Бла́жэ Ко́нэскі (па-македонску: Блаже Конески; 19 сьнежня 1921, вёска Нэбрэгава блізу Прылепу, Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (цяпер у Македоніі) — 7 сьнежня 1993, Скоп’е, Рэспубліка Македонія) — стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы, выбітны літаратурны, культурны і грамадзкі дзеяч, паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, лінгвіст, перакладчык і прафэсар на філязофскім факультэце ўнівэрсытэту ў Скоп’і.
Блажэ Конэскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 сьнежня 1921 |
Памёр | 7 сьнежня 1993 (71 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, палітык, перакладнік, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік |
Мова | сэрбская і македонская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Сярэднюю школу скончыў у Прылепе, у 1934—1939 гадох наведваў вышэйшую гімназію ў Крагуеўцы (Сэрбія). У часе навучаньня пачаў выдаваць першыя вершы.
У 1939 годзе паступіў на мэдыцынскі факультэт унівэрсытэту ў Бялградзе (пад імем «Благое Коневіч»), але праз год перавёўся на філязофскі факультэт. Пасьля капітуляцыі Каралеўства Югаславіі давучваўся ва ўнівэрсытэце ў Сафіі (пад імем Благой Конеў).
Уваходзіў у склад камісіі па стварэньні літаратурнай македонскай мовы. Зьяўляецца аўтарам правапісу македонскай мовы, рэдактарам «Слоўніка македонскай мовы». Заснавальнік аддзяленьня македаністыкі ва ўнівэрсытэце ў Скоп’і. З 1958 да 1960 году быў рэктарам унівэрсытэту. З 1967 году — сябра Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, да 1975 году — яе прэзыдэнт.
Быў рэдактарам літаратурных часопісаў «Нов ден» («Новы дзень») і «Македонски јазик» («Македонская мова»).
Блажэ Конэскі — ключавая постаць у разьвіцьці македонскай мовы. Быў сябрам акадэміяў навук у Загрэбе, Сараеве, Бялградзе, Чыкага, Лодзі, ганаровы доктар унівэрсытэтаў Чыкага, Кракава і Скоп’я. Ягоныя творы перакладзеныя на сэрбскую, славенскую, альбанскую, турэцкую, вугорскую, францускую, расейскую, італьянскую, грэцкую, польскую, румынскую, нямецкую і ангельскую мовы.
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Алесь Каско, Лявон Баршчэўскі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Блажэ Конэскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.