Песня Пра Зубра: паэма Міколы Гусоўскага на лацінскай мове

«Песня пра зубра» — «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго») — паэма беларускага паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага.

Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача.

Песня пра зубра
Carmen de statura feritate ac venatione bisontis
Выданне
аркуш 1-га кракаўскага выдання (1523) «Песні пра зубра»
Жанр паэма
Аўтар Мікола Гусоўскі
Мова арыгінала лацінская
Дата напісання 1522
Дата першай публікацыі 1523

Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з'яўлення паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.

Гісторыя стварэння

Мікола Гусоўскі напісаў гэтую паэму ў 1522 годзе, калі знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага княства Літоўскага. Твор быў напісаны на лацінскай мове па замове папы Льва X Медычы, які захацеў больш даведацца пра ВКЛ і незвычайнага звера — зубра, які вадзіўся там у лясах. Сын вялікакняскага лесніка, Мікола Гусоўскі з веданнем справы, падрабязна і дэталёва апісаў постаць, звычкі і паводзіны зубра, а таксама паляванне на яго. Аднак Мікола Гусоўскі не быў бы сапраўдным паэтам, калі б спыніўся толькі на гэтым. Паэма стала песняй аб сваім краі і народзе, роздумам пра лёс Радзімы, аб яе месцы на шляхах гісторыі.

Упершыню паэма была выдадзена ў Кракаве ў 1523 г. у складзе зборніка, які складаўся з аднайменнай паэмы, 11 вершаў і празаічнага прысвячэння каралеве Боне Сфорца.

Сюжэт

У паэме выразна паказаны патрыятычны заклік да яднання і сяброўства розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне свабоднай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, узаемадачынення чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўныя адносіны.

У сваёй паэме аўтар паспрабаваў прадставіць погляд на сваю радзіму. Ён імкнуўся ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз яго роднай зямлі, яе прыгажосць і непаўторнасць. Ён апісвае беларускія лясы, багатыя на свае дары (ягады, мёд, куніцу). Як адзначыў Віктар Дарашкевіч: «Для Гусоўскага прырода — усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў». Гусоўскі, апроч апісання хараства беларускай прыроды паказвае і забабоны свайго народу (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадскую пасіўнасць і пакорнасць лёсу.

Адзін з галоўных герояў паэмы яе цэнтральны вобраз твора — князь Вітаўт. Яго аўтар падае, як ідэальнага правіцеля, сапраўднага патрыёта, вернага традыцыям, праўдзівага і справядлівага, выдатнага кіраўніка дзяржавы.

Вобраз Вітаўта

Князь Вітаўт выступае ў паэме як ідэал дзяржаўнага ўладара.

Песня Пра Зубра: Гісторыя стварэння, Сюжэт, Вобраз Вітаўта  ...Вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць,
    Воляю князя васал жыў або траціў жыццё,
    Быццам нявольнік які, маскавіт яго зваў уладыкам,
    Хоць і магутным царом быў сярод многіх цароў...
Песня Пра Зубра: Гісторыя стварэння, Сюжэт, Вобраз Вітаўта 

Вітаўт, як ніхто да яго, узвысіў мясцовую шляхту, і заручыўшыся яе падтрымкай, скарыў гардыню ўдзельных князёў і дабіўся цэнтралізацыі ўлады. У паэме княжанне Вітаўта паўстае як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці, і гэтыя паляванні-спаборніцтвы ўслаўляюцца, як сапраўдная школа ваеннага выхавання.

Гусоўскі апісвае і набажныя рысы князя, звяртаючы ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысmціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў».

Вітаўт у паэме паўстае мудрым дзеячам, які заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць удзелам у ваенных спаборніцтвах і сумленным выкананнем даручаных абавязкаў. Можна заўважыць, як аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з самім зубрам.

Памяць

Песня Пра Зубра: Гісторыя стварэння, Сюжэт, Вобраз Вітаўта 
Паштоўка з арыгінальнай маркай, прысвечанай 485-годдзю паэмы

У Беларусі 25 верасня 2008 г., да 485 года першай публікацыі паэмы «Песня пра зубра», была выпушчаная аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай.

Мінскі рок-гурт Сузор'е ў 2008 годзе выпусціў музычны альбом «Песня пра зубра». Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі Стары Ольса ў сваім альбоме «Verbum» (2002 г.) запісала песню на словы Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра».

Беларускія пераклады

На беларускую мову існуюць 3 пераклады паэмы: Язэпа Семяжона, Наталлі Арсенневай і Уладзіміра Шатона

У 2007 годдзе выдавецтва Мастацкая літаратура выдала кнігу на беларускай мове.

Экранізацыі

У 1982 годзе кінастудыяй «Беларусьфільм» быў выпушчаны аднайменны мультыплікацыйны фільм  (руск.).

Зноскі

Літаратура

  • Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., Мн. 1973. Перакладчык Язэп Семяжон
  • Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., «Запісы беларускага інстытута навукі й мастацтва», Нью-Ёрк, 1996. Перакладчык Наталля Арсеннева. Рукапіс перакладу 1978-82.

Tags:

Песня Пра Зубра Гісторыя стварэнняПесня Пра Зубра СюжэтПесня Пра Зубра Вобраз ВітаўтаПесня Пра Зубра ПамяцьПесня Пра Зубра Беларускія перакладыПесня Пра Зубра ЭкранізацыіПесня Пра Зубра ЗноскіПесня Пра Зубра ЛітаратураПесня Пра ЗубраЛацінская моваМікола ГусоўскіПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Віга МортэнсенРэдманд ДжэрардПаўднёваамерыканская дрэдноўтная гонкаУрадАнбарская кампанія (2003—2011)Зімовыя Алімпійскія гульні 1988ISO 4217Адольф Гітлер УунонаЗубр у БеларусіЮрый СтанкевічКлючнікМікола МятліцкіМіжнародны стандартны кніжны нумарКурыцаГродзенская вобласцьРэкі і каналы БеларусіУладзімір Мінавіч МазгоІгнат Іпалітавіч ДамейкаАвантуры Пранціша ВырвічаКандрат КрапіваХатыньЯн ЧачотАрктычная пустыняЖалейка (зборнік)КіеўСымон-музыкаПольшчаАпалонік (лічынка)Раіса Андрэеўна БаравіковаЯкавіянская эпохаРодны склонКаласы пад сярпом тваімРыгор БарадулінЖолнаіКаралеўства вестготаўДарогу качанятам! (скульптура)LAPV EnokКарла ТальявініГаспадарчыя заняткі беларусаўLand Rover SnatchКанскі кінафестываль 1977Сям’яБанк ДабрабытЧасціца (часціна мовы)Замкі БеларусіАдвакатМы, беларусыДудка беларускаяЛандыш майскіКашуляДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыСтары СветНіна Іосіфаўна МацяшДзеепрыметнікКатастрофа Boeing 737 у СтамбулеМагіла льва (паэма)Руская моваПершая сусветная вайнаДрыгавічыЯўхім Фёдаравіч КарскіМарына Вітальеўна ВасілеўскаяХод каралевы (міні-серыял)BingXМастацкая літаратураЯўгенія ЯнішчыцКапялюшIP-адрасМіхаіл Андрэевіч СавіцкіПятро ВасючэнкаАлесь ЖукКелі КларксанЯн ЧыквінXboxАрухаІван Іванавіч Насовіч🡆 More