Генэрал: вайсковае званьне

Генэра́л (па-нямецку: General, ад па-лацінску: generālis — «галоўны») — агульная назва вайсковага званьня або чыну вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сілаў, а таксама кіруючых асобаў некаторых грамадзянскіх ведамстваў.

Гісторыя

Упершыню чын генэрала зьявіўся ў Францыі як прыстаўка да іншых чыноў (capitaine-générale, colonel-général). З XVI стагодзьдзя выкарыстоўваўся ў Францыі як асобны чын.

Пазьней гэтае званьне запазычалі ў Сьвятой Рымскай імпэрыі нямецкай нацыі. Падчас Трынаццацігадовай вайны з туркамі генэрал выступаў у якасьці галоўнакамандуючага арміяй (Generalfeldoberst). Яму падпарадкоўваліся генэрал-лейтэнант і фэльдмаршал. Напачатку XVII стагодзьдзя, калі ў якасьці галоўнакамандуючага выступілі самі імпэратары, вышэйшым вайсковым званьнем у Імпэрыі стала званьне генэрал-лейтэнанта (генэралісымуса). Такім чынам, званьне поўнага генэрала ў Нямеччыне больш не выкарыстоўвалася.

Падчас Трыццацігадовай вайны (1618—1648) у Сьвятой Рымскай імпэрыі сфармавалася наступная сыстэма генэральскіх званьняў (выкарыстоўвалася ў Аўстрыйскай і Аўстра-Вугорскай імпэрыі да 1918 году):

  1. Фэльдмаршал
  2. Фэльдцойгмайстар
  3. Фэльдмаршал-лейтэнант
  4. Генэрал-фэльдвахтмайстар (пазьней генэрал-маёр)

Іншыя нямецкія дзяржавы (Брандэнбург-Прусія, Саксонія, Баварыя, Гановэр) выкарыстоўвалі іншую сыстэму:

  1. Генэрал-фэльдмаршал ці фэльдмаршал
  2. Генэрал роду войскаў
  3. Генэрал-лейтэнант
  4. Генэрал-маёр

У канцы XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў некаторыя нямецкія дзяржавы выкарыстоўвалі званьне генэрал-аншэфа.

У XIX стагодзьдзі зьявілася званьне генэрал-палкоўнік, якое было вышэйшым за генэрала роду войскаў і ніжэйшым за генэрал-фэльдмаршала.

У Расеі ўпершыню званьне генэрала згадваецца ў 1654 годзе: яно было прысвоена А. Лэсьлі за ўзяцьце Смаленску. Паралельна ў расейскай арміі існавала ўласная сыстэма воінскіх званьняў (ваявода і іншыя). Пры цары Фёдары Аляксеевічы зьявілася званьне генэрала для расейскіх военачальнікаў — думны генэрал.

Пётар I правёў рэформу, якой увёў такія званьні як генэрал-фэльдмаршал, генэралы родаў войскаў (генэрал-фэльдцойгмайстар, генэрал ад інфантэрыі, генэрал ад кавалерыі), а таксама генэрал-аншэф. Колькасьць гэтых асобаў была вызначана ў 1711 годзе Табэлем аб рангах, які неаднаразова пазьней дапаўняўся і зьмяняўся.

Акрамя таго, ён увёў шматлікія пасады з прыстаўкай «генэрал»: генэрал-крыгскамісар, генэрал-кватэрмайстар, генэрал-вагенмайстар, генерал-аўдытар і іншыя.

Напачатку XX стагодзьдзя ва ўзброеных сілах Расеі званьню поўнага генэрала адпавядалі чыны генэрал ад інфантэрыі, ад кавалерыі, ад артылерыі, а таксама інжынэр-генэрал.

Кастрычніцкі пераварот 1917 году скасаваў чыны і тытулы, у тым ліку чын генэрала. Ва ўзброеных сілах СССР генэральскія вайсковыя званьні былі ўведзеныя Ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 7 траўня 1940 году.

Глядзіце таксама

Прыклады генэральскіх пагонаў розных краінаў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Генэрал: Гісторыя, Глядзіце таксама, Прыклады генэральскіх пагонаў розных краінаў  Генэралсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Генэрал ГісторыяГенэрал Глядзіце таксамаГенэрал Прыклады генэральскіх пагонаў розных краінаўГенэрал КрыніцыГенэрал Вонкавыя спасылкіГенэралЛацінская моваНямецкая моваУзброеныя сілы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Народны АльбомМы, беларусыКунілінгусВільняЛідаЗбанСтаніслаў ШушкевічДзед ТалашБеларуская МарсэльезаГорадЛязьбійская парнаграфіяЗнак роўнасьціМы выйдзем шчыльнымі радаміСяброўстваАнатоль СысРак скурыСодніМіленСпакусьнікіЗіновій ПрыгодзічThe BeatlesДамаскУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьДарога Р42 (Беларусь)Нацыянальны сход Рэспублікі БеларусьБруліСмаленскі павет16 красавікаБабёр2019Песьня пра зубраВіктар МарціновічУладзімер Арлоў (гісторык)ВэнэсуэлаПанямоньВялікабрытаніяКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)Алесь РазанаўЯнка БрыльАсіпавіцкі раёнПацукРодныя гоні (1927)Жыве Беларусь! (песьня)Іслам у Эстоніі1947Міжнародная сыстэма СІБітва пры Чашніках (1567)Мікалай СьлюнькоўМіжнародная асацыяцыя беларусістаўБаркэмпУладзімер МулявінВершПарнаграфія ў ЧэхііГімн МагілёваДангельНатхненьнеЛацінская моваПлоцевы актПолымя (часопіс)Ой у лузі червона калинаІмёны ліцьвінаўБанкруцтваЗямля пад белымі крыламіБеларуская Народная РэспублікаПошта@Mail.ruШклоўскі раёнСакрат Яновіч🡆 More