Славакі: заходнеславянскі народ

Слава́кі (па-славацку: Slováci) — заходнеславянскі народ, які зьяўляецца асноўным насельніцтвам Славаччыны і размаўляе на славацкай мове.

Славакі
Славакі: Гісторыя, Крыніцы
Антон Бэрналак, Людавіт Штур, Андрэй Глінка, Штэфан Баніч, Ёзэф Гурбан, Аўрэль Стодала, Адам Францішак Колар, Мілан Годжа, Павал Гвездаслаў, Мілан Штэфанік, Густаў Гусак, Аляксандар Дубчак
Саманазва Slováci, адз. лік Slovák, жаноч. Slovenka, жаноч. множн. Slovenky
Колькасьць 6—7 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Славаччына: 4 600 000
Злучаныя Штаты: 790 000
Чэхія: 200 000
Канада: 100 000
Сэрбія: 59 021
Украіна: 45 000
Ірляндыя: 30 000
Аўстрыя: 25 000
Нямеччына: 20 200
Вугоршчына: 17 693
Румынія: 17 693
Бэльгія: 4000
Іншыя: 120 000
Мовы славацкая
Рэлігія Каталіцтва (68,9%), пратэстантызм (10,8%), грэка-каталіцтва (4,1%), праваслаўе і іншыя цэрквы (3,2%), ня вызначыліся, агнастыцызм альбо атэізм (13%) (перапіс 2001 году)

На сёньняшні дзень большасьць славакаў жыве па-за межамі незалежнай Славаччыны (прыблізна 4 600 000). Славацкія нацыянальныя меншасьці пражываюць ў Чэхіі, Вугоршчыне, Сэрбіі, і даволі значная колькасьць эмігрантаў і іх нашчадкаў у Злучаных Штатах і Канадзе.

Гісторыя

Славяне Сярэднедунайскай нізіны

Першымі вядомымі славянскімі дзяржавамі на тэрыторыі сучаснай Славаччыны былі імпэрыя Сама і Нітранскае княства, заснаванае прыкладна ў VIII стагодзьдзі.

Вялікая Маравія

Славакі: Гісторыя, Крыніцы 
Прыбіна, валадар Нітранскага княства, які заснаваў і кіраваў княствам Блатэнскім з 839/840 па 861 гг.

Вялікая Маравія (833 — 907?) — славянская дзяржава, якая існавала ў IX — пачатку X стст. Сёньняшняя славацкая этналінгвістыка выводзіць корні славацкай нацыі зь Вялікай Маравіі, называючы дадзенае ўтварэньне «першай славацкай дзяржавай». Тым ня менш, у культурнай, палітычнай і моўнай сфэрах не існуе пераемнасьці паміж раньняй заходнеславянскай дзяржавай і мадэрновай славацкай нацыяй. Фармаваньне Вялікай Маравіі і яе багатая культурная спадчына пачалі зьвяртаць на сябе ўвагу толькі з XIX стагодзьдзя. Вялікамараўскі пэрыяд адзначыўся падзеямі, якія значна паўплывалі на разьвіцьцё культуры: місія Кірылы і Мэтодыя, альфабэтная распрацоўка глаголіцы (найранейшай формы кірылічнага альфабэту) і выкарыстаньне стараславянскай у якасьці дзяржаўнай і літаратурнай мовы.

Каралеўства Вугоршчына

Славакі: Гісторыя, Крыніцы 
Галерэя выбітных асобаў Славаччыны, якія праявілі сябе ў розных сфэрах (гісторыя, літаратура, адукацыя, рэлігія, навука). Апублікавана з нагоды заснаваньня Славацкай маціцы.
Славакі: Гісторыя, Крыніцы 
Людавіт Штур — галоўная постаць славацкага адраджэньня — палітык, паэт, журналіст, выдавец, навуковец, філёзаф і лінгвіст

Тэрыторыя сучаснай Славаччыны ўвайшла ў склад і знаходзілася пад уладай Каралеўства Вугоршчына з 907 году па пачатак XIV ст. і зьяўлялася часткай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу вугорскага каралеўства да ўтварэньня Чэхаславачыны ў 1918 годзе. Тым ня менш, паводле некаторых іншых гісторыкаў, з 895 па 902 гг. тэрыторыя сучаснай Славаччыны ўваходзіла ў Вугорскае княства, якое хутка ўзбуйнялася, і праз адно стагодзьдзе без асаблівага паступовага пераходу стала Каралеўствам Вугоршчына. Славакі ніколі ня мелі палітычнай альбо тэрытарыяльнай аўтаноміі ўнутры Вугоршчыны. У гэты час асобнае дзяржутварэньне пад назвай Нітранскае княства існавала ў вугорскім каралеўстве, але яго аўтаномнасьць была скасаваная ў 1107 годзе. Тэрыторыя, населеная славакамі ў сучаснай Вугоршчыне, паступова памяншалася.

Калі ў 1561 годзе Асманская імпэрыя заваявала большую частку Вугоршчыны, Верхняя Вугоршчына (цяпер тэрыторыя сучаснай Славаччыны) стала новым цэнтрам «зьменшанага» княства, якое засталося спачатку пад вугорскай уладай, а пасьля габсбурскай. Пэўная колькасьць харватаў асела ў дадзеным раёне і ў сучаснай Браціславе па аднолькавых прычынах. Таксама з XIII па XV стст. у мястэчках Каралеўства Вугоршчына асела шмат немцаў, якія шукалі сябе работу ў якасьці адмыслоўцаў ў горнай справе. Габрэі і цыгане таксама стварылі значную колькасьць ў межах згаданага краю.

Пасьля таго, як у 1700 годзе сілы Асманскай імпэрыі былі вымушаныя адступіць па-за межы сучаснай Вугоршчыны, тысячы славакаў спакваля пачалі засяляць бязьлюдныя часткі новаадноўленага Каралеўства Вугоршчына (сучасныя рэспублікі Вугоршчына, Румынія, Сэрбія і Харватыя) пад уладай Марыі Тэрэзіі. Менавіта такім чынам славацкія анклявы ўзьніклі на тэрыторыі гэтых краінаў.

Пасьля Трансыльваніі Верхняя Вугоршчына стагодзьдзямі была найбольш разьвітай часткай Каралеўства Вугоршчына да ўтварэньня ў XIX ст. новай каралеўскай сталіцы ў Будапэшце. Значнасьць верхневугорскай тэрыторыі, як і іншых раёнаў каралеўства, упала, што спрычыніла фінансавае зьбядненьне славакаў, якія насялялі вышэйзгаданыя раёны. У выніку сотні тысячаў славакаў эмігравалі ў Паўночную Амэрыку, асабліва ў XIX — пачатку XX стст. (паміж 18801910).

Славаччына мае вельмі багатую народную культуру. Пэўная частка славацкіх звычаяў і народных абрадаў зьяўляецца агульнай зь іншымі нацыямі былой Габсбурскай манархіі (Каралеўства Вугоршчына знаходзілася ў пэрсанальнай уніі з Габсбурскай манархіяй з 1526 па 1918).

Чэхаславаччына

Славацкі народ правёў большую частку XX стагодзьдзя ў межах Чэхаславацкай рэспублікі — дзяржавы, утворанае пасьля Першай сусьветнай вайны. У гэты пэрыяд мелі месца яскравыя рэформы і дзяржаўная індустрыялізацыя пасьля Другой сусьветнай вайны. Таксама ў гэты пэрыяд на славацкую мову вельмі значна паўплывала чэская мова.

Сучасныя славакі

Палітычныя трансфармацыі 1989 і 1993 гг., уступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз у 2004 годзе прыўнесьлі новыя свабоды, якія значна палепшылі віды і пэрспэктывы ўсіх славакаў.

Сучаснае славацкае грамадзтва арганічна спалучае элемэнты як народных традыцый, гэтак і заходнеэўрапейскіх нормаў жыцьця.

Крыніцы

Tags:

Славакі ГісторыяСлавакі КрыніцыСлавакіСлавацкая моваСлаваччына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чарнобыльская катастрофаУладзімер Арлоў (гісторык).slТрыбадызмВасіль ЗуёнакСалігорск.neПарнаграфія ў ЗША1891Салатная цыкорыяЯгмінЭўропаЮрась БарысевічКадзіла сармацкаеУладзімер ПуцінПошукавая аптымізацыяПоўдзень1493МачанкаЗдароўеНавум ГальпяровічАндрэй ДынькоМустафа Кемаль АтатуркЗнак рашоткі (актаторп).bbВэб-сайтПернікКастусь КаліноўскіУрыкаБеларускі нацыянальны стройДожджРыгор БарадулінСтарабеларуская моваПаўлінка (п’еса)303Нацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііАксана БязьлепкінаБандароўнаАляксей БелыСямейства (біялёгія)КалдуныПорнасайтДаўгатаВікіслоўнікПак (спадарожнік Урана)Бярозка (часопіс)Беларуская мінуўшчына (часопіс)Парнафільм у ФранцыіВострая брамаСельская гаспадаркаЛесьбійская эротыкаКніга прарока ДаніілаГарбатаАнтон ЯльчынКіраў (Кіраўская вобласьць)АвечкаПрыметнікІван ШамякінСамасейБумонтУладзімер СьцяпанЭўразьвязКойданаўАбудАльгерд Бахарэвіч1896Зборная Ангельшчыны па футболеІмёны ліцьвінаўПрыматыСтаніслаў ВалодзькаХатынь🡆 More