Нацы́зм — скарочаная назва нацыянал-сацыялізму, эканамічнай і палітычнай дактрыны Трэцяга Райха.
Слова «нацызм» утварылася ад скарачэньня «нацы» (Nazi, скарачэньне ад нямецкага: Nationalsozialist), якім у Нямеччыне звалі нацыянал-сацыялістаў па аналёгіі з «соцы» — сацыял-дэмакратамі.
Нацызм мае шмат агульнага з фашызмам і звычайна клясыфікуецца як адна зь яго разнавіднасьцяў; фашызм выкарыстоўваецца для пазначэньня шырокага спэктру палітычных рухаў, існаваўшых у розных краінах, у той час як тэрмін «нацызм» ужываюць толькі ў сувязі з нацысцкай партыяй і Трэцім Райхам.
У сучаснай Нямеччыне нацызм забаронены, аднак у сьвеце па-ранейшаму находзяцца прыхільнікі нацысцкай ідэалёгіі; мноства нэанацысцкіх арганізацыяў працягвае дзейнічаць як у Нямеччыне, так і па ўсім сьвеце.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Нацыянал-сацыялізм, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.