Аляксандар Радзькоў

Алякса́ндар Міха́йлавіч Радзько́ў (нарадзіўся 1 ліпеня 1951, в.

Вотня, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч, пэдагог. Уваходзіць у Чорны сьпіс Эўразьвязу.

Аляксандар Радзькоў
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
28 сьнежня 2010 — 20 сьнежня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Натальля Пяткевіч
Наступнік: Мікалай Снапкоў
Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь
6 жніўня 2003 — 28 сьнежня 2010
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Пётар Брыгадзін
Наступнік: Сяргей Маскевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 ліпеня 1951(1951-07-01) (72 гады)
в. Вотня Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР
Партыя:
Дзеці: Юлія Пярцова[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

У 1973 скончыў Магілёўскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «фізыка і матэматыка». У 1974—1997 працаваў у Магілёўскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце на пасадах ад асыстэнта катэдры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Актывізацыя навучаньня матэматыцы студэнтаў першага курса пэдагагічнага вну: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (пэдагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставаньня ў сыстэме непарыўнага навучаньня матэматыцы» (пэдагагічныя навукі). У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.

6 жніўня 2003 — 28 сьнежня 2010 — міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 28 сьнежня 2010 году — першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

20 сьнежня 2014 прызначаны памочнікам прэзыдэнта Беларусі. 19 мая 2015 году звольнены з гэтай пасады па стане здароўя.

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў

У траўні 2006 году па выніках прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Радзькоў стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду й ЗША як частка сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў. Ты я ж санкцыі былі прыменены да яго й пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, былога міністра адукацы ён зачыніў Эўрапейскі гуманітарны унівэрсітэт, загадаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных студэнтаў і арганізаваў студэнтаў, каб прымусіць іх галасаваць за рэжым. Таксама Аляксандар Радзькоў як блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі кіраўнік «Белай Русі», галоўнай ідэалагічнай і палітычнай арганізацыі рэжыму, «адыграў актыўную ролю ў арганізацыі фальсыфікаваных выбараў у 2008, 2010 і 2012 гадах, а таксама ў наступных рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў у 2008 і 2010 гадах».

Званьні й узнагароды

Узнагароджаны мэдалём «За працоўную адзнаку», 31 сьнежня 1998 году й 3 красавіка 2006 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Працы

  • Алгебра и теория чисел: Атлас для самостоят. работы: Учеб. пособие для студентов физ.-мат. специальностей пед. ин-тов / А. М. Радьков, Б. Д. Чеботаревский.. — Мн.: Выш. шк., 1992. — 286 с. — ISBN 5-339-00795-2
  • Лікі ды функцыі ў тэстах: Вучэб.-метад. дапаможнік / А. У. Кравец, А. М. Радзькоў. — Мн.: Скакун, 2000. — 188 с. — ISBN 985-6235-19-7

Аляксандар Радзькоў зьяўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Радзькоў БіяграфіяАляксандар Радзькоў Санкцыі ЭЗ й іншых краінаўАляксандар Радзькоў Званьні й узнагародыАляксандар Радзькоў ПрацыАляксандар Радзькоў КрыніцыАляксандар Радзькоў Вонкавыя спасылкіАляксандар РадзькоўБыхаўскі раёнВотняМагілёўская вобласьцьЧорны сьпіс Эўразьвязу

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ШамякінАлесь РазанаўПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуЗдароўеАнатоль ІвашчанкаТадэвуш КасьцюшкаКасілаўцыУнівэрсальны каардынаваны часPHPТэхналёгіяГалоўная старонкаВіктар ГардзейЭўропаАляксандар ШыдлоўскіГайла (імя)Культура (радыё)Лічэбнік.kyБеларускі нацыянальны стройКірыл КоктышЛюдвік Канстантын ПацейПалітычная партыяПастава на каленяхМаксім БагдановічМэдыяВікіІпаці ПацейПарыжПохваТрыбадызмДругая сусьветная вайнаВікіІзбутМаскваМустафа Кемаль АтатуркВясельная сукенкаКрумкачВасіль ЗуёнакБіялёгіяГарадзенская вобласьць2020-яГайлімінСубтытрыТэракт у «Крокус Сіці Холе»Атрад (біялёгія)1769Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПернікСяржук Сокалаў-ВоюшБраніслаў ТарашкевічАльтэрнатыўная парнаграфіяТаўканіцаІталіяМурза (страва)ПавецьДнестарАзартная гульняЗаходнепалеская моваСусьветнае павуціньнеСысуныАльгерд БахарэвічКойданаўЗямляЛетуваЗагляне сонца і ў наша аконцаГісторыя ЎшачаўПрыродаНармандыяМарат Казей🡆 More