Цівун: земскі ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім

Ціву́н — назва некалькіх катэгорыяў службовых асобаў.

Слова русінскага паходжаньня.

Вялікае Княства Літоўскае

У Вялікім Княстве Літоўскім цівун — службовая асоба дваровай або мясцовай адміністрацыі. Назва зьявілася ў XIV стагодзьдзі. Першапачаткова цівуны былі кіраўнікамі альбо гаспадарамі каралеўскіх маёнткаў. На Літве такіх маёнткаў было 12, на Жамойці — 14. Пазьней, калі колькасьць каралеўскіх маёнткаў зьмяншалася, зьменшвалася колькасьць цівуноў і іх функцыі. У XVIII стагодзьдзі ў Вялікім Княстве Літоўскім засталіся толькі 2 цівуны: віленскі і троцкі, якія выбіраліся земскімі сеймікамі і зацьвярджаліся каралём. На Жамойці засталося 12 цівуноў, яны прызначаліся каралём.

Найвышэйшыя пасады дзяржаўных урадоўцаў ВКЛ зьяўляліся выключна ганаровымі. Адзінай іхнай кампэтэнцыяй было ўваходжаньне ў склад земскіх сеймікаў.

На Жамойці, дзе быў толькі адзін падкаморы на абшары ўсяго княства, цівуны выступалі судзьдзямі судоў разьмежаваньня тэрытарыяльных валоданьняў.

Кіеўская Русь

У Кіеўскай Русі цівун — гаспадарчыя кіраўнікі князя альбо баяраў. Цівун агнішчаны (пазьней — цівун дваровы) кіраваў домам (дваром) фэадала; цівун канюшы — стайнямі і табунамі; цівун ратайны — працамі ў полі і г. д. Цівуны зьяўляліся найбліжэйшымі памагатымі фэадалаў-землеўладальнікаў у сфэры судоў і кіраваньня. Большасьць зь іх зьяўляліся залежнымі асобамі. У 14—17 стагодзьдзях існавалі цівуны вялікага князя, якія займаліся яго ўладаньнямі і кіравалі залежнымі гарадамі і тэрыторыямі, а таксама цівуны, якія належалі да апарату намесьнікаў і выконвалі судовыя функцыі.

Tags:

Русь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МэрБеларуская граматыка для школ (1918)ПарнафільмЯўбутЯва (імя)Ваенная апэрацыяМарына ВасілеўскаяЖурЧэрвеньКонрадБаўгарская мова1589Ісьляндзкі коньВострая брамаПарыжГранатамётУладзімер Арлоў (гісторык)Парнаграфія ў ЧэхііПружаныІмпрэсіянізмБіскупКурыцаБлогМарыя АнтуанэтаЗа Беларусь!Андрэй ЖукавецПак (спадарожнік Урана)Артур ВольскіВасіль БыкаўКіраў (Кіраўская вобласьць)ХвойнікіАўгустоўскі каналУсяслаў ЧарадзейЗлучнікУрадДарога Р6 (Беларусь)Адам МіцкевічЛявон ВаласюкВэб-сайтМіхась БашлакоўРасізмПалітыка ВялікабрытанііЯўген КантылёўДожджСлоўнік НасовічаЦэнтонЖвірРаскіданае гняздо (п’еса)МаркёрГісторыя ПолацкуПятро Васючэнка.bbСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДзед ТалашЧорны замак АльшанскіЛічэбнікСысуныЗагляне сонца і ў наша аконца26 красавікаІталіяФізычная падрыхтаванасьцьАрцём АрашонакЭтнічная тэрыторыя беларусаўПуэрта-РыкаФундацыя «Вікімэдыя»Цеплавы рухавікЭканомікаВікіпэдыя.smСалатная цыкорыяТэракт у «Крокус Сіці Холе»🡆 More