Натальля Пяткевіч

Натальля Ўладзімераўна Пяткевіч (Краўчанка; нарадзілася ў 1972 годзе ў Менску) — беларускі палітык, першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2004—2010).

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пяткевіч.
Натальля Пяткевіч
Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта РБ
25 лістапада 2004 — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Наступнік: Аляксандар Радзькоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1972
Менск, БССР
Сужэнец: Аляксандар Мартыненка
Адукацыя: Юрыдычны факультэт БДУ

Біяграфія

У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1998 — кандыдат юрыдычных навук (2001). Працавала вядучым спэцыялістам, затым начальнікам кіраваньня дзяржаўнага і міжнароднага права Галоўнага дзяржаўнага прававога кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта. У 2001 годзе стала прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі, у 2004 — намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.

Натальлю Пяткевіч нярэдка клічуць «жалезнай лэдзі» Беларусі і лічаць адным з магчымых кандыдатам на пост наступнага прэзыдэнта Беларусі.

У канцы ліпеня 2009 году Натальля Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце. Камісіяй яна кіравала на працягу некалькіх гадоў. Таксама Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях грамадзянства і прававога кансультатыўнага савету пры прэзыдэнце. На ўсіх гэтых пасадах яе замяніў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Валеры Міцкевіч.

28 сьнежня 2010 году была адстаўлена з пасады першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Да 1 кастрычніка 2014 году займала пасаду дарадцы Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС, ЗША

У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў, а краіны-чальцы ЭЗ – у чорны сьпіс Эўразьвязу за ўдзел у фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Сям’я

Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч, узначальвае «Нацыянальныя спартовыя лятарэі». 27 сакавіка 2009 году выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку, намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

Крыніцы

Tags:

Натальля Пяткевіч БіяграфіяНатальля Пяткевіч Санкцыі ЕС, ЗШАНатальля Пяткевіч Сям’яНатальля Пяткевіч КрыніцыНатальля Пяткевіч1972Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігнат КанчэўскіПошукавая сыстэмаРагачоўГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўСямейныя традыцыі славян (манэты)Даўмонт (імя)Дзень ПерамогіБортніцтваЛяхавіцкі замакМіраслаў ЛазоўскіФульда (рака)ЛаскаценьЛеанід ДайнекаБеларуская моваКруглянскі мостКотЧэлесЛетуваNokia 6233Каскадныя табліцы стыляўВусякіАфарызмЖыве Беларусь!ГомельКнігаСьпіс гарадоў БеларусіАдольф ГітлерПарнаграфія ў сецівеКамянецПагоняУкраінскае ПалесьсеГеоргі МарчукБобраДарожная сеткаАлесь БадакЧэрвеньСамасейСэксуальныя пазыцыіНямеччынаГеалёгіяСэкс па тэлефонеСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняСонечная энэргіяАнгельшчынаПаўночна-Заходні крайШыізмПадвойнае пранікненьнеНямецка-савецкая вайнаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутСтраўнікНестар МахноХрысьціянстваЛюдміла РублеўскаяРусіфікацыя БеларусіГрудзіТураўДжыліСяргей ДавідовічВэб-сайтДразды (гурт)Беларусы ў ПольшчыЗямляШвэдзкая моваПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Сьцяг ЛібііЦарства (біялёгія)Антон ЛуцкевічСельская гаспадарка БеларусіЛізаньне похвыМужчына зьверхуКыргыстан🡆 More