Другі Ўсебеларускі Кангрэс

Другі Ўсебеларускі кангрэс — зьезд прадстаўнікоў беларускага народу, які ва ўмовах нямецкай акупацыі Беларусі ў часе Другой сусьветнай вайны абвясьціў пра незалежнасьць краіны ад Масквы і прызначыў Беларускую Цэнтральную Раду (БЦР) на чале з Радаславам Астроўскім пераемніцай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Праходзіў пад кантролем нямецкай улады на Беларусі.

Рада БНР не прызнае законным Другі Ўсебеларускі кангрэс.

Гісторыя

Кангрэс быў скліканы па прапанове прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага з дазволу в.а. генэральнага камісара Беларусі Курта фон Готбэрга. Адбыўся 27 чэрвеня 1944 ў Менску, у цяперашнім будынку тэатра імя Янкі Купалы.

Прысутнічалі 1039 дэлегатаў, якія прадстаўлялі розныя раёны Беларусі і беларускія згуртаваньні за мяжой. Са справаздачамі і рэфэратамі на кангрэсе выступілі Р. Астроўскі, Жарскі, Мікалай Шкялёнак, Аўген Калубовіч. Рэзалюцыя кангрэсу мела антырасейскую і антыбальшавіцкую скіраванасьць. Апэлюючы да пастановы Рады БНР, якая была выказаная 25 сакавіка 1918 Трэцяй Устаноўчай граматай, кангрэс адмаўляў БССР як форму беларускай дзяржаўнасьці, абвяшчаў БЦР адзіным праўным прадстаўніком беларускага народу.

У сувязі з набліжэньнем савецкіх войск кангрэс праходзіў у сьпешцы. Яго значэньне было важным у асноўным толькі для БЦР. Празь некалькі дзён Рада разам зь іншымі грамадзкімі ўстановамі эвакуявалася.

Глядзіце таксама

Спасылкі

Крыніцы

Tags:

Другі Ўсебеларускі Кангрэс ГісторыяДругі Ўсебеларускі Кангрэс Глядзіце таксамаДругі Ўсебеларускі Кангрэс СпасылкіДругі Ўсебеларускі Кангрэс КрыніцыДругі Ўсебеларускі КангрэсБеларуская Цэнтральная РадаДругая сусьветная вайнаНямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944Рада БНРРадаслаў АстроўскіСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер ЛенінШвайцарыяМэдыяВікіЖаночая эякуляцыяДжынсавая рэвалюцыяІгар СідарукЯўген КантылёўВішымутНаша ўскраінаВэб-сайтСадавінаСымон БудныРоднае слова (часопіс)Аляксандар МакедонскіГідуныАлесь ЖукСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняЛеў СапегаMelbetПалешукіДуброўнаДрама (аповесьць)Трыбуна працыЛекі-адпаведнікіПаэзіяЁсіф СталінКітабыМіжнародны стандартны кніжны нумарХрысьціянстваАлегорыяКірыл СтаселькаМарфэмная будова словаHromadske.TVТаксіВялікае Княства ЛітоўскаеАхоўны статусКарбоўцыМагіла льва (паэма)Аркадзь КуляшоўЯнка КупалаГеакэшынгВэб-сэрвэрМадэль OSIКастрычніцкі пераваротНіл ГілевічРука (імя)2005JavaМікола ГусоўскіБабёрГомельДыяніз ІлкавічМарыюпальСэрыя АПарнаграфія ў Вугоршчыне1996ПасталыПімен ПанчанкаДарога Р6 (Беларусь)ФрыдрыхМакс Шчур🡆 More