Песьня Пра Зубра

«Песьня пра зубра» (па-лацінску: «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» — «Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго») — паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага.

Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Напісаны ў 1522 годзе, па замове Папы Льва X Медычы, выдадзены ў Кракаве ў 1523 годзе.

«Песьня пра зубра»
па-ангельску: A Song about the Appearance, Savagery and Hunting of the Bison
па-польску: Pieśń o wyglądzie, dzikości i polowaniu na żubra
Песьня Пра Зубра
«Песьня пра зубра»
аркуш 1-га кракаўскага выданьня (1523)
Жанр: паэма
Аўтар: Мікола Гусоўскі
Мова арыгіналу: Лацінская
Год напісаньня: 1522
Публікацыя: 1523
Электронная вэрсія

Першая высокая ацэнка «Песьні пра зубра» Мікалая Гусоўскага належыць паэту, перакладчыку паэмы на польскую мову Яну Каспровічу(pl), які Гусоўскага, як паэта, паставіў побач з Адамам Міцкевічам ва ўнівэрсытэцкай лекцыі «Песьня пра зубра і пан Тадэвуш» у 1913 годзе. Некаторыя польскія аўтары яшчэ ў XIX стагодзьдзі выказвалі дапушчэньні, што Гусавянін паходзіў з Польшчы, з-пад Кракава. Але гісторык польскае літаратуры Юзаф Каленбах(pl) у 1922 годзе зьвярнуў увагу на тое, што польскае паходжаньне запярэчвае ў паэме сам паэта. Ён кажа, што рос пры бацьку на лясных прыдняпроўскіх прасторах краю, які тады называўся Літвою, а цяпер Беларусяй. Зь «Песьні» відаць, што напісанае ў ёй было паэтам глыбака перажытае ды выяўнае ад маленства. Вось чаму Юзаф Каленбах дайшоў да перакананьня, што паходзіў Гусавянін напэўна ня з Польшчы, а зь Вялікага Княства Літоўскага ды зь ягоных беларускіх земляў.

Паэма лічыцца непераўзыдзенай у эпічным паказе Беларусі й беларускага народу да зьяўленьня паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча й «Новай зямлі» Якуба Коласа .

Сюжэт

У паэме выразна гучыць патрыятычны заклік да яднаньня і сяброўства розных па веры і культуры эўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсьця, услаўленьне свабоднай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны патас, узаемадачыненьня чалавека, грамадзтва і прыроды, міждзяржаўныя адносіны.

Аўтар імкнуўся ўславіць усё тое, з чым у яго сьвядомасьці асацыіруецца вобраз яго роднай зямлі, яе прыгажосьць і непаўторнасьць. Ён апісвае беларускія лясы, багатыя на свае дары (ягады, мёд, куніцу). Як адзначыў Віктар Дарашкевіч: «Для Гусоўскага прырода — усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасьці, выхаваньня высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуцьцяў». Гусоўскі, апроч апісаньня хараства беларускай прыроды паказвае і забабоны свайго народу (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадзкую пасіўнасьць і пакорнасьць лёсу.

Адзін з галоўных герояў паэмы, яе цэнтральны вобраз — князь Вітаўт. Яго аўтар падае як ідэальнага валадара, сапраўднага патрыёта, вернага традыцыям, праўдзівага і справядлівага, выдатнага кіраўніка дзяржавы.

Гісторыя стварэньня

«Песьня пра зубра» была напісаная Міколам Гусоўскім ў 15221522 гадах, пад час, калі ён знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпляматычнай місіі Вялікага княства Літоўскага. Гусоўскі не аднойчы прысутнічаў на нацыянальнай гішпанскай забаве — карыдзе. І ён падзяліўся з Папам Рымскім Львом X Медычы забавай беларускіх князёў і магнатаў — паляваньнем на зубра. Гэтая гісторыя зацікавіла Папу, і ён папрасіў дыплямата ВКЛ напісаць яму пра гэта. Мікола Гусоўскі, сын вялікакняскага лесьніка, здолеў падрабязна і дэталёва апісаць постаць, звычкі і паводзіны зубра, як і само паляваньне на яго, у высокамастацкай вершаванай форме.

Ў 1523 паэма была выдадзена ў Кракаве ў складзе зборніка, які таксама ўтрымліваў 11 вершаў і празаічнае прысьвячэньне каралеве Боне Сфорцы.

Вобраз Вітаўта ў паэме

Князь Вітаўт выступае ў паэме, як ідэал дзяржаўнага ўладара.

Песьня Пра Зубра  ...Вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць,
    Воляю князя васал жыў або траціў жыцьцё,
    Быццам нявольнік які, маскавіт яго зваў уладыкам,
    Хоць і магутным царом быў сярод многіх цароў...
Песьня Пра Зубра 

Вітаўт, як ніхто да яго, узвысіў мясцовую шляхту, і заручыўшыся яе падтрымкай, скарыў гардыню ўдзельных князёў і дабіўся цэнтралізацыі ўлады. Ў паэме княжаньне Вітаўта паўстае як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзьвігаў і сьцьвярджэньня сваёй годнасьці, і гэтыя паляваньні-спаборніцтвы ўслаўляюцца, як сапраўдная школа вайсковага вайсковага выхаваньня.

Гусоўскі апісвае і набажныя рысы князя, зьвяртаючы ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысьціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў».

Вітаўт ў паэме паўстае мудрым дзеячам, які заахвочваў падданых сьцьвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасьць удзелам у вайсковых спаборніцтвах і сумленным выкананьнем даручаных абавязкаў. Можна заўважыць, як аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з самім зубрам .

Памяць

Песьня Пра Зубра 
Паштоўка з арыгінальнай маркай, прысьвечанай 485-годзьдзю паэмы

25 верасьня 2008 году, да 485-годзьдзя першай публікацыі паэмы, у Беларусі была выпушчана аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай.

Паэма тройчы перакладзена на беларускаю мову: Язэпам Семяжонам, Натальляй Арсеньневай і Ўладзімерам Шатонам.

У 2007 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала кнігу на беларускай мове.

Менскі рок-гурт «Сузор’е» ў 2008 годзе выпусьціў музычны альбом «Песьня пра зубра» . Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі Стары Ольса ў сваім альбоме «Verbum» (2002 г.) запісала песьню на словы Мікалая Гусоўскага «Песьня пра зубра».

Пераклады на беларускую мову

Пераклады на ангельскую мову

Пераклады на летувіскую мову

Пераклады на польскую мову

Пераклады на ўкраінскую мову

  • Гусовський, Микола. Пісня про зубра: поема / пер. з латин. Содомора, Андрій Олександрович. Текст парал. укр. та латин. мовами. — Рівне: Рівненське міське об'єднання товариства "Просвіта" ім. Тараса Шевченка, 2007. — 125 с. — ISBN 978-966-416-108-1

Крыніцы

Літаратура

Вонкавы спасылкі

Tags:

Песьня Пра Зубра СюжэтПесьня Пра Зубра Гісторыя стварэньняПесьня Пра Зубра Вобраз Вітаўта ў паэмеПесьня Пра Зубра ПамяцьПесьня Пра Зубра Пераклады на беларускую мовуПесьня Пра Зубра Пераклады на ангельскую мовуПесьня Пра Зубра Пераклады на летувіскую мовуПесьня Пра Зубра Пераклады на польскую мовуПесьня Пра Зубра Пераклады на ўкраінскую мовуПесьня Пра Зубра КрыніцыПесьня Пра Зубра ЛітаратураПесьня Пра Зубра Вонкавы спасылкіПесьня Пра Зубра15221523КракаўЛацінская моваЛеў XМікола ГусоўскіПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СловаДотык пісі рукоюВіктар ГардзейБумонтКрэўскі замакISO 3166Міхась БаразнаЖалейка (зборнік)Старабеларуская моваКарлес ПудждэмонВікіслоўнікМікола МятліцкіВостраў сьлёзМоваБіялёгіяПастава 69Мэдаль Францішка СкарыныC++Імёны ліцьвінаўГомельБабёрДыялёгСьпіскі замакВугорская моваАляксей БелыКойданаўЛеанард ПацейКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)1919М’янмаЗнакі прыпынкуІсьляндзкі коньГотаўтНіл ГілевічВікіЗагляне сонца і ў наша аконцаПацеіАнтон ЯльчынГісторыя ПолацкуНазоўны склонКадзіла сармацкаеПюі-дэ-ДомДабрыняГайла (імя)Хацкель ДунецЗьміцер БартосікВікікрыніцыСамасейМікола МаляўкаСяргей НавумчыкВялікі выбух2024Ігар СідарукМікі МаўсРэстаранБандароўнаМастурбацыяБаранавіцкі раёнМаркёрАнатоль БутэвічШашкіІрляндцыДзейнікПаўлюк ТрусУрліхЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Бярозка (часопіс)Тэхналёгія.ky🡆 More