Эксдывізія

Эксдыві́зія (ад лац.

ex — «з» + divisio — «падзел») — судовая норма ў вялікалітоўскім, а пазьней і польскім праве, якая прымянялася пры спагнаньні запазычанасьці адной асобы на карысьць некалькіх крэдытораў. Уведзеная прыкладна зь сярэдзіны XVII стагодзьдзя.

У выпадку няздольнасьці даўжніка вярнуць пазыкі ствараўся эксдывізарскі (эксдывізарска-таксатарскі) суд, які ладзіў ацэнку кошту маёмасьці даўжніка ды дзяліў яе між ягонымі крэдыторамі.

Эксдывізія маёнтка магла прызначацца ў двух выпадках:

  • з ініцыятывы аднаго з крэдытораў;
  • пры самастойным звароце даўжніка ў земскі суд з адпаведным прашэньнем.

Калі ў выніку эксдывізіі ня ўсе прэтэнзіі крэдытораў былі здаволеныя, яны атрымлівалі права спаганяць доўг з той маёмасьці даўжніка, якая можа зьявіцца ў яго ў будучыні. Маёмасьць перадавалася (традзіравалася) крэдыторам да поўнай сплаты пазыкі. Даўжнік меў права выкупіць маёмасьць назад цягам 10 гадоў.

Эксдывізарскія суды дзейнічалі не пастаянна, а ўяўлялі зь сябе часовыя прысутнасьці, ствараныя земскімі павятовымі або галоўнымі судамі на час разбору пэўнай справы. Аплачваць працу ўдзельнікаў такога суду мелі пазыкадаўцы; іхні заробак залежаў ад сумы пазоваў крэдытораў альбо ад аб’ёму выкананай працы.

Да пачатку XIX стагодзьдзя эксдывізіі ладзіліся даволі рэдка, але ўжо ў другім дзесяцігодзьдзі XIX стагодзьдзя сталі масавай зьявай. Так, у 1797 року газэта «Kurier Litewski» друкавала абвесткі пра дзьве эксдывізіі, у 1800 — пра сем, у 1804 — пра восем, у 1811 — ужо пра 53. Маштабы росту колькасьці эксдывізіяў і дзейнасьць эксдывізараў (судзьдзяў эксдывізарскіх судоў) выклікалі занепакоенасьць і крытыку сучасьнікаў. Прыкладам, генэрал Юзэф Ваўжэцкі называў працу эксдывізарскіх судоў «справядліва і ўсюды ненавіснай». З рэзкай крытыкай паводзінаў эксдывізараў выступаў друкаваны орган таварыства шубраўцаў «Wiadomości Brukowe». Да крытыкі гэтай практыкі зьвярталіся ў тым ліку літаратары Эва Фялінская ў рамане «Пляменьніца і цётка», Ігнат Ходзька ў «Літоўскіх абразках». Эксдывізіі нэгатыўна адбіваліся на стане падзеленых гаспадарак, бо часовыя ўладары не былі зацікаўленыя ў іхнім разьвіцьці. Такім чынам, эксдывізі зьяўляліся своеасаблівым сымбалем заняпаду краю.

Нягледзячы на крытыку, эксдывізарскія судовыя працэсы дзейнічалі працяглы час пасьля далучэньня тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага да Расейскай імпэрыі. Гэтая практыка на тэрыторыі Беларусі канчаткова была скасаваная ў 1840 року пасьля замены нормаў права расейскімі законамі. Замест эксдывізіі быў укаранёны расейскі спосаб вяртаньня даўгоў: суд прадаваў маёмасьць даўжніка з публічных таргоў, а атрыманыя грошы дзяліў між крэдыторамі.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

ВКЛЛацінская моваРэч Паспалітая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Джымі ЎэйлзJavaScriptАлтайEBayКойданаўМэтафараВаронча26 красавікаФабрыкацыя супраць труса РоджэраАндрусь ГорватАнтон Сокал-КутылоўскіПрыморскі крайКрывіч (часопіс)ПрэзыдэнтВоршаАбрэвіяцыяМіжнародны жаночы дзеньІнфармацыйныя тэхналёгііІсая (прарок)Сямейства (біялёгія)Прыназоўнік1648Вэб-дызайнСыбілыЯленскіяПрыродаахоўная тэрыторыяМарат МаркаўМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваСудаГрыгарыянскі каляндарМіс СусьветГодДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьХарэйЗінаіда БандарэнкаНяпоўныя сказыРагуляСьпіс беларускіх імёнаўАмсьціслаўАпэрацыйная сыстэмаNorthrop B-2 SpiritЛюбоўСамасейРагнедаКандрат КрапіваЧалавекАляксандар ЛукашэнкаМалайзіяЭрэкцыяGMTБеларуская ВікіпэдыяЗлучнікСірэйкаКанстытуцыя ЗШАУладзімер Аляксеевіч Арлоў8-я брыгада РХБАУНІАН25 красавікаГрамадзтваМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахМікола ГусоўскіІзраільІсьляндзкая крона2024gfq2uШклоўІгар СідарукПарнаграфія для жанчынРасейская акупацыя БеларусіПорнасайтГорадня🡆 More