Рагвалод-Васіль Барысавіч

Рагвалод-Васіль Барысавіч, Рагвалод III (1110-я — 1171/1180) — князь полацкі (сярэдзіна 1128 — лета 1129; 1144—1151; 1159—1162) і друцкі (1158—1171/1180).

Сын Рагвалода-Барыса.

Рагвалод-Васіль Барысавіч
Рагвалод-Васіль Барысавіч
Авэрс пячаці Рагвалода Васіля
полацкі князь
Папярэднік Васілька Сьвятаславіч
Наступнік Расьціслаў Глебавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1110-я
Памёр 1171 або 1180
Нашчадкі Глеб, Барыс
Дынастыя Рагвалодавічы
Жонка Алена Ізяслаўна
Бацька Рагвалод-Барыс Усяславіч

Паводле літоўскага (беларускага) перакладу пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага, «...бо Феафіл Полацак узяў <...> па Васілю Рагвалодзе, каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім».

Імя

Імя Рагвалод зьмяшчае той жа фармант (-раг-), што і літоўскае імя Сьвінтарог. Зь іншага боку, фармант -валд- (-вольт-) зьвязвае Рагвалода зь імёнамі літоўскіх баяраў Валімонта і яго сына Рамвольта. Гэты ж фармант ёсьць у рускіх імёнах Валадар і Ўладзімер (Вальдэмар).

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -раг- (-рог-) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак', а фармант -валд- (-вольт-) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады».

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Рогьволодъ Борисовичь (1144, 1158 і 1171 гады).

Біяграфія

Па сьмерці Рагвалода-Барыса ў пачатку 1128 году полацкі пасад перайшоў паводле тагачаснага права да яго малодшага брата Давыда князя ізяслаўльскага. Але палачане чымсьці незадаволеныя вельмі хутка выгналі Давыда з Полацку, узяўшы сабе князем маладога Рагвалода-Васіля. Гэта натуральна выклікала змаганьне паміж Давыдам і Рагвалодам-Васілём у якую ўмяшаўся вялікі князь кіеўскі Мсьціслаў, учыніўшы вялікае вайсковае ўварваньне ў Полацкую зямлю. Палачане разам з Рагвалодам-Васілём наведаліся да Мсьціслава і ўпэўнілі яго зацьвердзіць Рагвалода-Васіля полацкім князем у супярэчнасьці з правам старшынства. За гэта, відаць, Рагвалод-Васіль мусіў прызнаць вярхоўную ўладу Кіева над Полацкам, чаго не было з часоў яго прадзеда Брачыслава Ізяславіча.

У 1129 годзе Мсьціслаў зьбіраўся ў выправу супраць полаўцаў і заклікаў да ўдзелу ў ёй і полацкіх князёў. Але Рагвалод-Васіль, зь іншымі полацкімі князямі, відаць не надаючы значнасьці свайму леташняму прызнаньню кіеўскай улады ў кплівых словах адмовіўся ад удзелу ў гэтай выправе. Больш таго, у час калі Мсьціслаў ваяваў з полаўцамі, Рагвалод-Васіль вёў міжусобную вайну з Давыдам і нападаў на ўладаньні нейкіх Мсьціслававых родзічаў. Вярнуўшыся з выправы на полаўцаў Мсьціслаў адправіў сваіх ваяводаў ў Полацкую зямлю, яны захапілі амаль ўсіх полацкіх князёў, ў тым ліку Рагвалода-Васіля з братам Іванам, і прывезьлі іх у Кіеў. У 1130 годзе над полацкімі князямі адбыўся так званы «суд рускіх князёў» па выраку якога іх разам зь сем’ямі выслалі ў Бізантыю.

У 1139 годзе Рагвалод-Васіль разам з братам Іванам вярнуўся на радзіму, але полацкі пасад у гэты час быў заняты яго стрыечным братам Васількам. Нягледзячы на тое, што Рагвалод-Васіль меў болей правоў на Полацак, чым Васілька, ён, відаць, атрымаў нейкі невялікі ўдзел. Толькі па сьмерці Васількі ў пачатку 1144 году Рагвалод-Васіль стаў полацкім князем. Вясной таго ж году ён ажаніўся з дачкой вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсьціславіча.

Уладарыў да 1151 году, калі палачане схапілі яго і перадалі менскім князям, якія пасадзілі Рагвалода-Васіля ў турму. Замест яго полацкім князям стаў Расьціслаў Глебавіч. Толькі ў 1158 годзе менскія князі пад пагрозай Юрыя Даўгарукага вызвалілі Рагвалода-Васіля з турмы, зь Менску ён паехаў у Слуцак. Але ў Слуцку быў няшмат часу, бо дручане запрасілі яго на княжаньне ў Друцак выгнаўшы адтуль Глеба Расьціславіча. Рагвалод-Васіль пагадзіўся і паехаў у Друцак, а насустрач выехала 300 дручанаў на чаўнах. Выгнаньне Глеба Расьціславіча з Друцку выклікала вайну Глебавічаў з Рагвалодам-Васілём — Глебавічы аблажылі Друцак, але штурмы былі беспасьпяховыя, урэшце яны склалі мірную дамову, паводле якой пакідалі яму Друцак, а ён адмаўляўся на іх карысьць ад Полацку.

У 1159 годзе палачане ў выніку змовы выгналі з Полацку Расьціслава Глебавіча і зноў паклікалі на княжаньне Рагвалода-Васіля папрасіўшы ў яго прабачэньня за тое, што калісьці выдалі ў турму менскім князям. Гэта выклікала новы канфлікт з Глебавічамі, Рагвалод-Васіль правёў супраць іх некалькі вайсковых кампаніяў, але ня вельмі пасьпяховых. У выніку апошняй зь іх у 1162 годзе быў разьбіты ў бітве Валадаром Глебавічам які меў у сваім войску шмат літоўцаў. Параза была вельмі цяжкая, загінула шмат палачанаў, таму ён не рызыкнуў вяртацца ў Полацак, а паехаў у Друцак. Полацкі пасад па ім заняў Усяслаў Васількавіч пры падтрымцы смаленскіх князёў.

Апошні раз упамінаецца на так званым «Рагвалодавым камяні» пад 1171 годам, але магчыма жыў недзе да 1180 году, бо толькі пад гэтым годам князем у Друцку ўпамінаецца яго сын Глеб Рагвалодавіч.

Нашчадкі

  • Эўфрасіньня Рагвалодаўна (1145—1243)
  • Барыс Рагвалодавіч (канец 1140-х — па 1195)
  • Глеб Рагвалодавіч (пачатак 1150-х — па 1180)
  • Пад 1159 годам упамінаецца нейкі «Ўсяслаў з Полацку», які Густыньскім летапісам завецца «Ўсяславам Рагвалодавічам». Некаторыя дасьледнікі лічаць яго сынам Рагвалода-Васіля. Напэўна, больш слушныя тыя дасьледнікі якія цьвердзяць, што гэта яго брат — Іван Рагвалодавіч. Таксама Ўсяслаў Друцкі ўпамінаецца пад 1186 годам, гэта верагодна таксама Іван Рагвалодавіч.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Рагвалод-Васіль Барысавіч ІмяРагвалод-Васіль Барысавіч БіяграфіяРагвалод-Васіль Барысавіч НашчадкіРагвалод-Васіль Барысавіч КрыніцыРагвалод-Васіль Барысавіч ЛітаратураРагвалод-Васіль БарысавічРагвалод-Барыс УсяславічСьпіс полацкіх князёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вугоршчына.comСлуцкае княстваУроцлаўЛюбавічыСтаралітваАркадзь МарціновічФЯўген БарычэўскіАнтон Сокал-КутылоўскіЧэрвеньТаль (імя)Антоні ван ЛеэўвэнгукАўстраліяАрлінгтан (Тэхас)ЗШАПастава на каленяхЗянон ПазьнякМіграцыя нумароўТрыялетУ капцюрох ГПУСафоклУзровень жыцьцяКанстытуцыя ССРБ 1919 годуВейшнорыяАляксандар ЛукашэнкаХірасімаДзень РэспублікіСяржук Сокалаў-ВоюшТэракт у «Крокус Сіці Холе»АлагГомасэксуальнасьцьЛаскацень1xbetКропляНоварасея (Саюз народных рэспублік)Лязо ОкамаЯкуб ЯсінскіГімн Беларусі120-я зэнітна-ракетная брыгадаПётра КрачэўскіУладзіслаў СыракомляЧэраваногіяМацярдушкаКамунізмПавал ЖаўрыдРак (знак задыяку)Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыСырыйскі хамякРада Беларускай Народнай РэспублікіМіраслаў ЛазоўскіАнгельская мова17 траўняП̑Янка БрыльАпавядальны сказГлінішчаВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду916СырКамэлот (гурт)Міжнародны стандартны кніжны нумарБеларуская Народная РэспублікаЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)ГомельХунтаПадвойнае пранікненьне🡆 More