Валадар Глебавіч

Валадар Глебавіч (1090-я — па 1167) — князь менскі (1151—1158 і з 1162) і полацкі (1167).

Сын Глеба Ўсяславіча.

Валадар Глебавіч
Князь полацкі
1167 — 1167
Наступнік Валадар Глебавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1090-я
Памёр па 1167
Дынастыя Рагвалодавічы
Бацька Глеб Усяславіч

Вёў змаганьне за дамінаваньне Менску ў Полацкай зямлі, дзеля чаго выкарыстоўваў аддзелы зь літвы.

Імя

Рускае імя Валадар выводзяць адначасна з славянскіх і германскіх моваў. Фармант -валд- ёсьць агульным зь імёнамі Рагвалод і Ўладзімер (Вальдэмар).

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: а Володарь нецелова крестъ, оже ходяше подъ Литвою в лесехъ (1159 год), Том же лете приходи Рогъволодъ на Володаря с Полотьчаны к Городцю, Володарь же не да ему полку (1162 год), Том же лете пойде Володарь Глебовичь к Полотьскоу ратью... и побеже Володарь от Витебьска (1167 год).

Біяграфія

Сын менскага князя Глеба Ўсяславіча, брат Расьціслава Глебавіча. 5 чэрвеня 1135 году ажаніўся, верагодна другім шлюбам, з Рыкісай дачкой Баляслава III Крывавустнага.

З 1151 году, калі яго брат Расьціслаў быў полацкім князем, Валадар валодаў Менскам, трымаў у турме Рагвалода-Васіля. 23 кастрычніка 1157 году выдаў замуж сваю дачку Сафію за караля Даніі Вальдэмара I. Відаць гэта было вынікам нейкага пагадненьня паміж Даніяй і Полацкай зямлёй.

У 1158 годзе быў мусіў вызваліць Рагвалода-Васіля, які хутка захапіў Друцак выгнаўшы адтуль пляменьніка Валадара — Глеба Расьціслававіча. Валадар разам з Расьціславам браў удзел у выправе на Друцак, але ня здолеўшы захапіць яго браты склалі мір з Рагалодам-Васілём. У тым жа 1158 годзе палачане выгналі Расьціслава з Полацку і ён вярнуўся ў Менск. Полацкім князем з 8 ліпеня 1158 году зноў стаў Рагвалод-Васіль, які ў хаўрусе з смаленскімі князямі выступіў супраць Глебавічаў. Забраўшы ў іх Заслаўе і перадаўшы яго сваім хаўрусьнікам Давыдавічам, пратрымаўшы ў безвыніковай 10-дзённай аблозе Менск заключыў з Расьціславам мір. Валадар жа не заключаў міру з Рагвалодам-Васілём, бо ў гэты час «ходяше под литвою в Лесех».

У 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Заслаўе захапіўшы Давыдавічаў — Брачыслава і Валодшу, пасадзіўшы іх у менскую турму. У выніку гэтага ў 1160 годзе Рагвалод-Васіль наладзіў новую выправу на Менск — Давыдавічы былі вызваленыя і ім было вернутае Заслаўе.

У 1161 годзе Рагвалод-Васіль зь нейкіх прычынаў зноў ваяваў з Глебавічамі, але безвынікова. У гэтым жа годзе памёр Расьціслаў і Валадар стаў менскім князем. У 1162 годзе Рагвалод-Васіль зноў прыйшоў да Менску (у некаторых летапісах памылкова названы Гарадцом) супраць Валадара. Аблога Менску Рагвалодам-Васілём была безвыніковай, у час начной вылазкі Валадар у войску якога была шмат літвы нанёс палачанам цяжкую паразу — шмат іх было забіта, яшчэ болей трапіла ў палон. Рагвалод-Васіль уратаваўся ўцёкамі ў Слуцак, больш у Полацак не вярнуўся, а пайшоў княжыць у Друцку. Полацкую пасаду заняў Усяслаў Васількавіч.

У 1167 годзе Валадар з войскам, у якім была шмат літвы, выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог яго ў бітве і заняў полацкую пасаду, заключыўшы з полацкім вечам умову і замацаваўшы яе цалаваньнем крыжа. Затым накіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але даведаўшыся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь Раман, вярнуўся ў свае землі. Гэта паклала канец актыўнай дзейнасьці Валадара па ўзвышэньні Менску і аб’яднаньні Полацкай зямлі, але ён вёў інтрыгі — напрыклад у тым жа 1167 годзе разам зь Вячкам Сьвятаслававічам дапамог наўгародцам паслаць у Кіеў весткі аб нападзе смаленцаў і суздальцаў з палачанамі. Больш у крыніцах ня згадваецца.

Нашчадкі

Папярэднік
Усяслаў III
Полацкі князь
1167—1167
Наступнік
Усяслаў III
Папярэднік
Расьціслаў Глебавіч
Менскі князь
1151—1158; 1162 — па 1167
Наступнік
Уладзімер Валадаравіч

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Валадар Глебавіч ІмяВаладар Глебавіч БіяграфіяВаладар Глебавіч НашчадкіВаладар Глебавіч КрыніцыВаладар Глебавіч ЛітаратураВаладар ГлебавічГлеб УсяславічСьпіс полацкіх князёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўРэжым ЛукашэнкіСолыПалесьсеСувязь (тэхніка)Дыяніз ІлкавічЛетуваАнатацыяЗлучнікСямён ПадокшынМікола ПапекаРэспубліка Сэрбская КраінаПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)ТураўБабёрВішымутЧорны замак АльшанскіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуNokia 5140Якуб Наркевіч-ЁдкаЖаночая рыфмаДотык пісі рукою1996Язэп ЛёсікПадаграВільгельмАндрэй ДынькоСьпіс праектаў ВікімэдыіЗямля пад белымі крыламіРэформа беларускага правапісу 1933 годуПольская моваАндрэй КурэйчыкАлесь РазанаўАнатоль ІвашчанкаЮры СабалеўскіРасейская моваМіхась ЗарэцкіСлавамір АдамовічЭўропаЛюдміла СільноваСамагубстваІталіяАльгерд БахарэвічВіктар ШніпВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Сямён ШарэцкіУкраінскае ПалесьсеНаркотыкСямейныя традыцыі славян (манэты)Віктар МарціновічІмёны ліцьвінаўЛязьбійская парнаграфіяАдэсаГенадзь ПашкоўНямецкая моваРажаваКантынэнтПарнаграфія для жанчынРука (імя)Джулія ТэйларСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіБусел белыЖыве Беларусь!НазоўнікРоксі ПантэрСьвяты Юры🡆 More