Пасол польскага Сойму трох скліканьняў (у 1922 і 1928 гадох ад БНМ).

Фабіян Ярэміч
Фабіян Ярэміч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 студзеня 1891(1891-01-18)
Памёр: 29 чэрвеня 1958(1958-06-29) (67 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Файл:2 Belaruski Kangres.jpg
Другі Ўсебеларускі кангрэс. Радаслаў Астроўскі на трыбуне падчас справаздачы. На пярэднім пляне — Фабіян Ярэміч, за ім — Васіль Рагуля.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай каталіцкай сям’і. Скончыў электратэхнічную школу ў Пецярбургу. Працаваў у Вільні тэхнікам. У 1912 годзе трапіў у вязьніцу за сацыял-дэмакратычную работу сярод тэлеграфістаў. Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні.

Дэлегат Першага Ўсебеларускага зьезду (сьнежань 1917). Сябра прэзыдыюма Беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. У 1919—1922 гадах працаваў начальнікам тэлефоннай станцыі ў Вільні.

У польскіх крыніцах, на падставе архіўных зьвестак сьцьвярджаецца, што Ярэміч ваяваў на польскім баку падчас польска-бальшавіцкай вайны ў Беларускім палку стральцоў. Пасьля ў 1930-я — атрымаў як вайсковы асаднік зямлю на Паўночна-Ўсходніх Крэсах, быў чальцом Аб’яднаньня асаднікаў (Związku Osadników). Аднак беларускія гісторыкі даводзяць, што гэта быў іншы чалавек.

Дэпутат сейма Польшчы 3-х скліканьняў (1922—1935), старшыня Беларускага пасольскага клюбу ў 1925—1930 гадах пасьля выхаду адтуль Тарашкевіча.

Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы. У 1925 годзе адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускага сялянскага саюзу, у 1926 годзе — Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1925—1930 гадах выдавец газэты «Сялянская Ніва».

У 1926 годзе ў складзе польскай парлямэнцкай дэлегацыі разам зь Пятром Мятлом наведаў БССР.

У 1928 годзе на кароткі час быў арыштаваны за антыпольскую дзейнасьць.

У час Другой сусьветнай вайны працаваў у органах акупацыйнай адміністрацыі ў Менску і Барысаве. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу (1944), быў запрошаны ў прэзыдыюм.

У 1945 годзе рэпрэсаваны і зьняволены савецкімі ўладамі ў канцлягеры да 1956 году. Пасьля вярнуўся ў Вільню, дзе дажываў два апошнія гады. Памёр у сваім доме ў Калёніі пад Вільняй (цяпер Павільнюс) пасьля цяжкай працы ў агародзе ад крывазьліцьця ў мозаг.

Пахаваны на Павіленскіх могілках. За магілаю ніхто не даглядае. Помнік нядаўна зьменены відавочна летувіскімі ўладамі. Прозьвішча цяпер напісана «Ереміч».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Блёк нацыянальных меншасьцяўВаўкавыскі паветВільняДуляўцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лука ДончычМоладава (Берасьцейская вобласьць)ВайшнорыяДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)ЛіпеньМіхась ПазьнякоўПолымя (часопіс)Сэксуальнасьць чалавекаШыізмСалігорскРажаваБеларуская Народная РэспублікаМенская вобласьцьКітабыАляксандар ЛукашэнкаБеларускі клясычны правапісАлесь СавіцкіГеалёгіяZuzana (зброя)Расейская моваАнгельшчынаСтраўнікУладзімер ПуцінГуда (імя)Карлес ПудждэмонДотык пісі рукоюРэч ПаспалітаяТодар КляшторныПаэзіяУладзімер КонанУсевалад ІгнатоўскіЛацінкаПрыпяцьЭразм ЦёлакДрама (аповесьць)Сакрат ЯновічАдвечным шляхамМакс ШчурКартагенУладзімер КаткоўскіЭўфрасіньня ПолацкаяЛічэбнікАлесь АркушДаўгерд (імя)ЭякуляцыяРоднае слова (часопіс)Дрысьвяты (вёска)Зямля пад белымі крыламіАляксей ПысінПольская моваГайла (імя)Тутэйшыя (п’еса)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуКові (рэжысэр)Уладзіслаў ЧарняўскіІталіяЛекі-адпаведнікіАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВялейкаГеоргі МарчукC++Леанід ГалубовічМужчына зьверхуСонечная энэргіяПавал ДураўГішпаніяUbuntuДрапежныя птушкі🡆 More