Пё́тар Іва́навіч Брыга́дзін (24 жніўня 1949, в.
Моладава Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі гісторык, міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003), рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).
Пётар Брыгадзін | |
Дата нараджэньня | 24 жніўня 1949 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Моладава, Янаўскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР |
Дата сьмерці | 12 сьнежня 2021 (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя Беларусі |
Месца працы | Дзяржаўны інстытут кіраваньня і сацыяльных тэхналёгіяў БДУ |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды | Мэдаль За працоўную доблесьць |
У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў асьпірантуры БДУ (1975—1978). У 1978 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970)». У 1995 абараніў доктарскую дысэртацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафэсар (1996).
Выкладчык катэдры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў, сакратар камітэту камсамолу, намесьнік сакратара парткаму БДУ, загадчык аддзелу ЦК ЛКСМБ, інструктар аддзелу навукі і навучальных установаў ЦК КПБ. Прарэктар па вучэбнай працы (1988—1994), загадчык катэдры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (1994—1996), першы прарэктар БДУ (1996—2000), адначасна рэктар Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы. Рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001), міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). З 2003 — дырэктар Дзяржаўнага інстытуту кіраваньня і сацыяльных тэхналёгіяў БДУ.
Быў чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі, Прэзыдыюму НАН Беларусі, Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Ачольвае Савет па абароне доктарскіх дысэртацыяў.
Палітычная гісторыя Беларусі новага і найноўшага часу. Аўтар больш за 70 працаў.
Падрыхтаваў двух дактароў і сем кандыдатаў навук.
Папярэднік Анатоль Шрубенка | Рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь 21 ліпеня 2000 — 14 лістапада 2001 | Наступнік Пётар Кухарчык |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Пётар Брыгадзін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.