Генэрал: вайсковае званьне

Генэра́л (па-нямецку: General, ад па-лацінску: generālis — «галоўны») — агульная назва вайсковага званьня або чыну вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сілаў, а таксама кіруючых асобаў некаторых грамадзянскіх ведамстваў.

Гісторыя

Упершыню чын генэрала зьявіўся ў Францыі як прыстаўка да іншых чыноў (capitaine-générale, colonel-général). З XVI стагодзьдзя выкарыстоўваўся ў Францыі як асобны чын.

Пазьней гэтае званьне запазычалі ў Сьвятой Рымскай імпэрыі нямецкай нацыі. Падчас Трынаццацігадовай вайны з туркамі генэрал выступаў у якасьці галоўнакамандуючага арміяй (Generalfeldoberst). Яму падпарадкоўваліся генэрал-лейтэнант і фэльдмаршал. Напачатку XVII стагодзьдзя, калі ў якасьці галоўнакамандуючага выступілі самі імпэратары, вышэйшым вайсковым званьнем у Імпэрыі стала званьне генэрал-лейтэнанта (генэралісымуса). Такім чынам, званьне поўнага генэрала ў Нямеччыне больш не выкарыстоўвалася.

Падчас Трыццацігадовай вайны (1618—1648) у Сьвятой Рымскай імпэрыі сфармавалася наступная сыстэма генэральскіх званьняў (выкарыстоўвалася ў Аўстрыйскай і Аўстра-Вугорскай імпэрыі да 1918 году):

  1. Фэльдмаршал
  2. Фэльдцойгмайстар
  3. Фэльдмаршал-лейтэнант
  4. Генэрал-фэльдвахтмайстар (пазьней генэрал-маёр)

Іншыя нямецкія дзяржавы (Брандэнбург-Прусія, Саксонія, Баварыя, Гановэр) выкарыстоўвалі іншую сыстэму:

  1. Генэрал-фэльдмаршал ці фэльдмаршал
  2. Генэрал роду войскаў
  3. Генэрал-лейтэнант
  4. Генэрал-маёр

У канцы XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў некаторыя нямецкія дзяржавы выкарыстоўвалі званьне генэрал-аншэфа.

У XIX стагодзьдзі зьявілася званьне генэрал-палкоўнік, якое было вышэйшым за генэрала роду войскаў і ніжэйшым за генэрал-фэльдмаршала.

У Расеі ўпершыню званьне генэрала згадваецца ў 1654 годзе: яно было прысвоена А. Лэсьлі за ўзяцьце Смаленску. Паралельна ў расейскай арміі існавала ўласная сыстэма воінскіх званьняў (ваявода і іншыя). Пры цары Фёдары Аляксеевічы зьявілася званьне генэрала для расейскіх военачальнікаў — думны генэрал.

Пётар I правёў рэформу, якой увёў такія званьні як генэрал-фэльдмаршал, генэралы родаў войскаў (генэрал-фэльдцойгмайстар, генэрал ад інфантэрыі, генэрал ад кавалерыі), а таксама генэрал-аншэф. Колькасьць гэтых асобаў была вызначана ў 1711 годзе Табэлем аб рангах, які неаднаразова пазьней дапаўняўся і зьмяняўся.

Акрамя таго, ён увёў шматлікія пасады з прыстаўкай «генэрал»: генэрал-крыгскамісар, генэрал-кватэрмайстар, генэрал-вагенмайстар, генерал-аўдытар і іншыя.

Напачатку XX стагодзьдзя ва ўзброеных сілах Расеі званьню поўнага генэрала адпавядалі чыны генэрал ад інфантэрыі, ад кавалерыі, ад артылерыі, а таксама інжынэр-генэрал.

Кастрычніцкі пераварот 1917 году скасаваў чыны і тытулы, у тым ліку чын генэрала. Ва ўзброеных сілах СССР генэральскія вайсковыя званьні былі ўведзеныя Ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 7 траўня 1940 году.

Глядзіце таксама

Прыклады генэральскіх пагонаў розных краінаў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Генэрал: Гісторыя, Глядзіце таксама, Прыклады генэральскіх пагонаў розных краінаў  Генэралсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Генэрал ГісторыяГенэрал Глядзіце таксамаГенэрал Прыклады генэральскіх пагонаў розных краінаўГенэрал КрыніцыГенэрал Вонкавыя спасылкіГенэралЛацінская моваНямецкая моваУзброеныя сілы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІксвідэаАнальны сэксЯраслаўльКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Паставы)Польская моваСтавоцкі сельсаветКаскадныя табліцы стыляўТоні МорысанСартаБеларусьМГБЭвэр БанэгаГеоргі НедзьведзьБітва пад Монтэ-КасынаШатляндыяВіктар ОрбанБісэксуальная парнаграфіяБрус ЛіІсус ХрыстосСтэн МікітаПалешукіЖорсткая парнаграфіяАрмэніяВугорская моваКастрычнікСкладаньнеВанкувэр КэнаксМаёнтакКурганская вобласьцьБутлегУкраінаПінскводбудВольга ГаварцоваДойлідзтваДжанлюіджы БуфонГеалёгіяMcDonald’sПарма (футбольны клюб)МагілёўПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)1918ЧыгункаКамуністычная партыя Савецкага СаюзуНазоўнікМарокаЛеў XЧорны замак АльшанскіВольныя матэрыялыБаранавічыВорша (футбольны клюб)19 сьнежняЭтнічная тэрыторыя беларусаўВысоцакДрам-н-басВікісховішча1917СтагодзьдзеУладзімер ЗяленскіЛязо ОкамаПрэспанскае пагадненьнеЛітаратуразнавец2008Кастусь КаліноўскіЯн IV (папа рымскі)Алена СкірмунтФрансіска ФранкаФранцішак з АсізіЗямля1699АнгельшчынаАкіян🡆 More