Беларускі сялянскі саюз (коратка БСС) — беларуская партыя ў Заходняй Беларусі парлямэнцкага тыпу, існавала зь лістападу 1925 году і да 1929 году.
Заснавалі паслы сойму Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч. Друкаваны орган — газэта «Сялянская Ніва» (выдавалася ад 1926 да 1929 году).
Беларускі сялянскі саюз | |
Białoruski Związek Włościański (BZW) | |
Заснавальнік | Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч |
---|---|
Дата заснаваньня | 10 лістапада 1925 |
Распушчаная | 1932 |
Ідэалёгія | аўтанамізм |
Мела ў сваёй праграме шэраг радыкальных патрабаваньняў. БСС выказаўся за падзел абшарніцкай зямлі паміж малазямельнымі сялянамі ў прыватную ўласнасьць па працоўнай норме, за ліквідацыю асадніцтва. Пасьля 1926 году ў саюз уступіў Яўген Міткевіч. Партыя супрацоўнічала з БХД.
На 2-й канфэрэнцыі БСС у ліпені 1927 году, па зямельным пытаньні ў праграме запісана, што «ўсе землі: абшарніцкія, дзяржаўныя, касьцёльныя, царкоўныя і іншыя павінны перайсьці ў рукі беларускіх безьзямельных і малазямельных сялян».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Беларускі сялянскі саюз, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.