Кадзуо́ Ісігуро́ (нар.
8 лістапада 1954, Нагасакі, Японія) — брытанскі пісьменьнік японскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2017 году.
Кадзуо Ісігура | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 лістапада 1954[…] (69 гадоў) |
Бацькі | Shizuo Ishiguro[d] Shizuko Ishiguro[d] |
Сужэнец | Lorna MacDougall[d] |
Дзеці | Naomi Ishiguro[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэліст, пісьменьнік, сцэнарыст, аўтар, пісьменьнік навуковай фантастыкі, пясьняр, аўтар-кампазытар |
Гады творчасьці | 1981 — цяпер |
Мова | ангельская мова і японская мова |
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў сям’і акіянографа Сідзуо Ісігуро. У 1960 годзе сям’я Ісігуро пераехала ў брытанскі горад Гілфард, адміністрацыйны цэнтар графства Сарэй, куды бацьку Кадзуо запрасілі на дасьледчую працу ў Нацыянальным інстытуце акіянаграфіі. Кадзуо паступіў у школу першай ступені ў Стафтане, а потым працягнуў навучаньне ў граматычнай гімназіі Сарэя. Пасьля сканчэньня школы ўзяў акадэмічны адпачынак тэрмінам на адзін год і адправіўся ў падарожжа па ЗША і Канадзе. Марыў стаць музыкантам, граў у клюбах.
У 1974 годзе Кадзуо паступіў у Кэнцкі ўнівэрсытэт, дзе ў 1978 годзе атрымаў ступень бакаляўра ангельскай мовы і філязофіі. Быў сацыяльным работнікам у Лёндане. У 1980 годзе атрымаў ступень магістра мастацтваў ва ўнівэрсытэце Ўсходняй Ангельшчыны. Ва ўнівэрсытэце адзін з сэмінараў, якія наведваў Кадзуо, вёў Малькальм Р. Брэдбэры. У 1983 годзе Ісігуро атрымаў брытанскае грамадзянства.
Ісігуро — суаўтар словаў некалькіх песень альбомаў джазавай сьпявачкі Стэйсі Кент «Сьняданак у ранішнім трамваі» 2007 году («Breakfast On the Morning Tram») і «Зьменлівыя агні» 2013 году («The Changing Lights»).
Раман «Не адпускай мяне» на беларускую мову пераклала Ганна Янкута (2019).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кадзуо Ісігура, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.