Мікола Гусоўскі: беларускі і польскі паэт

Міко́ла Гусо́ўскі (па-лацінску: Nicolaus Hussovianus, па-польску: Mikołaj Hussowczyk; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — паэт Вялікага Княства Літоўскага; у сучасным літаратуразнаўстве — беларускі і польскі паэт-гуманіст і асьветнік эпохі Адраджэньня, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі.

Мікола Гусоўскі
Nicolaus Hussovianus
Мікола Гусоўскі (меркаваны партрэт). Марка Белпошты (1996)
Мікола Гусоўскі (меркаваны партрэт). Марка Белпошты (1996)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1470
Памёр 1533
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Кірунак новалацінізм
Жанр паэма, верш
Мова лацінская мова
Значныя творы «Песьня пра зубра»

Біяграфія

Нараджэньне

Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі, дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.

Адукацыя

Авалодаў пісьмом у катэдральнай або царкоўна-прыходзкай школе. Працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Вільні, Кракава.

Місія ў Рым (1518—1522)

Мікола Гусоўскі: Біяграфія, Творы, Памяць 
Песьня пра зубра

Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Льва Х напісаў паэму: «Песьня пра зубра». Арыгінальная назва: «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт заканчваў пісаць паэму, чума прыйшла на Апэнінскі паўвостраў. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца, ён змог надрукаваць свой верш-малітву.

Меркаваны партрэт

Мікола Гусоўскі: Біяграфія, Творы, Памяць 
Выява ў першым выданьні кнігі.

Беларуская дасьледніца Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што адшукала ў першым выданьні паэмы аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі. Аднак М. Касьцюковіч зьвяртае ўвагу, што тая ж выява зьмешчаная ў мностве іншых выданьняў Віетора, прычым кніга Гусоўскага сярод іх — ня першая храналягічна; выглядае, такім чынам, што гэта проста марка друкара, натхнёная, гледзячы па ўсім, пэрсанальнай эмблемай Эразма Ратэрдамскага.

Творы

  • паэма «Песьня пра зубра». «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго») 1523;
  • верш «Суцяшэньне» 1523;
  • верш-малітва «Да сьвятога Себасьцяна» 1523;
  • паэма «Новая і славутая перамога над туркамі…» 1524;
  • паэма «Жыцьцё і подзьвігі сьвятога Гіяцынта» 1525.

Пераклады

На беларускай мове існуе тры пераклады «Песьні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.

Памяць

Імем Міколы Гусоўскага названа вуліца ў Менску (53°54′13.13″ пн. ш. 27°30′50.05″ у. д. / 53.9036472° пн. ш. 27.5139028° у. д. / 53.9036472; 27.5139028).

У 1980 годзе ЮНЭСКО з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў сусьветнае культуры.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мікола Гусоўскі БіяграфіяМікола Гусоўскі ТворыМікола Гусоўскі ПамяцьМікола Гусоўскі КрыніцыМікола Гусоўскі ЛітаратураМікола Гусоўскі Вонкавыя спасылкіМікола ГусоўскіАдраджэньнеБеларусыВялікае Княства ЛітоўскаеЛацінаЛацінская моваПалякіПаэтПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігар КабілянскіГенадзь ПашкоўЭўропаЗімаВіцебскПошукавая аптымізацыяГрэбляВольныя матэрыялыПацолтПаўстаньне 1863—1864 гадоўГісторыя СалігорскуСяброўстваМастацкая літаратураБлакітная сойкаІнфармацыйныя тэхналёгііMozilla FirefoxМагатма ГандзіЯнка МаўрГенадзь БураўкінАтрад (біялёгія)НазоўнікГалоўная старонкаПаронімыСэрбіявозПартыя аматараў піва.orgУніфікаваная назва рэсурсуIP-адрасБілінгвізмForbesТаварыства філярэтаўВуліца Янкі Лучыны (Менск)СурвэткаКінэматографВербавічыДыплёмСям’яСказБеларускі клясычны правапісАдам ГлёбусМаршы недармаедаўІндыяАнатоль СербантовічГедбудРадаўніцаRSSЛют12 гадоў рабства (фільм)З воўчым білетамВадзім Болбас18911589Люцыян ЖалігоўскіЧарнобыльская АЭСКрайняя плоцьПлыньБуценьМазанПрыслоўеУсевалад ГарачкаВільняЗоя КоўшДанута Бічэль🡆 More