Сьвята Тройца

Тройца (Дзень Сьвято́й Тро́іцы, Пяцідзяся́тніца, Сёмуха, Зеляне́ц, Тро́іца, Тро́йца) — вясеньне-летняе хрысьціянскае сьвята, якое адзначаецца ў Каталіцкім касьцёле і ў Праваслаўнай царкве на пяцідзясяты дзень пасьля Вялікадня.

    Запыт «Сёмуха» перанакіроўваецца сюды. Пра беларускага перакладніка глядзіце артыкул «Васіль Сёмуха».

Праваслаўная традыцыя

Сьвята Тройца 
Пяцідзясятніца, беларуская школа, другая палова XVIII ст.

Пасьля Ўзнясеньня на неба Госпада і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, што адбылося на саракавы дзень пасьля Яго Ўваскрасеньня, апосталы і іншыя вучні неадлучна знаходзіліся ў Ерусаліме. Была разам зь імі і Маці Божая. І творачы малітву, яны чакалі зьдзяйсьненьня словаў Збавіцеля, Які сказаў ім на разьвітаньне: «…прымеце сілу, як сыдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ва ўсёй Іудзеі і Самарыі, і нават да краю зямлі» (Дзеян. 1,8).

І вось надышоў дзясяты дзень пасьля Ўзьнясеньня і пяцідзясяты пасьля Пасхі (адсюль яшчэ адна назва сьвята — Пяцідзясятніца). «…І раптам пачуўся гук зь неба, нібы ад павеву буйнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. І зьявіліся ім падзеленыя языкі, як бы вогненыя, і апусьціліся па адным на кожнага зь іх. І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на розных мовах, як Дух Сьвяты даваў ім вяшчаць» (Дзеян. 2, 2-4). Гэтая падзея, апісаная ў кнізе Дзеяньняў сьвятых апосталаў, была відавочным знакам таго, што Бог дае апосталам здольнасьць і сілы для пропаведзі вучэньня Хрыстовага ўсім народам.

З дня сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў вера хрысьціянская пачала хутка распаўсюджвацца. Разышоўшыся па розных краінах, апосталы ўтваралі там хрысьціянскія грамады, пасьвячалі ў япіскапы, сьвяшчэньнікі і дыяканы. Гэтая непарыўнасьць апостальскай пераемнасьці (яна азначае несупыннасьць перадачы благадаці Сьвятога Духа), ёсьць непарыўнасьць сувязі з Апостальскай Царквой і захоўваецца Праваслаўнай Царквой да сёньняшніх дзён.

Сьвята гэтае называецца Днём Троіцы, таму што ў падзеях гэтага дня сьвету адкрылася жыцьцяноснае дзеяньне ўсёй Прасьвятой Троіцы. Людзі пачалі пакланяцца і ўслаўляць тры Асобы адзінага Бога — Айца і Сына і Сьвятога Духа. Пасьля сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў вучэньне Хрыста пра Трыадзінага Бога і пра ўдзел Трох Божых Асобаў ў выратаваньні чалавечага роду дасягнула выключнай паўнаты і яснасьці. У гэты дзень Праваслаўная Царква заклікае нас пакланяцца Сыну ў Айцы са Сьвятым Духам. 3 даўніх часоў вернікамі захоўваецца добры звычай упрыгожваць на сьвята Троіцы храмы і сваё жытло галінкамі маладых бярозаў, аерам і кветкамі.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар сьвята Пяцідзясятніцы, глас 8

Благаславёны Ты, Хрысьце Божа наш,
што рыбакоў зрабіў прамудрымі,
паслаўшы ім Духа Сьвятога,
і празь іх ахапіў увесь свет.
Чалавекалюбец, слава Табе.

Кандак сьвята Пяцідзясятніцы, глас 8

Калі Ўсявышні сышоў і мовы зьмяшаў,
то гэтым разьдзяліў Ён народы:
калі ж вогненыя языкі Ён раздаў,
то да адзінства ўсіх заклікаў;
і мы ў згодзе славім Усесьвятога Духа.

Задастойнік сьвята Пяцідзясятніцы

Радуйся, Царыца, слаўная Маці-Дзева! Ніякія дасканалыя і красамоўныя вусны ўмельства ня маюць, каб апяваць Цябе дастойна; ня здольны ніякі розум ад Цябе нараджэньне спасьцігнуць. Таму і мы супольна Цябе славім.

Каталіцкая традыцыя

Народная традыцыя

Сьвята Тройца 
Манэта «Сёмуха», 20 рублёў, рэвэрс

Народная назва сьвята Троіцы — Сёмуха. Сёмуха — нядзеля, якою завяршаецца сёмы тыдзень пасьля Вялікадня. Гэта старажытнае земляробчае сьвята славянскіх народаў, яно супадае з заканчэньнем веснавых палявых работ. Лякальная назва сьвята — Зелянец («На Зелянец вясны канец»).

Напярэдадні Сёмухі, у суботу, спраўляюцца Сёмушныя, ці Траецкія, Дзяды, каб ушанаваць памяць продкаў і заручыцца іх падтрымкай на добры ўраджай.

Перад сьвятам прыбіраюць і ўпрыгожваюць хаты і двары «маем» (аерам, галінкамі і дрэўцамі бярозы, клёна, рабіны, дуба). Бярозе надаецца асаблівае значэньне, бо яна зелянее раней за іншыя дрэвы і найбольш увасабляе жыватворную сілу зямлі. Ёю ўпрыгожваюць покуць, ставяць каля брамы, весьнічак. На падлозе сьцелюць траву (часьцей аер, у памяць пра тое, што першыя апосталы, якіх Гасподзь паклікаў за Сабою, былі рыбакамі); кветкамі прыбіраюць абразы, сталы, вокны.

Сьвяткуецца Сёмуха тры дні. У час сьвята ладзяць гульні, карагоды, плятуць вянкі, потым — агульнае частаваньне. У некаторых мясцовасьцях адбываецца кумаваньне, спраўляецца шмат вясельляў. Дзяўчаты на сьвята адпраўляюцца ў лес «завіваць бярозкі», бяруць пры гэтым ежу і напоі, сьпяваюць сёмушныя (траецкія) песьні, матывы каханьня і шлюбу ў якіх асноўныя. Плятуць на Сёмуху вянкі і пускаюць іх на ваду, вызначаючы такім чынам свой лёс на замужжа. Існуе яшчэ й абрад «ваджэньня куста», які мае, як і ўсе сёмушныя ўрачыстасьці, аграрны і сямейна-шлюбны зьмест. Маладую дзяўчыну ўпрыгожваюць галінкамі («маем»), і дзявочы гурт абыходзіць двары зь песьнямі. «Куставыя» песьні маюць велічальны характар і, паводле народных уяўленьняў, спрыяюць добраму ўраджаю, замужжу дзяўчат, якім адрасуюцца песьні.

Цяпер на сьвята Троіцы кветкі і галінкі дрэваў, зеляніна ўпрыгожваюць ня толькі жытло чалавека, але і храмы. Яны прыносяцца Богу як начаткі жыватворных сілаў вясны і разам э тым служаць сымбалем Царквы Хрыстовай, якая са зьяўленьнем у ёй благадаці Сьвятога Духа расквітнела і ўзвышае людзей.

Вонкавыя спасылкі

Сьвята Тройца  Тройца (сьвята)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Сьвята Тройца  Сёмухасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сьвята Тройца Праваслаўная традыцыяСьвята Тройца Каталіцкая традыцыяСьвята Тройца Народная традыцыяСьвята Тройца Вонкавыя спасылкіСьвята ТройцаВялікдзеньКаталіцкі касьцёлПраваслаўная царкваХрысьціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БукавыяФП̑RSSМіжнародная касьмічная станцыяМіхаіл ГарбачоўПухлыЧыкагаМіл (імя)ВугоршчынаАдам МіцкевічЦэнтральная АзіяВікінавіныАляксандар ЛукашэнкаДзень РэспублікіКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутМарына ВасілеўскаяПарнафільм у ФранцыіПавал ЖаўрыдСтаніслаў МанюшкаСалідарнасьць (прафсаюз)Галоўная старонкаСула (Літвенскі сельсавет)Палута БадуноваБлакітная сойкаКоўнаПэкарыевыяУладзімер Шыманец.neСударАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыАнальны сэксЛаскаценьМоваТэлефонСпортСтаробінАнжаліка АгурбашПтушка шчасьцяМэдыяВікіВайна ў ВіетнамеНіл ГілевічКропляГалакостАліўкавы алейАстравы Ашмор і Карт’еУстаўныя граматы БНР.nuМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахПратэсты ў Польшчы (1970)Настасься АзаркаБеларускія татарыВагінальны сэксКантыгердШываВіленская беларуская гімназіяВойшынКлаўдзі Дуж-ДушэўскіАлесь БяляцкіЧорны сьпіс ЭўразьвязуВіктар Лісковіч17 траўняРужанец🡆 More