Каханавічы

Каха́навічы — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярозаўкі.

Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 575 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Дрысы, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Дрысу, Расоны, граніцу з Расеяй.

Каханавічы
лац. Kachanavičy
Палац Храпавіцкіх, 1910 г.
Палац Храпавіцкіх, 1910 г.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дрысенскі
Сельсавет: Каханавіцкі
Насельніцтва: 575 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211625
СААТА: 2210847066
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°52′11″ пн. ш. 28°7′51″ у. д. / 55.86972° пн. ш. 28.13083° у. д. / 55.86972; 28.13083 28°7′51″ у. д. / 55.86972° пн. ш. 28.13083° у. д. / 55.86972; 28.13083
Каханавічы на мапе Беларусі ±
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Каханавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу Храпавіцкіх, помніка архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Храпавіцкіх.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Каханавічы ўпамінаюцца ў XVII стагодзьдзі як уладаньне Лавейкаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Каля 1628 году Крыстына Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазьней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Флярыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па 1710 годзе іхная адзіная дачка Мар’яна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка маёнтак перайшоў да ягонага сына Яўстаха, які разам з сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каханавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі збудаваў тут рымска-каталіцкую капліцу Маці Божай. У 2-й палове XIX ст. у Каханавічах было 26 двароў, працавалі лякарня і школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Каханавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1998 год у Каханавічах было 276 двароў. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 359 чал. (177 муж. і 182 жан.), зь іх шляхты 36 муж. і 38 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-хрысьціянаў 6 муж. і 5 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 2 муж. і 3 жан., мяшчанаў-юдэяў 76 муж. і 87 жан., сялянаў зямянскіх 37 муж. і 29 жан., аднадворцаў 14 муж. і 11 жан., адстаўных салдатаў 4 муж. і 6 жан.; 1883 год — 272 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 24 чал.; 1998 год — 609 чал.; 1999 год — 640 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 575 чал.

Інфрастуктура

У Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

У Каханавічах знаходзіцца магіла І. Храпавіцкага.

Страчаная спадчына

Асобы

  • Ігнат Храпавіцкі (1817—1894) — беларускі фальклярыст, грамадзкі дзяяч

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Каханавічы ГісторыяКаханавічы НасельніцтваКаханавічы Турыстычная інфармацыяКаханавічы АсобыКаханавічы КрыніцыКаханавічы ЛітаратураКаханавічы Вонкавыя спасылкіКаханавічыАграгарадокБеларуска-расейская граніцаБеларусьБярозаўка (прыток Вужыцы)Віцебская вобласьцьДрысаДрысенскі раёнКаханавіцкі сельсаветРасоны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НаваградакРыгор КобецАлесь ГарунМанчэстэр СіціТэракт у «Крокус Сіці Холе»ВялікдзеньЭканоміка ТурэччыныПрыметнікСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаПанкрэатытЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)Чорная дзіркаВялікабрытаніяMozilla FirefoxСьпіс стагодзьдзяў2008ЮпітэрТрояЛетувізацыяБагоўкаКіева-Пячэрская лаўраЗораАкторы парнафільмаўВэктарная графіка4 чэрвеняПавал ВэнтБаркэмпЛібіяСпакусьнікі28 сакавіка.nzАгдамскі раёнЭтнічная тэрыторыя беларусаўВіленскі мэтрапалітэнМіхаліна ЛэнскаяЭйгінтРадэзіяНаваміргарадзкі раёнВіленскі Духаўскі манастырКупал-цыбулінаСямейства (біялёгія)Карляс Андрэс СанчэсДэйвід ЎудардНавінкі (газэта)Васіль ЦяпінскіЗенькаўскі раён120-я зэнітна-ракетная брыгадаЛацінкаПастава на каленяхg3zvnБіткойнМаксім ГарэцкіБанан (плод)Паўлінка (п’еса)GmailРукапісы на пальмавым лісьціЧырвоным па БелымАндрэй Павук (актывіст)КукурузаАляксандар ЛукашэнкаТэхналёгіяДзед ТалашГерб ЛьвоваМадэль OSI🡆 More