Дзісна́ — места ў Беларусі, на рацэ Дзісьне пры ўтоку яе ў Дзьвіну.
Уваходзіць у склад Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1462 чалавекі. Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад Мёраў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Боркавічы (лінія Полацак — Дзьвінск). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Полацкам, Глыбокім, Мёрамі.
Дзісна лац. Dzisna | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1374 | ||||
Магдэбурскае права: | 20 студзеня 1569 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Мёрскі | ||||
Насельніцтва: | 1462 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2152 | ||||
Паштовы індэкс: | 211950 | ||||
СААТА: | 2233510000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°33′46″ пн. ш. 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д. 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д. | ||||
± Дзісна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзісна — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока касьцёл францішканаў, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Таксама практычна цалкам зьбераглася гістарычная забудова места, якая з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.
Старажытнае паселішча, папярэднік сучаснага места, існавала на мысе правага берагу рэчкі Дзісны яшчэ ў ХІ стагодзьдзі. З ХІІІ стагодзьдзя пачалося паступовае засяленьне левага берагу. У 1301 годзе паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага.
Першы пісьмовы ўпамін пра Дзісну як умацаваны замак Капец-гарадок (ад слова «капа́ць») датуецца 1374 годам. Замак выконваў ролю фарпосту Полацку на Дзьвіне, кантраляваў увесь рачны рух і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. У 1461 годзе паселішча ўпершыню ўпамінаецца пад цяперашняй назвай (двор Дзісна).
У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст загадаў пры Дзісенскім замку і пад ягонай аховай заснаваць места, жыхарам якога даў розныя палёгкі тэрмінам на 8 рокаў. У 1567 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісьне першы герб («тры вежы з муру»), а 20 студзеня 1569 году — Магдэбурскае права і новы герб: «у блакітным полі ладзьдзя з разгорнутым ветразем». За часамі Інфлянцкай вайны ў 1579 годзе тутэйшы замак стаў цэнтрам збору войскаў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя перад вызваленчым паходам на Полацак.
У 1581 годзе ў Дзісьне заснавалі Фарны касьцёл (пры ім з 1775 году дзейнічала школа), у 1630 годзе — кляштар францішканаў, а ў 1633 годзе — манастыр пры Ўваскрасенскай царкве. Па атрыманьні статусу места, з XVII ст. Дзісна стала цэнтрам староства Полацкага ваяводзтва, значным гандлёва-рамесьніцкім асяродкам.
У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе бурмістар Дзісны здаў места маскоўскім захопнікам. 10 красавіка 1661 году шляхта, казакі, мяшчане і павятовыя мужыкі, што знаходзіліся ў замку, зьвязалі акупантаў і адчынілі браму войску Вялікага Княства Літоўскага (здрадніка-бурмістра павесілі ў замкавай браме). У 1773 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла пры кляштары францішканаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзісна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Менскай, з 1842 году — Віленскай губэрні. 23—24 красавіка 1831 году паўстанцы ў колькасьці да 3000 чалавек вызвалілі Дзісну з-пад расейскай улады. Значную шкоду Дзісьне і яе гаспадарцы прычынілі пажары і паводкі (у 1865, 1870, 1872, 1878 і 1882 гадох), у часе якіх пацярпелі Ўваскрасенская (мураваная, збудаваная ў 1870 годзе) і Мікалаеўская (да 1842 году касьцёл) цэрквы. Напярэдадні пажару 1882 году расейскі падарожнік П. Сямёнаў-Цян-Шанскі назваў Дзісну найлепшым местам Віленскай губэрні.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дзісну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзісна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Чэраскай воласьці Дзісенскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дзісна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дзісна ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Полацкай, з 8 студзеня 1954 году Маладэчанскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху; гітлераўцы стварылі тут лягер сьмерці. З 3 кастрычніка 1959 году Дзісна ўваходзіць у склад Мёрскага раёну.
У Дзісьне працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Арджанікідзэ вуліца | Уваскрасенская вуліца | |
Гагарына вуліца | Коханаўская вуліца | |
Кірава вуліца | Парканная вуліца | Аляксандраўская вуліца Люцыяна Жалігоўскага вуліца |
Кутузава вуліца | Мытная вуліца | |
Леніна вуліца | Прабойная вуліца | Юзэфа Пілсудзкага вуліца |
Лермантава вуліца | Духаўская вуліца | |
Марозава вуліца | Зямянская вуліца | |
Пушкіна вуліца | Дарашкоўская вуліца | Аляксандраўска-Пушкінская вуліца Панятоўскага алея |
Савецкая вуліца | Новасадовая вуліца Касьцельная вуліца | Пірамовіча вуліца |
Суворава вуліца | Нарбутаўская вуліца | |
Сьмірнова вуліца | Глыбоцкая вуліца | |
Юбілейная вуліца | Замкавая вуліца | |
Бяз назвы | Рынак пляц |
З усёй урбананімічнай спадчыны Дзісны да нашага часу гістарычныя назвы захавалі толькі вуліцы Дзьвінская і Полацкая. Таксама ў месьце існавалі Віленская, Гандлёвая і Заліўная вуліцы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Рынкавы пляц, Новая і Шаркоўская вуліца.
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Дзісны |
---|
|
Спыніцца можна ў мескім гатэлі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Дзісна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.