Саламон (па-габрэйску: שְׁלֹמֹה, па-грэцку: Σαλωμών, Σολωμών, па-лацінску: Solomon, па-арабску: سليمان; 965 да н.
э.">965 да н. э. — 928 да н. э.) — трэці габрэйскі цар, легендарны кіраўнік аб’яднанага Ізраільскага царства ў 965 да н. э.—928 да н. э., у пэрыяд ягонага найвышэйшага росквіту. Сын цара Давыда і Батшэбы, ягоны суправіцель ў 967 да н. э.—965 да н. э. Лічыцца аўтарам «Кнігі Эклезіяста», кнігі «Песьня песьняў Саламона», «Кнігі Прыпавесьцяў Саламонавых», а таксама некаторых псалмоў. Падчас панаваньня Саламона ў Ерусаліме быў пабудаваны Ерусалімскі Храм — галоўная сьвятыня юдаізму.
Саламон іўр. שְׁלֹמֹה | |
Цар Ізраілю | |
---|---|
Суд Саламона | |
3-і цар аб’яднанага Ізраільскага царства | |
Папярэднік | Давыд |
Наступнік | Ерамаваам |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 990 да н. э., |
Памёр | каля 931 да н. э., |
Нашчадкі | Раваам, Мэнэлік |
Сужэнец | Наама[d], дачка фараона[d] і невядома |
Бацька | цар Давыд |
Маці | Батшэба |
Саламон ажыцьцявіў адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу й замест былога племяннога падзелу краіны ўвёў у ёй сыстэму акругаў, дзякуючы якой стварыўся разгалінаваны адміністрацыйны апарат. Устанавіў цьвёрдую сыстэму падаткаў, працоўную й воінскую павіннасьці, ажыцьцяўляў шырокае будаўніцтва гарадоў, умацаваў сталічны Ерусалім, а для ўзвышэньня ягонага дзяржаўна-палітычнага значэньня й цэнтралізацыі культу бога Яхве пабудаваў у сталіцы пышны храм, які быў задуманы яшчэ ягоным бацькам Давыдам. Пабудова гэтага храма мела вялікі ўплыў на разьвіцьцё навукі, мастацтва й грамадзкага жыцьця, бо цэнтралізацыя культу Яхве пацягнула за сабой рост культуры й грамадзкага дабрабыту. Пры ім пачалі пашырацца распрацоўка медных руднікоў і разьвіцьцё самых разнастайных і прафэсійна разгалінаваных рамёстваў і промыслаў.
Складаньне дыпляматычных зьвязаў з суседнімі дзяржавамі забясьпечыла Саламону й ягонага краіне мірныя ўмовы жыцьця, а ягоны шлюб з дачкой эгіпецкага фараона садзейнічаў умацаваньню міжнароднага становішча дзяржавы й шырокаму разьвіцьцю зьнешняга гандлю. Але далёка не пурытанскі вобраз жыцьця самаго валадара, які клапаціўся аб тым, каб праславіцца сваёй мудрасьцю й раскошай, ваеннымі калясьніцамі й вялікім конным войскам, шматлікімі целаахоўнікамі, побач з шырокім фронтам будаўнічых работ, сыстэмай абавязковых падаткаў, працаёмкіх і зьнясільваючых працоўных павіннасьцей прывялі да росту незадаволенасьці насельніцтва, асабліва сярод паўночных плямёнаў Ізраільска-Юдэйскага царства. Ужо пры жыцьці Саламона пачаліся паўстаньні эдаміцянаў і арамеянаў, а пасьля ягонай сьмерці выбухнула паўстаньне, у выніку якога адзінае Ізраільска-Юдэйскае царства спыніла сваё далейшае існаваньне й на ейнай тэрыторыі ўзьніклі два незалежныя царствы — Ізраільскае й Юдэйскае.
Саламон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Саламон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.