Карале́ўства Вуго́ршчына (па-лацінску: Regnum Hungariae, па-вугорску: Magyar Királyság, па-нямецку: Königreich Ungarn — усходнеэўрапейская дзяржава, якая існавала з 1001 па 1918 гг.
Узьнікла на захадзе сучаснай Вугоршчыны і пашырала свае ўладаньні на ўсю тэрыторыю Вугоршчыны, Трансыльваніі, Славаччыны, Ваяводзіны, Падкарпацкай Русі, Харватыі (за выняткам Далмацыі) і некаторых іншых земляў.
Каралеўства Вугоршчына Magyar Királyság | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | вугорская, нямецкая, лацінская | ||||
Сталіца | Будапэшт Браціслава Буда Сэкешфэхервар Дэбрэцэн Эстэргом | ||||
Форма кіраваньня | манархія | ||||
Плошча • агульная | 325,411 км² км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1940) | 14,679,573 | ||||
Канфэсійны склад | рыма-каталіцтва, пасьля кальвінізм, лютэранства і іншыя |
Аўстра-Вугоршчына зьявілася ў 1867 годзе ў выніку двухбаковага пагадненьня паміж аўстрыйскімі немцамі і вугорцамі, якое рэфармавала Аўстрыйскую імпэрыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе). Вугорскае каралеўства атрымала шырокую аўтаномію ў складзе імпэрыі, у тым ліку значныя «паўкаланіяльныя» ўладаньні (Трансыльванія, Харватыя, Славакія), якія ўтваралі разам так званую вугорскую Трансьлейтанію, у якой вугорцы складалі толькі каля 45% насельніцтва. Вугорская эліта дамаглася права на сваю афіцыйную мову — вугорскую, разгарнула даволі агрэсіўную кампанію па мадзьярызацыі — моўнай асыміляцыі меншасьцяў, якія складалі большасьць насельніцтва Трансьлейтаніі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Каралеўства Вугоршчына, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.