Мядзельскі Раён Крывічы

Крывічы́ — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сэрвачы.

Цэнтар сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1196 чалавек. Знаходзяцца за 39 км ад Мядзелу, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы (лінія Маладэчна — Полацак).

Крывічы
лац. Kryvičy
Касьцёл Сьвятога Андрэя і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Сьвятога Андрэя і кляштар трынітарыяў
Першыя згадкі: 1493
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Крывіцкі
Насельніцтва: 1196 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222376
СААТА: 6240857905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°42′36″ пн. ш. 27°17′25″ у. д. / 54.71° пн. ш. 27.29028° у. д. / 54.71; 27.29028 27°17′25″ у. д. / 54.71° пн. ш. 27.29028° у. д. / 54.71; 27.29028
Крывічы на мапе Беларусі ±
Крывічы
Крывічы
Крывічы
Крывічы
Крывічы
Крывічы
Мядзельскі Раён Крывічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крывічы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару трынітарыяў з касьцёлам Сьвятога Андрэя Апостала ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мяркуюць, што старажытнае паселішча існавала на гэтым месцы яшчэ ў XII ст. як калёнія смаленскіх крывічоў. Першы пісьмовы ўпамін пра Крывічы як шляхецкую ўласнасьць зьмяшчаецца ў актах Мэтрыкі Вялікага княства Літоўскага і датуецца 1493 годам. Паводле рэвізіі Полацкага ваяводзтва, на 1552 год вёска знаходзілася ў валоданьні Корсакаў і налічвала 8 дымоў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Крывічы ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Каля 1640 году ў Крывічах збудавалі царкву Сьвятой Тройцы. У 1659 годзе ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай царкву разрабавалі маскоўскія войскі. У 1684 годзе з дазволу караля і вялікага князя Яна Сабескага маёнтак перайшоў да нашчадкаў роду Кішкаў на задавальненьне крэдытораў у зьвязку зь сьмерцю Януша Кішкі — апошняга з роду. Пазьней часткі маёнтку належалі Ўкольскім, Ходзькам, Любанскім, Швыкоўскім. Гэта быў першы выпадак эксдывізіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

У 1770 годзе ўладальнік Крывічоў Андрэй Укольскі — цівун і падкаморы троцкі — дазволіў пасяліцца тут трынітарыям і выдаў фундуш кляштару на землі ў навакольлі. 23 сьнежня 1776 году ў адпаведнасьці з прывілеем караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Крывічы атрымалі статус мястэчка. У 1777 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крывічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1832 годзе гвалтоўна ліквідавалі кляштар трынітарыяў. На 1860 год у мястэчку было 55 двароў.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя Крывічы знаходзіліся ў валоданьні Швыкоўскіх, маёнтак налічваў 37 двароў і 642 дзесяціны зямлі. На 1866 год, паводле зьвестак Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх, у мястэчку было 40 дамоў. У 1884 годзе ў Крывічах заснавалі вінакурню. На 1886 год у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, капліца, касьцёл, багадзельня, 3 крамы, 3 заезныя двары, карчма, школа, народная вучэльня (у 1896/1897 навучальным годзе навучалася 46 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі); двойчы на год праводзіліся кірмашы (на Сёмуху і 6 жніўня). У пачатку XX ст. адкрылася чыгуначная станцыя. На 1904 год існавалі мястэчка Крывічы і аднайменны маёнтак, уладаньне Госкай, працявала лячэбніца.

У Першую сусьветную вайну ў Крывічах разьмяшчаліся армейскія склады для групы расейскіх войскаў пад камандаю генэрала Балуева, якая ўдзельнічала ў Нарачанскай апэрацыі 1916 году. У лютым 1918 году Крывічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крывічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крывічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (92 двары), фальварак (2 двары), асада (2 двары) і станцыя. У мястэчку дзейнічаў касьцёл, працавалі ўправа гміны, паліцэйскі пастарунак, 4 млыны, лякарня, пошта і аптэка; штосераду праводзіліся таргі. У чэрвені 1923 году група партызанаў у складзе 29 чалавек учыніла ўзброены налёт на паліцэйскі гарнізон. 18 траўня 1924 году аддзел у складзе каля 40 чалавек пад камандаю Ваўпшасава разграміў памяшканьне пастарунка.

У 1939 годзе Крывічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 году сталі цэнтрам раёну і сельсавету Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці. У Другую сусьветную вайну 28 красавіка 1942 году нацысты спалілі 470 жыхароў мястэчка, яшчэ 130 расстралялі 13 верасьня 1942 году. Агулам за гады акупацыі войскамі Нямеччыны ў Крывічах і раёне загінулі 2189 чалавек.

У сьнежні 1948 году савецкая ўлада стварыла ў Крывічах калгас імя Жданава. У кастрычніку 1948 году ў мястэчку збудавалі электрастанцыю. 28 чэрвеня 1958 году Крывічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і сталі цэнтрам Крывіцкага гарадзкога пасялковага савету. З 20 студзеня 1960 году Крывічы знаходзяцца ў складзе Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году — у Мядзельскім раёне. На 1 студзеня 1997 году у Крывічах было 612 двароў.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 485 чал.; 1866 год — 200 чал.; 1883 год — 625 чал.; 1897 год — 719 чал.; 1998 год — 1,6 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 711 чал. у мястэчку Крывічах і 30 чал. у маёнтку Крывічах; 1921 год — 623 чал. у мястэчку Крывічах, 13 чал. у фальварку Крывічах, 19 чал. у асадзе Крывічах і 151 чал. на станцыі Крывічах; 1997 год — 1932 чал.; 1998 год — 1,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 1298 чал.; 2015 год — 1208 чал.; 2016 год — 1232 чал.; 2017 год — 1219 чал.; 2018 год — 1196 чал.

Інфраструктура

На 1997 год у Крывічах існавалі дом побыту, сярэдняя школа, дапаможная школа-інтэрнат, дзіцячы садок, дом культуры, 2 бібліятэкі, музычная школа, лякарня, аддзяленьне хуткай мэдычнай дапамогі, аптэка, паліклініка, пошта, банк, гандлёвы цэнтар, 5 крамаў, 2 прыватныя крамы.

Эканоміка

Працуюць лясьніцтва, філія Мядзельскага камбіната каапэратыўных прадпрыемстваў (хлебазавод), завод вырабаў з мэталу, участак электрасеткі, вытворчы ўчастак Нарачанскага масласырзаводу, участак жылкамгасу, філія Нарачанскага вытворчага аб’яднаньня водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, жывёлагадоўчая фэрма.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

У Крывічах знаходзіцца брацкая магіла 127 савецкіх салдатаў і партызанаў, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну, 2 магілы ахвяраў нацызму.

Галерэя

Асобы

З Крывічоў паходзіць род Кішкаў, апошні зь якіх — Януш Кішка, ваявода полацкі і гетман Вялікага княства Літоўскага, жанаты з Хрысьцінай Друцкай-Сакалінскай, памёр у Крывічах у 1653 годзе бязьдзетным.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мядзельскі Раён Крывічы ГісторыяМядзельскі Раён Крывічы НасельніцтваМядзельскі Раён Крывічы ЭканомікаМядзельскі Раён Крывічы Турыстычная інфармацыяМядзельскі Раён Крывічы ГалерэяМядзельскі Раён Крывічы АсобыМядзельскі Раён Крывічы КрыніцыМядзельскі Раён Крывічы ЛітаратураМядзельскі Раён Крывічы Вонкавыя спасылкіМядзельскі Раён КрывічыБеларусьКрывіцкі сельсавет (Мядзельскі раён)МаладэчнаМенская вобласьцьМядзелМядзельскі раёнПасёлак гарадзкога тыпуПолацакСэрвач (прыток Вяльлі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2006Зіновій ПрыгодзічЦівалі (неадназначнасьць)Дразды (гурт)ХарэйВітаўтВітольд Бялыніцкі-БіруляДыялектHromadske.TVВіктар ШніпМіжнародны жаночы дзеньПаўстаньне 1863—1864 гадоў@АнтонімыРуслан ВусаўКанстытуцыя ССРБ 1919 году25 красавікаДзень ПерамогіПабуджальны сказСанкт-ПецярбургАляксандар КосінецКанюшынаЯдвігін Ш.Касьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)СыкхізмХроніка БыхаўцаВадзім СаранчукоўБлакітная валошкаСамасейАкторы парнафільмаўАбрэвіяцыяАркадзь КуляшоўІгар БабкоўУзброеныя сілыЁЗнак бяды (фільм)Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўРагнедаУрад Беларускай Народнай РэспублікіМаркетынгДублінРасеяШпак2009Уладзіслаў СыракомляСарЛюбоўНідэрляндыУкраіна (неадназначнасьць)Вольная Беларусь (рух)Браніслаў ТарашкевічФінансыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамСаньнікаваПастава 69Андрэй Курэйчык2022Каханьне без пранікненьняНасельніцтва БеларусіУфаСтарабеларуская моваЧорны сьпіс ЭўразьвязуФПятрусь БроўкаМарыя МартысевічЖалейка (зборнік)НефцякамскІван ЧыгрынаўМіл (імя)СядзібаАрхаізмМасква🡆 More