Саламон: цар ізраільска-іўдзейскі

Саламо́н (стар.-яўр.: Шлaма́; арабск.: Сулейма́н) — цар ізраільска-іўдзейскі ў перыяд найвышэйшага росквіту Ізраільска-Іўдзейскага царства, сын цара Давіда і Вірсавіі.

Спачатку быў суправіцелем бацькі (у 967—965 да н.э.), а потым сам кіраваў да 928 да н.э.

Саламон
стар.-яўр.: שְׁלֹמֹה, Шламо́
Саламон з Саўскай царыцай, малюнак XV ст.
Саламон з Саўскай царыцай, малюнак XV ст.
3-ці Цар Ізраільска-Іўдзейскага царства
965 — 928 да н.э.
Папярэднік Давід
Пераемнік Раваам і Ераваам I (як Цар Паўночна-Ізраільскага царства)
Нараджэнне каля 990 да н.э.
Смерць каля 931 да н.э.
Месца пахавання
Род дынастыя Давіда
Бацька Давід
Маці Вірсавія
Жонка Наама[d], дачка фараона[d] і невядома
Дзеці Раваам, Менелік I[d], Басмат[d] і Tafat[d]
Веравызнанне іўдаізм
Дзейнасць манарх, кіраўнік, прарокі ў ісламе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пры ім старажытнаяўрэйская рабаўладальніцкая дзяржава дасягнула свайго росквіту. Ажыццявіў адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу і замест былога племяннога падзелу краіны ўвёў у ёй сістэму акруг, дзякуючы якой стварыўся разгалінаваны адміністрацыйны апарат. Устанавіў цвёрдую сістэму падаткаў, працоўную і воінскую павіннасці, ажыццяўляў шырокае будаўніцтва гарадоў, умацаваў сталічны Іерусалім, а для ўзвышэння яго дзяржаўна-палітычнага значэння і цэнтралізацыі культу бога Яхве пабудаваў у сталіцы пышны храм (Першы іерусалімскі храм  (руск.)), які быў задуманы яшчэ яго бацькам Давідам. Пабудова гэтага храма мела вялікі ўплыў на развіццё навукі, мастацтва і грамадскага жыцця, бо цэнтралізацыя культу Яхве пацягнула за сабой рост культуры і грамадскага дабрабыту. Пры ім пачалі пашырацца распрацоўка медных руднікоў і развіццё самых разнастайных і прафесійна разгалінаваных рамёстваў і промыслаў.

Заключэнне дыпламатычных саюзаў з суседнімі дзяржавамі забяспечыла Саламону і яго краіне мірныя ўмовы жыцця, а яго шлюб з дачкой егіпецкага фараона садзейнічаў умацаванню міжнароднага становішча дзяржавы і шырокаму развіццю знешняга гандлю. Але далёка не пурытанскі вобраз жыцця самога валадара, які клапаціўся аб тым, каб праславіцца сваёй мудрасцю і раскошай, ваеннымі калясніцамі і вялікім конным войскам, шматлікімі целаахоўнікамі, побач з шырокім фронтам будаўнічых работ, сістэмай абавязковых падаткаў, працаёмкіх і знясільваючых працоўных павіннасцей прывялі да росту незадаволенасці насельніцтва, асабліва сярод паўночных плямён Ізраільска-Іўдзейскага царства. Ужо пры жыцці Саламона пачаліся паўстанні эдаміцян і арамеян, а пасля яго смерці выбухнула паўстанне, у выніку якога адзінае Ізраільска-Іўдзейскае царства спыніла сваё далейшае існаванне, і на яго тэрыторыі ўзніклі два незалежныя царствы — Ізраільскае і Іўдзейскае.

Традыцыя прыпісвае Саламону аўтарства некалькіх кніг Старога запавету: «Выслоўяў Саламонавых», «Песня песень», «Эклезіяст». Біблейскія прыпавесці, аўтарства якіх прыпісваецца Саламону, у многіх выпадках знаходзяць паралелі ў старажытнаегіпецкіх крыніцах. Імя Саламона ў фальклорнай традыцыі народаў хрысціянскага і мусульманскага свету стала сінонімам мудрага, магутнага, справядлівага і паспяховага валадара[крыніца?].

Зноскі

  • 10 // ΠΑΡΑΛΕΙΠΟΜΕΝΩΝ Α
  • а б в г д Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 134. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Саламон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 99. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Саламон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    ІўрытАрабская моваДавідЦар

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Летнія Алімпійскія гульні 2024МлекакормячыяМіхась БашлакоўНарысНаваполацкАлесь КажадубN.R.M.Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь1943Рабінавая ночБеларуская дудаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіМагілёўская вобласцьБеларусізацыяДзве душыУладзімір Аляксеевіч АрлоўРазбітае сэрца пацанаАляксандр Васільевіч Духновіч2016Зімовыя Алімпійскія гульні 1988Беларуская энцыклапедыяБарысаўПлошча Незалежнасці (Мінск)Дзікае паляванне караля Стаха (опера)Уладзіслаў ГалубокЯнка БрыльЖурналістыкаЯнсенізмАдзёрТраецкае прадмесцеПалац Рэспублікі (Мінск)Валянцін Баляслававіч ТатарыцкіДыфтэрыяГлебаШыманаў КутБеларусьМёртвым не баліцьІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіБеларускі фальклорАзербайджанМіхась СтральцоўЛюдміла РублеўскаяЗлучнікАнальны сексБаладаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічНідэрландская моваКамп’ютарная сеткаУладзімір Іванавіч КарызнаІнструкцыя па транслітарацыіВольфганг Амадэй МоцартПараўнанне (літаратуразнаўства)ТэквандоРоберт КаспарыАндрэй Аляксандравіч УцюрынВудстак (Антарыа)ПрыназоўнікПрыродны газПётр Міронавіч МашэраўБрэсцкая крэпасцьПавецьВярбаC++Саюз беларускіх пісьменнікаўНазоўнікЭрэбуні (аэрапорт)Паланэз АгінскагаДаброІзі ХарыкПалац Незалежнасці (Мінск)Старабеларуская мова18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкМазырМоўная інтэрферэнцыяViva Braslav🡆 More