Быценскі Манастыр

Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Царква Сьвятога Язафата
Царква Сьвятога Язафата
Краіна Беларусь
Вёска Быцень
Каардынаты 52°52′54.79″ пн. ш. 25°29′40.91″ у. д. / 52.8818861° пн. ш. 25.4946972° у. д. / 52.8818861; 25.4946972 25°29′40.91″ у. д. / 52.8818861° пн. ш. 25.4946972° у. д. / 52.8818861; 25.4946972
Дата заснаваньня XVII ст.
Манастыр Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Быценскі Манастыр Манастыр Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Прачысьценскі манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Быцені. Знаходзіцца на гістарычным Рынку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базылянаў Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы. Сёньня адзіная ацалелая царква з усяго манастырскага комплексу будынкаў — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры позьняга рэнэсансу, раньняга і віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Быценскага базылянскага манастыра складаўся з цэркваў Сьвятога Язафата і Прачыстай Багародзіцы, званіцы і манастырскага корпусу. Усе пабудовы атачаў мур з брамамі. У 1914 годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву Сьвятога Язафата, пазьней савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі гэтай царквы і званіцу.

Гісторыя

Быценскі Манастыр 
Плян манастыра, XIX ст.

Вялікае Княства Літоўскае

Манастыр базылянаў у Быцені заснаваў кіеўскі мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі, які разам з Язафатам Кунцэвічам заняўся рэформай тагачаснага манаскага жыцьця. У 1607 годзе маршалак слонімскі Рыгор Трызна разам з жонкай Рэгінай з Сапегаў склалі фундацыю на манастыр базылянаў, якім перадалі маёнтак Дзяткавічы. Пачаткова манастыр плянавалі зрабіць жаночым для дачкі Рыгора Трызны — Эўфрасіньні, аднак яна прыняла пострыг у Віленскім базылянскім манастыры, таму Быценскі манастыр стаў мужчынскім. Адным зь першых зьверхнікаў манастыра ў 1613 годзе быў манах і прапаведнік Язафат Кунцэвіч. У 1615 годзе пры манастыры з дазволу і бласлаўленьня Папы Рымскага адкрыўся навіцыят. Сын Рыгора Трызны, падскарбі вялікі Мікалай Трызна ў 1626 годзе заснаваў пры манастыры шпіталь на 10 месцаў. У 1640 годзе ён перадаў манахам мястэчка Быцень і заклаў мураваную Прачысьценскую царкву, відаць, як пахавальню роду.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) надзейна ўмацаваны манастыр даў прытулак базылянам зь Вільні, Віцебску, Менску і Полацку. Тут захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай зь Віленскага Траецкага манастыра, а таксама Жыровіцкі і Барунскі абразы. З 1656 году ў манастыры знаходзіўся протаархімандрыт Чыну Сьвятога Базыля Вялікага Бэнэдыкт Цярлецкі. Тут захоўваліся таксама нятленныя мошчы старца Сімяона Стаўроўскага, зьверхніка манастыра з 1640 году.

Па 1673 годзе пад кіраўніцтвам ігумена манастыра Язэпа Пяткевіча пры манастыры збудавалі мураваную царкву. У 1710 годзе яе асьвяцілі ў гонар сьвятога мучаніка Язафата Кунцэвіча. У 1775 годзе спадчыньнік згаслага роду Трызнаў падскарбі надворны Антоні Тызэнгаўз адсудзіў у манастыра мястэчка Быцень.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Быцень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзейнічаць як уніяцкі. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынкі манастыра ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Расейскія ўлады інтэрнавалі ў Быцень непакорных уніяцкіх сьвятароў і манахаў. У 1845 годзе манастыр зачынілі, манастырскую царкву Сьвятога Язафата перарабілі пад прыходзкую і пераасьвяцілі пад тытулам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1914 годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву Сьвятога Язафата.

Найноўшы час

Да 1929 году царкву Сьвятога Язафата часткова аднавілі. У ёй праходзілі службы. Помнік пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі званіцу і царкву Сьвятога Язафата.

У 1990-я гады перад Прачысьценскай царквой збудавалі браму-званіцу з купалам-цыбулінай, якая не адпавядае архітэктуры помніка.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Быценскі Манастыр  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000292

Tags:

Быценскі Манастыр ГісторыяБыценскі Манастыр ГалерэяБыценскі Манастыр ЗаўвагіБыценскі Манастыр КрыніцыБыценскі Манастыр ЛітаратураБыценскі Манастыр Вонкавыя спасылкіБыценскі Манастыр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

RSAСэксуальныя пазыцыіЭкспэрымэнт Мілгрэма8-я брыгада РХБА1429Натальля ПяткевічFacebookПадзелы Рэчы ПаспалітайКібельНямецкая моваШыбалетДэміюргСэкс па тэлефонеАтлянтычны гандальПастава на каленяхКаханьне без пранікненьняФранцыяУсходнеславянскія мовыДругая сусьветная вайнаНізкатэмпэратурны полікрышталічны крэмнУладзімер Зяленскі1Наш край (1925)ЛацінкаГедымінас КіркіласБелыя ночы (аповесьць)Імёны ліцьвінаўВіды сувязі словаўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРГенрыхСяргей ДарожныПарнаграфія ў БеларусіБеларуская моваБеларусафобіяАркадзь КуляшоўПрыназоўнікКанадаСунізмЛібанКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)Славамір АдамовічПомнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)ПашпартЗаграбская біржаМінэтБеларускі альфабэтПаставыМакс ШчурJavaScriptСьпіс гарадоў БеларусіМікалай ГусараўГісторыя ЛетувыАлаіза ПашкевічМарат КазейПольшчаФінляндыяБАТЭ БарысаўРамэнДразды (гурт)УкраінаЖывёлыП’ер НараМар’ян Дукса.au🡆 More